Абмеркаваньне шаблёну:Мядзельскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Шаблён[рэдагаваць крыніцу]

1[рэдагаваць крыніцу]

Дарабіў шаблён, але ён атрымаўся вялікім і грухвасткім. Адразу не хацеў рабіць шаблёны для кожнага сельсавету, бо назвы сельсаветаў ні пра што ня кажуць і да таго ж гэта нязручна для атрыманьня іншармацыі. Калі ўсе назвы ў адзін блёк — будзе займаць меней месца, але будзе незразумелая каша. Можа ў каго ёсьць якія думкі пра магчымаць перагрупаваньня/перапрацоўкі формы шаблёну, каб не згубілася зручнасьць, але стала лепей зь месцам — быў бы вельмі ўдзячны. --zedlik 20:41, 7 кастрычніка 2008 (UTC)

Можа лепей паасобку сельсаветы, і адзін шаблён дзе ўсе населеныя пункты па альфабэту. Вось прыклад. --Ліцьвін 20:47, 7 кастрычніка 2008 (UTC)
Вось я ад гэтага спрабаваў сысьці, бо калі праглядаў вёскі бачыў значную колькасьць прыкладаў, калі вёска адсутнічае альбо ў вернім, альбо ў ніжнім шаблёне — тут зразумела, за ўсімі ня ўсочыш. Таму або вёсак у мяне атрымалася зашмат, альбо там проста ня ўсе пералічаныя. То бок зараз я вагаюся ў асноўным паміж двума варыянтамі: альбо пакінуць як ёсьць, але занадта вялікі шаблён, альбо падзяліць усё на асобныя сельсаветы, але значна зьніжаецца інфармацыйнасьць. Вось і ня ведаю. Баюся, што калі сабраць усе вёскі ў адзін сьпіс тая яшчэ каша атрымаецца. Зараз можа пасрабую. --zedlik 21:42, 7 кастрычніка 2008 (UTC)
А чаму «Савет» паўсюль зь вялікай літары? Пакуль ня вельмі ўпэўнены на конт тэхнічнай магчымасьці, але мо для пэўнага населенага пункту хаваць па змоўчаньні ў шаблёне іншыя сельсаветы, а калі будзе патрэба, карыстальнік націсьне [паказаць]. --Red_Winged_Duck 20:53, 7 кастрычніка 2008 (UTC)
Ня ведаю, чаму зь вялікай, у кніжцы, зь якой я браў сьспіс, так і было. Мне не прынцыпова, можна выправіць на малыя, галоўнае, каб было правільна. Дарэчы, з згортваньнем — добрая ідэя, калі б не было тэхнічных перашкодаў... Я тут падумаў пра сьпіс сельсаветаў у выглядзе вось такіх табліц, але ня мае сэнсу, бо загаловак будзе займаць столькі ж, колькі і вышыня радка сельсавету ў шаблёне. --zedlik 21:42, 7 кастрычніка 2008 (UTC)
Калі будзе так, як зараз, то вось што атрымліваецца: Азаркі-Старыя. --zedlik 21:42, 7 кастрычніка 2008 (UTC)
Вось прыблізна так будзе выглядаць варыянт: Удзельнік:Zedlik/Шаблён:Населеныя пункты Мядзельскага раёну/Варыянт --zedlik 22:08, 7 кастрычніка 2008 (UTC)
Тое самае што і шаблён Баранавіцкі раён. Яшчэ можна трохі дапрацаваць: гарады, вёскі. --Ліцьвін 22:12, 7 кастрычніка 2008 (UTC)
Можна тады паспрабаваць на такім спыніцца. Дзякуй! --zedlik 22:19, 7 кастрычніка 2008 (UTC)
О, не, ведаю! Трэба як гэты варыянт, толькі разьбіць на групы: гарады сабе, пасёлкі сабе, вёскі сабе, хутары сабе. Во гэта будзе тэма! :) --zedlik 22:22, 7 кастрычніка 2008 (UTC)
Я гэта і меў на ўвазе. Як у шаблёне Жыткавіцкі раён, толькі ён выкананы не праз навігацыйную табліцу. --Ліцьвін 22:58, 7 кастрычніка 2008 (UTC)
Ааа, ну зразумела. Прашу прабачэньня, я не на тое зьвярнуў увагу — у іншых падобных шаблёнах такого разьдзяленьня не было, таму тут чамусьці выплылі тыя ж асацыяцыі. Думаю, сьпіс нас. пунктаў сельсавету ўсёж зрабіць таксама варта асобным шаблёнам. Але тое, што атрымалася, мне падабаецца, дзякуй! --zedlik 23:08, 7 кастрычніка 2008 (UTC)
Няма за што! --Ліцьвін 23:13, 7 кастрычніка 2008 (UTC)

