Мядзельскі сельсавет
Мя́дзельскі сельсавет (у 1959—1996 гадах — Мя́дзельскі пасялковы савет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — места Мядзел (не ўваходзіць у склад савету).
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 году — Менскай) з цэнтрам у вёсцы Мядзел.
17 лістапада 1959 году сельсавет ператвораны ў пасялковы савет[1]. У 1996 годзе пасялковы савет ізноў ператвораны ў сельсавет.
29 верасьня 2006 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Воргі, Гарані, Кабайлы, Кямсы, Лапосі, Лотва, Маўчанкі, Маўчаны, Мікіткі, Міхалі, Пярэградзь, Радзькі, Ражкі, Расохі, Садоўшчына, Селькава, Цімошкаўшчына, Чалеі, Чарняты, Шалкоўшчына — ліквідаванага Лацьвянскага сельсавету[2].
25 красавіка 2011 году на тэрыторыі сельсавету ўтвораная вёска Сосны[3].
30 лістапада 2016 году скасаваныя вёскі Гарані і Садоўшчына[4].
Населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1 студзеня 1947 году — 7
- 1 студзеня 1997 году — 25 вёсак і 1 хутар
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 17 ноября 1959 г.(рас.) // Банк законаў
- ^ «Об упразднении Дягильского, Лотвинского сельсоветов и изменении границ Слободского, Мядельского сельсоветов Мядельского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 29 сентября 2006 г. № 245(рас.)
- ^ «Об образовании деревни Сосны Мядельского сельсовета». Решение Мядельского районного Совета депутатов от 25.04.2011 г. № 48
- ^ «Об упразднении деревень Гарани и Садовщина Мядельского сельсовета Мядельского района Минской области». Решение Мядельского районного Совета депутатов от 10 ноября 2016 г. № 115(рас.)
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Менск: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9. С. 246
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 181
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Кантактныя зьвесткі выканаўчага камітэту Мядзельскага сельсавету — сайт Мядзельскага раённага выканаўчага камітэту.