Радзькі (Менская вобласьць)
Выгляд
| Радзькі, трансьліт. Radźki | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Мядзельскі |
| Сельсавет | Мядзельскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°58′49″ пн. ш. 26°54′30″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 4 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1797 |
| Паштовы індэкс | 222381 |
| СААТА | 6240831097 |
| Нумарны знак | 5 |
| Радзькі на мапе Беларусі ± Радзькі | |
Ра́дзькі[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1868 год — вёска ў Манькавіцкай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Налічвала 5 двароў і 64 жыхароў.
- 1904 год — у вёсцы 104 жыхары.
- З 1921 году — вёска ў Манькавіцкай гміне Дунілавіцкага (з 1925 году — Пастаўскага) павету Віленскага ваяводзтва. Вёска налічвала 9 двароў і 39 жыхароў.
- З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў складзе Лацьвянскага сельсавету Пастаўскага раёну (з 25 лістапада 1940 году — Мядзельскага) Вялейскай (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай) вобласьці. У 1940 годзе вёска налічвала 11 двароў і 40 жыхароў.
- У верасьні 1943 году падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску (11 двароў). Пасьля вайны была адбудаваная.
- З 1954 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «40 гадоў Кастрычніка» з цэнтрам у вёсцы Лотва (да 22 кастрычніка 1957 году калгас меў імя Булганіна).
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 27 жыхароў.
29 верасьня 2006 году перададзеная зь ліквідаванага Лацьвянскага ў Мядзельскі сельсавет[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 4 жыхары
- 1999 год — 9 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 4 двары, 8 жыхароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 336
- ↑ «Об упразднении Дягильского, Лотвинского сельсоветов и изменении границ Слободского, Мядельского сельсоветов Мядельского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 29 сентября 2006 г. № 245 (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.