2[рэдагаваць крыніцу]

Варта будзе паглядзець на ru:Шаблон:Достопримечательности Львова. --EugeneZelenko 13:54, 8 кастрычніка 2008 (UTC)
Дзякуй, гэта вельмі цікава паглядзець тэхнічную рэалізацыю. Але я баюся, што ў канкрэтна гэтым выпадку не падыдзе, бо ў шаблёне пра Львоў 8 радкоў, а ў населенных пунктах — удвая больш — палова старонкі будзе проста залітая фарбай. Мне здаецца, варта напэўна спыніцца на апошнім варыянце, які атрымаўся. --zedlik 15:26, 8 кастрычніка 2008 (UTC)

3[рэдагаваць крыніцу]

Як я ўжо адзначаў у Абмеркаваньне Вікіпэдыя:Праект:Населеныя пункты Беларусі, я супраць уключэньня адзінак падзелу, якія маюць значэньне выключна для сельсавету (пасялковага савету), у раённы шаблён. Па-першае, гэта не пасьлядоўна. У шаблён {{Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі}} уключаны толькі вобласьці і горад рэспубліканскага значэньня. У шаблёны абласьцей ({{Віцебская вобласьць}}) уключаны толькі раёны і гарады абласнога значэньня. Тады дзеля пасьлядоўнасьці і ў шаблёны па раёнам трэба ўключаць толькі сельсаветы і адзінкі раённага (+ верагодна абласнога) значэньня. Па-другое, як вам шаблён, які будзе зьмяшчаць усе адзінкі Браслаўскага раёну — цытата з раённага сайту: «В составе района г.п.Видзы (с населением 1954 человека); 628 сельских населенных пунктов, 9 сельсоветов»? Калі ўжо каму патрэбен перад вачыма сьпіс усіх населеных пунктаў раёну адначасова, можна зрабіць у «Глядзіце таксама» спасылку на такі сьпіс асобнай старонкай. Хаця, на мой погляд, і гэта даволі сумнеўна. Калі каму патрэбна інфармацыя пра пэўную вёску, ён можа набраць яе назву ў полі пошуку і адразу трапіць на адпаведную старонку. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 14:12, 2 лютага 2009 (UTC)
У тым жа Дубровенскiм раёне Вiцебскай вобласьцi налiчваецца каля 250 населеных пунктаў, а ў Мёрскiм раёне — звыш 800, Браслаўскiм — звыш 900, Шаркоўшчынскiм — звыш 700. I такая колькасьць набiраецца за кошт шматлiкiх, рассыпаных як гарох, па гэтаму ляндшафту хутароў. У Пастаўскiм i Браслаўскiм раёнах захавалася вельмi шмат дробных вёсачак з двух-трох двароў. Калi iсьцi па дарозе ад Лынтуп да Камаёў ў бок Нарачы цi Швакштаў лiтаральна праз кожны кiлямэтар, а то i менш сустракаеш паселiшчы ў 2-3 двары: Дзеўгуны, Лагуны, Пестуны, Жымуны, Акелы i iншыя. Гэта нераспаўсюджаная зьява, а выключэньне. Наогул, ва ўсходняй частцы Беларусі менш населеных пунктаў, мабыць наступствы бясконцых войн з усходнім суседам. У Палесьсі вёсак мала, але яны буйныя, вось напрыклад Альшаны — больш 8 тыс., а можа ўжо і 9. Ды і гарэлі і зьнішчаліся яны ня раз. Вось, напрыклад, Тураў па меншай меры 14 раз быў цалкам зьнішчаны. Мяркую, у шаблёнах Браслаўскi раён, Мёрскi раён... лепш зрабіць па сельсаветах. Але толькі для гэтых раёнаў.
P.S. У г.Браслаў вельмі цікавы герб :-) --Ліцьвін 15:15, 2 лютага 2009 (UTC)
600-700-900 гэта ўжо сапраўды перабор будзе. Але калі частка так, частка так, то згубіцца аднаснайнасьць. Можа сапраўды лепным варыянтам будзе шаблён зь пералікам сельсаветаў + перад шаблёнам «Глязіце таксама» з спасылкай на поўны сьпіс населеных пунктаў раёна. Асноўнай мэтай існых шаблёнаў, як яны зробленыя зараз, зьяўляецца атрыманьне пераліку ўсіх населеных пунктаў раёну, а таксама каб зручна знайсьці можна было. Асобны сьпіс на маю думку будзе цалкам адпавядаць гэта мэце і дапаможа інфармацыйна разгрузіць шаблёны і старонкі. Збольшага, мне такі варыянт падабаецца.
А герб у Браслава сапраўды сапраўдны :)
zedlik 17:53, 2 лютага 2009 (UTC)
