Кінапрадусар
Выгляд
Праду́сар[1], або прадзю́сар (па-ангельску: producer, ад produce — вырабляць), або кінапраду́сар у кінэматографе — давераная асоба кінакампаніі, якая ажыцьцяўляе ідэйна-мастацкі і арганізацыйна-фінансавы кантроль над пастаноўкай фільма. Ён таксама прымае актыўны ўдзел у падборы актораў, тэхнічнага пэрсаналу. Функцыі прадусара могуць выконваць таксама рэжысэры, акторы, сцэнарысты.
Асноўная задача прадусара — забясьпечыць здымачнай групе ўмовы для здымак стужкі, стварыць ёй умовы для пасьпяховае рэалізацыі творчай задачы (звышзадачы).
Прадусары дзеляцца ў ЗША:
- Асацыяваны прадусар — выконвае абмежаваныя прадусарскія функцыі пад кіраўніцтвам прадусара.
- Каардынуючы прадусар — каардынуе работу некалькіх прадусараў.
- Супрадусар — выконвае функцыі прадусара разам з астатнімі супрадусарамі ў камандзе.
- Выканаўчы прадусар — кантралюе працу іншых прадусараў; часам ініцыюе вытворчасьць, але звычайна кантралюе творчыя і дзелавыя пытаньні вытворчасьці (пакідаючы вядомую меру творчасьці за рэжысэрам).
- Лінейны прадусар — кіруе работай пэрсанала, рэгулюе тэхналягічныя пытаньні, бюджэт, графік работы і ня ўмешваецца ў творчы працэс.
- Генэральны прадусар — правярае (звычайна пад кіраўніцтвам выканаўчага прадусара) работу іншых прадусараў.
У ЗША існуе саюз кінапрадусараў[2].