Круці
Выгляд
| Круці, трансьліт. Kruci | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Мядзельскі |
| Сельсавет | Мядзельскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°51′17,40″ пн. ш. 26°58′57,20″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 8 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1797 |
| Паштовы індэкс | 222400 |
| СААТА | 6240831051 |
| Нумарны знак | 5 |
| Круці на мапе Беларусі ± Круці | |
Кру́ці[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1770 год — зьяўляліся вёскай Мядзельскага староства Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. Вёска налічвала 23 сям’і.
- 1868 год — зьяўляліся вёскай у Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Вёска налічвала 19 двароў і 198 жыхароў.
- З 1890 году ў вёсцы працавала школа граматы.
- 1904 год — вёска налічвала 338 жыхароў.
- 1908 год — 54 двары, 395 жыхароў.
- 1921 год — знаходзіцца ў складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага павету (з 1925 году — Пастаўскага) Віленскага ваяводзтва. Вёска налічвала 55 двароў і 313 жыхароў.
- 1931 год — 55 двароў і 291 жыхароў[2].
- З 12 кастрычніка 1940 году знаходзілася ў складзе Мядзельскага сельсавету Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). Вёска налічвала 55 двароў і 231 жыхара.
- У верасьні 1943 году падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі цалкам спалілі вёску — 55 двароў. Пасьля вайны Круці вёска была адбудаваная наноў.
- 1949 год — створаны калгас імя Даватара. З красавіка 1954 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Пераможца».
- З 21 траўня 1951 году — у складзе Лук’янавіцкага сельсавету, з 16 ліпеня 1954 году і з 25 студзеня 1996 году — у складзе Мядзельскага сельсавету. З 17 лістапада 1959 году — у складзе гарпассавету Мядзельскага раёну.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 8 жыхароў
- 1999 год — 18 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 14 двароў і 23 жыхары
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 338
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, t. 1, Warszawa 1938, s. 41.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.
- Kurcie, wieś, powiat wilejski, gmina Miadzioł // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. — S. 722