Вёскі Гарадзенскага раёну зробленыя так: Асочнікі --Rasa 18:04, 2 лютага 2009 (UTC)
Так, проста размова пра тое, што сам шаблён з пералікам усіх вёсак раёну вельмі вялікі і займае цэлы экран. Таму шукаюцца варыянты, якім чынам яго перапрацаваць у больш зручны выгляд (напрыклад, згортваць, перанесьці сьпіс насел. пунктаў на асобную старонку, ці так пакінуць, ці можа яшчэ як). Большасьць вёсак у нас зробленая падобным чынам. —zedlik 18:11, 2 лютага 2009 (UTC)
Можна сьціснуць. --Ліцьвін 18:35, 2 лютага 2009 (UTC)
Але калі частка так, частка так слушна толькі ў выпадку калі 59 раёнаў вялікія (напрыклад Браслаўскi) і 59 раёнаў малыя (Жыткавіцкі). А калі некалькі раёнаў сапраўды вялікія — Дубровенскі, Гарадзенскі, Мёрскi, Браслаўскi, Шаркоўшчынскi. Пакуль 5 і мяркую ня больш 10 будзе. Ёсьць добрая прымаўка — адзін у полі ня воін. 5 супраць 113. Для мяне сельсавет нішто. Калі я пытаю ў кагосьці зь якой ён вёскі, найменшае што я спытаю — гэта раён, і шукаюць у большасьці па раёнах, а не па сельсаветах. --Ліцьвін 18:31, 2 лютага 2009 (UTC)
Думаю, пакуль, рана казаць пра 113, бо ў нас дакладных зьвестак пакуль толькі на тыя 5 раёнаў і ёсьць. —zedlik 19:40, 2 лютага 2009 (UTC)
Вышэй ёсьць спасылка. Мяркую пры напісаньні артыкула, яны ўзьнімалі гэтае пытаньне і шукалі такія раёны і іх прывялі. --Ліцьвін 20:03, 2 лютага 2009 (UTC)
Падобна, што так. —zedlik 21:26, 2 лютага 2009 (UTC)
Прыкладна каля 40 раёнаў з колькасьцю паселішчаў у сярэднім 250 (ад 180 да 320) і больш за 10 з колькасьцю звыш 350. Прыкладна па 20 раёнам абагульняючай інфармацыі на сайтах няма. Хаця на мой погляд колькасьць звыш 100 - ужо перагрузка шаблёну, ды й асноўнае для мяне у гэтым пытаньні — пасьлядоўнасьць і аднастайнасьць. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 23:00, 2 лютага 2009 (UTC)
Асіповіцкі раён — 143, і ніякай перагрузкі. Трэба яшчэ, усюды, стыль групаў выправіць, больш месца будзе. --Ліцьвін 23:19, 2 лютага 2009 (UTC)
Ну, пры 1280х1024 займае трэцюю частку ўсёй вышыні экрана і палову карыснай вышыні. Добра, няхай гэтая колькасьць спрэчная. Але ж на мой погляд пры колькасьці недзе пачынаючы ад 200 — ужо можна казаць пра перагружанасьць, а гэта блізу паловы ўсіх раёнаў. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 17:40, 5 лютага 2009 (UTC)
Пакуль усё нармальна. Але калі шмат паселішчаў, то можна і праз сельсаветы рабіць. --Ліцьвін 17:51, 5 лютага 2009 (UTC)
Лічу, што тое што спачатку пачалі дадаваць вёскі прама ў раёны было памылкай. Гэта была змушаная мера, мала інфармацыі, павальная расейскафікацыя... А цяпер вельмі шкада нешта выдаляць... Але сапраўды, лепш уносіць у раён толькі населеныя пункты, якія не ўваходзяць у сель- ці пасялковыя саветы (г.зн. падтрымліваю прапанову). Што рабіць з тымі шаблёнамі, што ўжо поўныя; што рабіць з населенымі пунктамі, што зьніклі — гэта пакуль пытаньні. --Ліцьвін 23:24, 28 лютага 2009 (UTC)
А я ўжо згубіў усякую надзею на паразуменьне ў гэтым пытаньні :-). Тады, думаю, варта стварыць нешта кшталту рэкамэндацыі. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 10:20, 1 сакавіка 2009 (UTC)
Трэба ствараць. Трэба абмяркоўваць. --Ліцьвін 15:18, 1 сакавіка 2009 (UTC)
Прыклад. --Ліцьвін 01:00, 9 сакавіка 2009 (UTC)
З пункту гледжаньня структураванасьці гэта, канешне, лепш, чым поўны сьпіс селішчаў усяго раёну, але зьнешні выгляд мне ўсё роўна не падабаецца, ды й грувасткі ён таксама. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 22:48, 12 сакавіка 2009 (UTC)

