Чалеі
Выгляд
Чалеі | |
трансьліт. Čaliei | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Мядзельскі |
Насельніцтва: | 3 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222381 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°58′35″ пн. ш. 26°54′48″ у. д. / 54.97639° пн. ш. 26.91333° у. д.Каардынаты: 54°58′35″ пн. ш. 26°54′48″ у. д. / 54.97639° пн. ш. 26.91333° у. д. |
± Чалеі |
Чале́і[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1868 год — вёска ў Манькавіцкай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Налічвала 4 двары і 56 жыхароў.
- З 1921 году — вёска ў Манькавіцкай гміне Дунілавіцкага (з 1925 году — Пастаўскага) павету Віленскага ваяводзтва. У 1921 годзе вёска налічвала 5 двароў і 22 жыхароў.
- З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў складзе Лацьвянскага сельсавету Пастаўскага раёну (з 25 лістапада 1940 году — Мядзельскага) Вялейскай (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай) вобласьці. У 1940 годзе вёска налічвала 6 двароў і 18 жыхароў.
- У верасьні 1943 году падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску (6 двароў). Пасьля вайны была адбудаваная.
- З 1954 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «40 гадоў Кастрычніка» з цэнтрам у вёсцы Лотва (да 22 кастрычніка 1957 году калгас меў імя Булганіна).
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
29 верасьня 2006 году перададзеная зь ліквідаванага Лацьвянскага ў Мядзельскі сельсавет[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 3 жыхары
- 1999 год — 7 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 4 двары і 8 жыхароў
- 1960 год — 27 жыхароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 337
- ^ «Об упразднении Дягильского, Лотвинского сельсоветов и изменении границ Слободского, Мядельского сельсоветов Мядельского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 29 сентября 2006 г. № 245 (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.