Колін Фарэл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Колін Фарэл
па-ангельску: Colin James Farrell
Дата нараджэньня 31 траўня 1976 (47 гадоў)
Месца нараджэньня Дублін, Ірляндыя
Месца вучобы
Занятак актор
Гады дзейнасьці 1997—зараз
Жанры трылер, драма і крымінальны фільм[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0268199
Подпіс Выява аўтографу

Колін Джэймз Фарэл (па-ангельску: Colin James Farrell; нарадзіўся 31 траўня 1976, Дублін, Ірляндыя) — ірляндзкі кінаактор. Атрымаў вядомасьць дзякуючы ролям у фільмах «Аляксандар» (Alexander, 2004, рэжысэр Олівэр Стоўн), «Тэлефонная будка» (анг. Phone Booth; 2002), «Адмысловае меркаваньне» (Minority Report, 2002), «Рэкрут» (The Recruit, 2003), «Паліцыя Маямі: Аддзел нораваў» (Miami Vice, 2006) і многіх іншых. Часопіс People назваў яго ў 2003 годзе адным зь пяцідзесяці найпрыгажэйшых людзей Зямлі; паводле рэйтынгу часопіса Company ён зьяўляецца шостым па сэксуальнасьці мужчынам таго ж году.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]