4[рэдагаваць крыніцу]

Зьмяніў стыль. --Ліцьвін 16:07, 11 лютага 2009 (UTC)

Ня вельмі варыянт, на маю думку. Выглядаць стала лепей, але зручнасьць пагоршылася больш. Урэшцэ рэшт можна і не заўвашыць, што там унізе яшчэ нешта ёсьць... —zedlik 16:57, 11 лютага 2009 (UTC)
Калі калёсікам (скролам) пракручваеш (а прыйдзецца), то адразу бачна. Таксама ёсьць паласа, якая паказвае, што ўнізе яшчэ шмат чаго ёсьць. І адзін раз убачыш і ўжо ведаеш, што наяўнасьць гэтых прыкмет кажа аб тым, што шаблён мае менавіта такі стыль афармленьня. Гэты стыль мяркуецца выкарыстоўваць толькі ў выпадку вялікай колькасьці населеных пунктаў. --Ліцьвін 17:27, 11 лютага 2009 (UTC)
Таксама не падтрымліваю. Я дагэтуль прытрымліваюся варыянта поўнага падабенства і структураванасьці. Калі б на ім спыніліся, дык і ня трэ было б выдумляць фішкі, зручнасьць якіх сумнеўная. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 17:48, 11 лютага 2009 (UTC)
І чаму зручнасьць сумнеўная? Усё тое ж самае, проста я паменшыў шаблён, г.зн. прыбраў то, супраць чаго Вы былі (менавіта так я зразумеў перагружанасьць). Я дагэтуль прытрымліваюся варыянта поўнага падабенства і структураванасьці. І я таксама, але ўсюды бываюць выключэньні і раёны не выключэньне. Па ісьце ніякай перагружанасьці няма і быць ня можа, ёсьць эстэтычная непрывабнасьць. Я паспрабаваў гэта выправіць. --Ліцьвін 18:07, 11 лютага 2009 (UTC)
Ну, ня ведаю, не знаходжу я гэтую фішку зручнай. Скрол-бар на самой справе можна не заўважыць. А абгрунтаваньне, што адзін раз заўважыш і потым будзеш ведаць, падыходзіць толькі для сталых удзельнікаў. Вікіпэдыя ж перш за ўсё робіцца для староньніх наведвальнікаў, якія могуць заходзіць напрыклад раз на палову года. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 18:59, 11 лютага 2009 (UTC)
Ну, ня ведаю, не знаходжу я гэтую фішку зручнай. Калі ня ведаеце, то навошта пішыце? Вы супраць ня гэтай фішкі, вы супраць самога гэтага шаблёна. А абгрунтаваньне, што адзін раз заўважыш і потым будзеш ведаць, падыходзіць толькі для сталых удзельнікаў. Вікіпэдыя ж перш за ўсё робіцца для староньніх наведвальнікаў, якія могуць заходзіць напрыклад раз на палову года. Што так будуць шукаць, што так... усё роўна трэба скролам круціць. А што ёсьць сталыя ўдзельнікі, а што ёсьць, тыя якія заходзяць раз на палову года? Якая паміж імі розьніца? Калі ў мяне ўпершыню зьявіўся кампутар, адно зь першых што я рабіў — вучыўся карыстацца мышшу. Таксама я заўсёды карыстаюся палоскай справа. І я не разумею, навошта наогул пра гэта казаць.
