Мікалай Нарушэвіч (сын Мікалая Яна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мікалай Нарушэвіч
POL COA Wadwicz.svg
Герб «Вадвіч»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1560
Памёр лістапад 1603
Род Нарушэвічы
Бацькі Мікалай Ян Нарушэвіч
Барбара з Кунцэвічаў
Жонка Маргарыта з Збараскіх
Кацярына з Радзівілаў

Мікалай Нарушэвіч (каля 1560 — лістапад 1603) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Лоўчы вялікі літоўскі (15821589), кашталян жамойцкі1588).

Валодаў Хомскам, Жаберам, Палачанамі ў Ашмянскім павеце, паловай мястэчка Косаў і іншымі[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Нарушэвічаў гербу «Вадвіч», сын Мікалая Яна, падскарбія вялікага літоўскага, і Барбары з Кунцэвічаў. Меў братоў Яна і Крыштапа.

Браў удзел у Інфлянцкай вайне (15581582). Шчыры кальвініст, якому прысьвячалася некалькі рэлігійных твораў.

Першы раз ажаніўся з князёўнай Маргарытай Збараскай, другі — з Кацярынай Радзівіл. Нашчадкаў не пакінуў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пазднякоў В. Нарушэвічы // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 349.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]