Мікольцы (вёска)
Выгляд
| Мікольцы, трансьліт. Mikoĺcy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Мядзельскі |
| Сельсавет | Мядзельскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°52′55″ пн. ш. 26°51′33″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 104 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1797 |
| Паштовы індэкс | 222397 |
| Нумарны знак | 5 |
| Мікольцы на мапе Беларусі ± Мікольцы | |
Міко́льцы[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1848 год — зьяўляліся вёскай маёнтку Мікольцы Вялейскага павету Віленскай губэрні і былі ўладаньнем І. Галкі. Вёска налічвала 18 двароў і 113 жыхароў. У вёсцы знаходзілася карчма на шляху зь Мядзела ў Кабыльнік.
- 1868 год — зьяўляліся вёскай у Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Вёска налічвала 10 двароў і 88 жыхароў.
- 1904 год — вёска налічвала 191 жыхара. Побач зь вёскай знаходзіўся засьценак Мікольцы, які зьяўляўся ўладаньнем Ванасевіча. Насельніцтва засьценка складала 15 жыхароў.
- 1908 год — вёска, 21 двор, 160 жыхароў.
- 1921 год — знаходзіцца ў складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага павету (з 1925 году — Пастаўскага ) Віленскага ваяводзтва. Вёска налічвала 32 двары і 191 жыхара, маёнтак — 1 двар і 14 жыхара
- 1921 год — bёска налічвала 44 двары і 259 жыхара, маёнтак — 3 двары і 36 жыхара
- З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў саладзе Баярскага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- 1948 год — створаны калгас «40 год БССР».
- З 16 ліпеня 1954 году і з 25 студзеня 1996 году вёска знаходзіцца ў складзе Мядзельскага сельсавету (з 17 лістапада 1959 году — у складзе гарпассавету Мядзельскага раёну).
- У 1959 годзе была пабудаваная 8-гадовая школа, пачаў працаваць клюб.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- З 1960 году вёска ўваходзіць у склад кагласу «Ленінскі шлях» (да 20 лістапада 1961 году — «Сталінскі шлях») з цэнтрам у вёсцы Баяры.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Адольф Варановіч (1940-2001)- беларускі пісьменьнік
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 104 жыхары
- 1999 год — 128 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 79 двароў, 148 жыхароў
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У вёсцы разьмяшчаюцца клюб, бібліятэка, крама. У 1968 годзе ў гонар партызанаў Вялейшчыны каля вёскі быў усталяваны помнік.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 338
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.
- Nikolce, wieś, powiat wilejski, gmina Miadzioł // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. — S. 148