Сырмескі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сырмескі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Сырмеж
Дата ўтварэньня 12 кастрычніка 1940
Дата скасаваньня 28 траўня 2013
Насельніцтва
  • 1077 чал. (2009)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222388
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Сы́рмескі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Сырмеж.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Сьвірскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). 31 жніўня 1959 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Мядзельскага раёну.

28 красавіка 2004 году вёскі Абрамы, Балашы і Малая Сырмеж выключаныя са складу сельсавету і перададзеныя ў склад Нарачанскага сельсавету[1].

28 траўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — вёскі Астраўляны, Балтагузы, Баярнавічы, Беражныя, Буйкі, Воўчына, Іванкі, Каракулічы, Конціненты, Міціненты, Носавічы, Няверавічы, Памошша, Старлыгі, Сурвілы, Сырмеж, Сяляткі, Хмылкі, Хоневічы, Шэметава, Яневічы і хутар Шэметава — перададзеныя ў склад Занарацкага сельсавету[2].

Населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1 студзеня 1947 году — 17

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]