Леанарда Дыкапрыё
Леанарда Дыкапрыё | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 11 лістапада 1974[1][2][3][4][5][6][7][8][9] (46 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Галівуд, Лос-Анджэлес, акруга Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША |
Грамадзянства | ЗША |
Месца вучобы | Найвышэйшая школа імя Джона Маршала і Лоса-Анджэлескі цэнтар студыяў |
Занятак | актор, актор кіно, сцэнарыст, тэлеактор, кінапрадусар, тэатральны актор і абаронца вакольнага асяродзьдзя |
Бацька | Джордж Дзі Капрыё |
Маці | Ірмэлін Дзі Капрыё |
Узнагароды | прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю — драма (2005) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю — камэдыя альбо м’юзыкал (2014) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю — драма (2016) прэмія «Срэбны мядзьведзь» за найлепшую мужчынскую ролю (1997) прэмія Жаночага альянса фільмавых журналістаў за найлепшую мужчынскую ролю (2015) міжнародная прэмія AACTA за найлепшую мужчынскую ролю (2013) ![]() |
IMDb | ID nm0000138 |
Сайт | https://leonardodicaprio.com |
Леана́рда Вільгэ́льм Дыка́прыё (па-ангельску: Leonardo Wilhelm DiCaprio; нарадзіўся 11 лістапада 1974 году) — амэрыканскі актор, кінапрадусар і эколяг. Па стане на 2019 год ягоныя фільмы сабралі 7,2 мільярдаў даляраў па ўсім сьвеце, адзін з самых высокааплатных актораў. На сваім рахунку мае шэраг узнагародаў, як то «Оскар», BAFTA і «Залаты Глёбус».
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся ў Лос-Анджэлесе. Паводле ягоных уласных словаў, перад Дыкапрыё ў дзяцінстве паўстаў выбар кар’еры марскога біёляга, бо ён цікавіўся гэтай навукай, або актора, але ў рэшце рэшт ён аддаў перавагу апошняму, бо вельмі любіў выдаваць сябе за герояў і пераймаць людзям[10].
Дыкапрыё пачаў сваю кар’еру з выступаў у рэклямных роліках у канцы 1980-х гадох. Ён заставаўся бяз працы паўтара гады нават пасьля 100 праслухоўваньняў. Расчараваны гэтым, ён першапачаткова вырашыў кінуць акторскае майстэрства, але яны бацька пераканаў яго працягваць працу і не здавацца[11]. На пачатак 1990-х ён іграў пэрыядычныя ролі ў розных тэлесэрыялах, як то сытком «Бацькоўства». Ягонай першай галоўнай ролю ў кіно была роля ў кінастужцы «Жыцьцё гэтага хлопчыка» (1993) і ён атрымаў прызнаньне за ролю другога пляну, дзе ён сыграў хлопчыка з асаблівасьцямі разьвіцьця ў фільме «Што грызе Гілбэрта Грэйпа» (1993). Ён дасягнуў міжнароднай зорнасьці ў эпічным фільме «Тытанік» (1997), які стаў самым прыбытковым фільмам на той момант. Пасьля некалькіх няўдалых камэрцыйных фільмаў у 2002 годзе Дыкапрыё зьняўся ў дзьвюх пасьпяховых карцінах, як то біяграфічнай крымінальнай драме «Злаві мяне, калі зможаш» і гістарычнай драме «Банды Нью-Ёрку», якая стала ягоным першым з многіх супрацоўніцтваў з рэжысэрам Мартынам Скарсэзэ.
Дыкапрыё выканаў ролю Гаўарда Г’юза ў фільме «Авіятар» (2004) і працягваў атрымліваць прызнаньне за сваю ігру ў палітычным трылеры «Крывавы дыямэнт» (2006), крымінальнай драме «Адступнікі» (2006) і рамантычнай драме «Рэвалюцыйная дарога» (2008). У 2010-х гадох ён зьняўся ў навукова-фантастычным трылеры «Пачатак» (2010), ува вэстэрне «Джанга вызвалены» (2012), біяграфічным фільме «Воўк з Ўол-стрыт» (2013), драме «Выжылы» (2015) і камэдыі-драме «Аднойчы ў Галіўудзе» (2019). Усе гэтыя фільме мелі камэрцыйны посьпех і станоўчыя водгукі кінакрытыкаў.
Дыкапрыё зьяўляецца фундатарам кампаніі Appian Way Productions, якая займаецца прадусаваньнем і выпускам фільмаў і сэрыялаў. Акрамя таго, актор мае ўласны некамэрцыйны фонд свайго імя, які займаецца прасоўваньнем экалягічнай сьвядомасьці. Ён рэгулярна падтрымлівае дабрачынныя справы і падрыхтаваў некалькі дакумэнтальных фільмаў пра навакольнае асяродзьдзе.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ SNAC — 2010.
- ^ Encyclopædia Britannica
- ^ filmportal.de — 2005.
- ^ Discogs — 2000.
- ^ Архіў Мунцынгера — 1913.
- ^ Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ Store norske leksikon — 1978.
- ^ GeneaStar
- ^ «Leonardo DiCaprio: Man of the World». Parade.
- ^ Wight, Douglas (2012). «Leonardo DiCaprio — The Biography». John Blake Publishing Ltd. — С. 275. — ISBN 978-1-85782-672-2.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Афіцыйны сайт.
- Леанарда Дыкапрыё(анг.) на сайце IMDb
- Нарадзіліся 11 лістапада
- Нарадзіліся ў 1974 годзе
- Нарадзіліся ў Лос-Анджэлесе
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю ў драматычным фільме
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю ў камэдыйным фільме альбо м’юзыкле
- Ляўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус»
- Кавалеры францускага Ордэна літаратуры і мастацтва
- Акторы ЗША