Селькава
Выгляд
| Селькава, трансьліт. Sieĺkava | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Мядзельскі |
| Сельсавет | Мядзельскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°58′02″ пн. ш. 26°54′51″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 2 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1797 |
| Паштовы індэкс | 222381 |
| Нумарны знак | 5 |
| Селькава на мапе Беларусі ± Селькава | |
Се́лькава[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1868 год — засьценак у Манькавіцкай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Налічваў 2 двары і 27 жыхароў.
- З 1921 году — вёска ў Манькавіцкай гміне Дунілавіцкага (з 1925 году — Пастаўскага) павету Віленскага ваяводзтва. На 1921 год — 7 двароў і 29 жыхароў.
- З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў складзе Лацьвянскага сельсавету Пастаўскага раёну (з 25 лістапада 1940 году — Мядзельскага) Вялейскай (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай) вобласьці. У 1940 годзе — 11 двароў і 35 жыхароў.
- У верасьні 1943 году падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску (11 двароў). Пасьля вайны была адбудаваная.
- З 1954 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «40 гадоў Кастрычніка» з цэнтрам у вёсцы Лотва (да 22 кастрычніка 1957 году калгас меў імя Булганіна).
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 23 жыхароў.
29 верасьня 2006 году перададзеная зь ліквідаванага Лацьвянскага ў Мядзельскі сельсавет[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 2 жыхары
- 1999 год — 3 жыхары
- 1 студзеня 1997 году — 1 двор, 4 жыхары
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 336
- ↑ «Об упразднении Дягильского, Лотвинского сельсоветов и изменении границ Слободского, Мядельского сельсоветов Мядельского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 29 сентября 2006 г. № 245 (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.