Занарацкі сельсавет
| Занарацкі сельсавет | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | сельсавет Беларусі[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Занарач |
| Дата ўтварэньня | 12 кастрычніка 1940 |
| Насельніцтва |
|
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+03:00 |
| Паштовыя індэксы | 222382 |
| | |
Зана́рацкі сельсавет[2] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Занарач.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]12 кастрычніка 1940 году сельсавет быў створаны ў складзе Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 году — Менскай).
28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Астраўляны, Балтагузы, Баярнавічы, Беражныя, Буйкі, Воўчына, Іванкі, Каракулічы, Конціненты, Міціненты, Носавічы, Няверавічы, Памошша, Старлыгі, Сурвілы, Сырмеж, Сяляткі, Хмылкі, Хоневічы, Шэметава, Яневічы і хутар Шэметава — ліквідаванага Сырмескага сельсавету[3].
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Плошча сельсавету складае 264,3 км²[4], з захаду на ўсход тэрыторыя сельсавету цягнецца на 14 км, з поўначы на поўдзень — на 12 км. У склад сельсавету ўваходзіць 9 вёсак. Агульная колькасьць двароў па стане на 2007 год складае 535, агульная колькасьць насельніцтва — 1253 чалавекі.
Праз тэрыторыю сельсавету праходзіць аўтамабільная дарога Нарач — Менск. За 30 км ад сельсавету праходзіць шаша Вільня — Полацак, за 36 км знаходзіцца найбліжэйшая чыгуначная станцыя «Княгінін».
На тэрыторыі Занарацкага сельсавету разьмяшчаюцца:
- паўднёвая частка берагу возера Нарач, працягласьць якой складае каля 11 км;
- выток ракі Нарачанкі з возера Нарач і частка ракі працягласьцю ў 7,5 км;
- на ўсходняй мяжы сельсавету разьмяшчаецца гідралягічны заказьнік «Чарэмшыцы»;
- урочышчы Скок, Мыліца, Неслуч, Дакураўшчына, Магільнік;
- закінутыя сажалкі для гадаваньня рыбаў ва ўрочышчы Скок і каля вёскі Сідаравічы;
- балоты ва ўрочышчы Скок і ва ўрочышчы Барысіха;
- сыстэма каналаў з вадасховішчам;
- 10 невялікіх сажалак паміж вёскамі Занарач і Сідаравічы.
Геаграфічнае становішча
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сельсавет разьмяшчаецца на паўднёвы захад ад Мядзелу, на паўднёвым беразе Нарачы ў межах Нарачанска-Вялейскай нізіны на поўдзень ад Сьвянцянскіх градаў. Адлегласьць да Менску складае 130 км, да Вільні — 100 км, найменшая адлегласьць да мяжы з Эўразьвязам складае 50 км.
Сельсавет мяжуе з Нарачанскім і Мядзельскім сельсаветамі. Частка земляў Занарацкага сельсавету знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Нарачанскі».
Частка берагу Нарачы, які знаходзіцца на тэрыторыі Занарацкага сельсавету, роўная, пяшчаная, высокая. Бераг зьніжаецца на ўсход ад Занарачы і робіцца балоцістым. Каля паўночнай часткі вёскі Занарач знаходзіцца невялікая паўвыспа, якая выступае ў Нарач прыблізна на 200 м.
Населеныя пункты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 студзеня 1947 — 22
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Численность сельского населения в разрезе сельсоветов (рас.) — Интерактивная информационно-аналитическая система распространения официальной статистической информации Республики Беларусь, Национальный статистический комитет Республики Беларусь.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 51
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
- ↑ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2016 г. № 139 (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9 С. 246
- Занарочский сельсовет: местная повестка на XXI век / авторы-составители М.Г. Наранович, О.В. Сивограков. — Минск: ОДО «Новапринт», 2007. ISBN 985-6745-86-1
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 181