Крыс Вандалоўскі
Крыс Вандалоўскі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 28 студзеня 1983[1][2][3][…] (42 гады) або 28 ліпеня 1983 (41 год) | |
Рост | 183 см | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1900—2005 2005—2006 2006—2009 2009—2021 |
Чыка Рукс Сан-Хасэ Эрткўэйкс Г’юстан Дынама Сан-Хасэ Эрткўэйкс |
16 (17) 2 (0) 37 (4) 383 (170) |
Зборныя | ||
2011—2016 | ЗША | 35 (11) |
Крыстафэр Эліёт Вандалоўскі (па-ангельску: Christopher Elliott Wondolowski; нарадзіўся 28 студзеня 1983 году, Дэнвіл, ЗША) — былы амэрыканскі футбаліст польскага паходжаньня, нападнік. Раней выступаў за нацыянальную зборную ЗША. Найлепшы бамбардзір МЛС сэзону 2012 году.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыс на ўзроўні унівэрсытэцкіх камандаў гуляў за «Чыка Стэйт Ўайлдкэтс».
У дарослым футболе дэбютаваў у 2004 годзе выступамі за каманду клюбу «Чыка Рукс», у якой правёў адзін год. Большасьць часу, праведзенага ў складзе клюбу, быў асноўным гульцом атакаючага зьвяна каманды. У складзе гэтай каманды быў адным з галоўных бамбардзіраў каманды, маючы сярэднюю выніковасьць на ўзроўні 0,42 голу за гульню першынства.
У 2005 годзе абараняў колеры каманды клюбу «Сан-Хасэ Эрткўэйкс». Прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу клюбу «Г’юстан Дынама», у склад якога далучыўся ў 2006 годзе. Згуляў за каманду з Г’юстану наступныя тры сэзоны сваёй гульнявой кар’еры, але ў 2009 годзе вярнуўся ў Сан-Хасэ.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2011 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай ЗША.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Г’юстан Дынама»:
- Уладальнік Кубка МЛС: 2006, 2007
«Сан-Хасэ Эрткўэйкс»:
- Уладальнік Сапортэрс Шылд: 2012, 2015
ЗША:
- Уладальнік Залатога кубка КОНКАКАФ: 2013
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Акрамя польскага паходжаньня Крыс праз маці мае індзейскае паходжаньне.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на MLS
- Статыстыка на National Football Teams