Тытанік (фільм, 1997)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Тытанік
Titanic
Titanic.png
Жанр фільм-катастрофа, драматычны фільм, фільм пра каханьне, флэшбэк-фільм і мэлядрама
Рэжысэр Джэймз Кэмэран[1][2]
Прадусар Джэймз Кэмэран[2] і Джон Ландаў[2]
Сцэнарыст Джэймз Кэмэран[3][2]
У ролях Леанарда Дыкапрыё[3][2], Кейт Ўінсьлет[3][2], Білі Зэйн[3][2], Кэці Бэйтс[3][2], Фрэнсіс Фішэр[3], Бэрнард Гіл[3], Джонатан Гайд[3], Дэйвід Ўорнэр[3], Віктар Гарбэр[3], Біл Пэкстан[3], Глорыя Ст’юарт[3], Дэні Нуччы[3], Джэйсан Бэры[3], Сьюзі Эміс[3], Марк Ліндсэй Чэпман[3], Юан Ст’юарт[3], Джонатан Філіпс[3], Ёан Грыфіт[3], Эдўард Флэтчэр, Бэрнард Фокс[3], Разалінда Эйрз[3], Льюіс Эбэрнаці, Рычард Грэм[3], Эрык Брэдэн[3], Джэймз Кэмэран[3], Сэт Эдкінз[3], Трышыя О’Ніл[3], Эн Флэтчэр[3], Джанэт Голдстын[3], Сайман Крэйн[3], Шарлота Чатан[3], Грэг Эліс[3], Бары Дэнэн[3], Мартын Лэйн[3] і Марцін Губ[3]
Кампазытар Джэймз Горнэр
Апэратар Расэл Карпэнтэр
Мантаж Конрад Баф IV, Джэймз Кэмэран і Рычард А. Гарыс
Вытворчасьць 20th Century Fox, Paramount Pictures, Lightstorm Entertainment і Брытанскі інстытут кінэматографу
Дата выхаду 19 сьнежня 1997[4], 8 студзеня 1998[5][6], 16 студзеня 1998[7], 1 лістапада 1997, 16 студзеня 1998 і 7 студзеня 1998
Час 194 хвіліна
Краіна ЗША[2]
Мова ангельская мова
Бюджэт 200 000 000 амэрыканскі даляр[4]
Прыбытак 1 850 197 130 амэрыканскі даляр[8] і 659 363 944 амэрыканскі даляр
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Тытанік» (па-ангельску: Titanic) — амэрыканскі эпічны і рамантычны фільм-катастрофа 1997 году, рэжысэрам, сцэнарыстам, сумесным прадусарам і рэдактарам якога стаў Джэймз Кэмэран. Ён уключае ў сябе як гістарычныя, гэтак і выдуманыя аспэкты, і заснаваны на аповесьцях пра гібель «Тытаніка». У галоўных ролях зьняліся Леанарда Дыкапрыё і Кейт Ўінсьлет, якія адлюстравалі пэрсанажаў розных сацыяльных клясаў, якія закахаліся на карабелі падчас ягонага трагічнага падарожжа. Натхненьне для фільму Кэмэран атрымаў праз інтарэс да караблекрушэньняў. Ён адчуў, што гісторыя каханьня, перамежаная з чалавечымі стратамі, будзе мець важнае значэньне для перадачы эмацыянальнага ўзьдзеяньня катастрофы. Вытворчасьць фільму пачалася ў 1995 годзе, калі Кэмэран зьняў кадры крушэньня «Тытаніка». Сцэны на карабелі былі зьнятыя на борце Акадэміка Мсьціслава Келдыша, які Кэмэран выкарыстаў у здымках крушэньня.

Фільм прафінансавалі Paramount Pictures і 20th Century Fox, першая зь іх вяла прасоўваньне фільму ў Паўночнай Амэрыцы, а другая выпусьціла фільм у міжнародны пракат. Гэта быў самы дарагі фільм на той час, зь бюджэтам вытворчасьці ў 200 мільёнаў даляраў. Пасьля выхаду 19 сьнежня 1997 году «Тытанік» дасягнуў значных камэрцыйных посьпехаў і сабраў станоўчыя водгукі кінакрытыкаў. Фільм быў намінаваны на 14 прэміяў «Оскар», гэтак жа як у свой час фільм «Усё пра Эву» (1950). Намінацыі канвэртаваліся ў 11 прэміяў, у тым ліку ўзнагароды былі атрыманыя за найлепшы фільм і рэжысуру, дасягнуўшы посьпеху фільму 1959 году «Бэн-Гур».

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1912 годзе ў Саўтгэмптане 17-гадовая пасажырка першае клясы Роўз Дэўіт Букатэр (Кейт Ўінсьлет), ейны жаніх Кэл Гоклі (Білі Зэйн) і маці Рут (Фрэнсіс Фішэр) селі на борт шыкоўнага карабелю «Тытанік». Рут падкрэсьлівае, што шлюб Роўз вырашыць фінансавыя праблемы сям’і і дазволіць захаваць статус найвышэйшай клясы. Засмучаная заручынамі, Роўз пералазіць карму і задумваецца пра самагубства. Джэк Доўсан (Леанарда Дыкапрыё), бедны мастак, умешваецца і перашкаджае ёй. Роўз расказвае занепакоенаму Кэлу, што яна ўглядалася праз край, і Джэк выратаваў яе ад падзеньня. Аднак, Кэл слухае абыякава і прапануе ўзнагародзіць Джэка, запрашаючы Джэка на сумесную вячэру ў першай клясе. Джэк і Роўз пасябравалі, не зважаючы на тое, што Кэл, камэрдынэр Спайсэр Лаўджой (Дэйвід Ўорнэр) і Рут насьцярожана адносяцца да бядулі. Пасьля вячэры Роўз таемна далучаецца да Джэка на вечарыну ў трэцяй клясе.

Усьведамляючы непрыняцьцё Кэла і Рут, Роўз дыстанцуецца ад Джэка, але пазьней усьведамляе, што аддае перавагу яму перад Кэлам. Пасьля сустрэчаў на носе карабелю на заходзе сонца, Роўз адводзіць Джэка ў свой пакой. Па ейнае замове Джэк малюе партрэт, калі яна пазіруе аголенай. Яны зьбягаюць ад Лаўджоя і займаюцца каханьнем у самаходзе ў грузавым адсеку. На пярэдняй палубе яны становяцца сьведкамі сутыкненьня карабеля з айсбэргам і чуюць, як афіцэры абмяркоўваюць сур’ёзнасьць здарэньня. Кэл знаходзіць эскіз малюнка аголенай Роўз. Калі Джэк і Роўз спрабуюць паведаміць Кэл пра сутыкненьне, той помсьціць Джэку, падкідваючы яму каралі ў кішэню і вінавацячы яго ў крадзяжы. Джэка арыштоўвае паліцыя і ўтрымлівае пад вартай у кабінеце майстра зброі. Калі карабель тоне, Роўз уцякае ад Кэл і сваёй маці, якія селі ў ратавальную шлюпку, і вызваляе Джэка. Яны спрабуюць выратавацца падчас катастрофы.

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Тытанік» атрымаў у асноўным станоўчыя водгукі кінакрытыкаў і быў станоўча ацэнены гледачамі і навукоўцамі, якія зазначылі культурны, гістарычны і палітычны ўплыў фільму[9][10]. На сайце агрэгатара аглядаў «Rotten Tomatoes» фільм мае рэйтынг ухваленьня 89% на аснове 192 аглядаў, пры сярэднім рэйтынгу 7,98/10.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]