Перайсьці да зьместу

Адрыян Рамас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адрыян Рамас
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 студзеня 1986(1986-01-22)[1][2][3][…] (39 гадоў)
Рост 185 см
Вага 81 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2009 Амэрыка Калі[d] 84 (34)
2005 Трухільянас[d] 23 (8)
2006—2007 Санта-Фэ[d] 31 (5)
2009—2014 Гэрта 157 (60)
2014—2017 Барусія Дортмунд 52 (13)
2017 Гранада 14 (4)
2017—2018 Чунцын Ліфань[d] 0 (0)
2017—2018 Гранада 12 (1)
2018—2019 Гранада 60 (9)
2020—2024 Амэрыка Калі[d] 117 (40)
Зборныя
2002—2003 Калюмбія (да 17)[d] 6 (3)
2008—2016 Калюмбія 36 (4)

Густа́ва Адрыя́н Ра́мас Ва́скес (па-гішпанску: Gustavo Adrián Ramos Vásquez; нар. 22 студзеня 1986 году, Сантандэр-дэ-Кілічао, Калюмбія) — колішні калюмбійскі футбаліст, нападнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Калюмбіі.

Адрыян зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы клюбу «Амэрыка». Дарослую футбольную кар’еру пачаў у 2004 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клюбу. На працягу сэзону 2006—2007 гадоў абараняў на ўмовах арэнды колеры клюбу «Індэпэнд’ентэ».

У 2007 годзе вярнуўся з арэнды ў клюб «Амэрыка». На гэты раз згуляў за каманду больш за два сэзоны сваёй гульнявой кар’еры. Большасьць часу, праведзенага ў складзе «Амэрыкі», быў асноўным гульцом атакавалага зьвяна каманды, стала забіваючы мячы ў браму супернікаў.

У канцы жніўня 2009 году падпісаў кантракт зь нямецкім клюбам «Гэрта». Дэбют за клюб адбыўся 12 верасьня 2009 году ў матчы супраць «Майнцу». У сэзоне 2013—2014 гадоў стаў найлепшым бамбардзірам клюбу забіўшы за сэзон 16 галоў. 9 красавіка падпісаў дамову з дортмундзкай «Барусіяй», як замену Робэрту Левандоўскаму.

У складзе нацыянальнай зборнай Калюмбіі дэбютаваў 20 жніўня 2008 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Эквадору.

«Амэрыка»:

«Барусія»:

  1. ^ а б в Adrián Ramos // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Adrián Ramos // FBref (анг.)
  3. ^ а б в GUSTAVO ADRIAN RAMOS // Argentine Soccer Database (гішп.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]