Перайсьці да зьместу

Лабачы (Івейскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лабачы
лац. Labačy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Юрацішкаўскі
Насельніцтва: 20 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231350
СААТА: 4229857091
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°1′39″ пн. ш. 25°50′26″ у. д. / 54.0275° пн. ш. 25.84056° у. д. / 54.0275; 25.84056Каардынаты: 54°1′39″ пн. ш. 25°50′26″ у. д. / 54.0275° пн. ш. 25.84056° у. д. / 54.0275; 25.84056
Лабачы на мапе Беларусі ±
Лабачы
Лабачы
Лабачы
Лабачы
Лабачы
Лабачы

Лабачы́[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Лабачы ўваходзяцьу склад Юрацішкаўскага сельсавету.

У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 годзе ў вёсках Лабачы і Малахі (цяпер не існуе) 21 рэвіская душа, адносіліся да маёнтку Якунь памешчыка Дмахоўскага. У 1897 годзе 10 двароў, 88 жыхароў. У 1905 годзе 88 жыхароў, 120 дзесяцін зямлі, у 1909 годзе 15 двароў, 95 жыхароў, якія мелі 102 дзесяціны зямлі, 21 карову, 14 коней.

У 1921—1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.

З 12 кастрычніка 1940 году вёска (26 двароў, 124 жыхары) у Макуцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. Працавала пачатковая школа. З 26 чэрвеня 1941 году да 7 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй. У 1950 г. арганізаваны калгас «Новае жыцьцё». Пазьней уваходзіла ў склад экспэрымэнтальнай базы «Чарнэлі». З 16 ліпеня 1954 году ў Юрацішкаўскім сельскім, з 3 траўня 1962 году пасялковым савеце. З 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. У 1970 г. 136 жыхароў. Потым у складзе калгасу імя К. С. Заслонава. Працавала крама.

  • 2010 год — 28 чалавек[2]
  • 1999 год — 41 чалавек, 26 двароў
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 218
  2. ^ Вынікі перапісу
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.