Я бачу толькі плюсы, даволі ўсё кампактна і навочна. Думаю, можна выкарыстоўваць гэты стыль датуль, пакуль хтосьці не прыдумае што-небудзь іншае. --Ліцьвін 19:44, 11 лютага 2009 (UTC)
Няма слоў... --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 21:17, 11 лютага 2009 (UTC)
Вы пісалі: Ну, пры 1280х1024 займае трэцюю частку ўсёй вышыні экрана і палову карыснай вышыні. Добра, няхай гэтая колькасьць спрэчная. Але ж на мой погляд пры колькасьці недзе пачынаючы ад 200 — ужо можна казаць пра перагружанасьць. Я гэтую праблему вырашыў. А ў Вас — Няма словаў... Ну, дзякуй хоць за гэта. --Ліцьвін 21:56, 11 лютага 2009 (UTC)
Гэта не вырашэньне праблемы, бо замест старых узьнікаюць новыя, якія зьяўляюцца яшчэ горшымі за старыя. Навошта 2 паласы пракруткі на старонцы? Гэта раздражняе. Тое самае, паласу можна проста не заўважыць, бо яна губляецца ў дызайне, ня станеш жа над кожным блёкам колам круціць. У рэшце рэштаў, я нідзе ня бачыў, каб такое рабілі для навігацыі, бо гэта проста ня зручна. —zedlik 22:13, 11 лютага 2009 (UTC)
Дзякуй, што вярнулі. —zedlik 22:54, 11 лютага 2009 (UTC)
Спрабаваў зьмяшчаць шаблёны сельсаветаў у шаблён раёна, бачыў такое ў Расейскай Вікіпэдыі, але ня то гэта... І наогул я ня бачу праблемы ў доўгіх сьпісах, можна паменшыць міжрадковую адлегласьць, памер літар, але я супраць занясеньня толькі сельсаветаў у шаблён, бо гэта няправільна. У мяне няма ніякіх пытаньняў да цяперашняга выгляду шаблёнаў, і я не разумею навошта тут нешта зьмяняць. --Ліцьвін 23:20, 11 лютага 2009 (UTC)
На маю думку, шаблён не ідэальны менавіта з-за памеру. Магчыма, сапраўды варта паспрабаваць з памерам шрыфту і міжрадровым інтэрвалам. Але мяркую (і, відаць, Дзьмітры таксама), што пракрутка толькі пагаршае бягучы стан, таму ня варта яе выкарыстоўваць. Зрэшты, што мы маем на цяперашні момант. Для пэўных раёназ зь сьпісам вёсак усё добра, для пэўных у любым выпадку варта будзе разьбіваць па сельсаветах. Фактычна, праблема толькі ў тым, як будзе выглядаць шаблён раёну. Таму варта сабраць перавагі і недахопы кожнага з варыянтаў, ды вынесьці на агульнае апытаньне-галасаваньне, і зьвярнуцца да іншых удзельнікаў. Тэма вельмі агульная, таму меркаваньні мусяць быць. Бо ў гэтым тэксьце разабрацца можна, толькі калі сачыць за размовай. —zedlik 00:07, 12 лютага 2009 (UTC)

5[рэдагаваць крыніцу]

Цалкам згодзен з Дзьмітрыем, што ў першую чаргу трэба дамятаць пра чытачоў Вікіпэдыі. Зручнасьць карыстаньня (usability) — бяда шмат яких свабодных праграмаў, і рыторыка пра тое, што карыстальнікі мусяць зьмяніць свае звычкі, папулярнасьці ім не надае.
Мяркую, што двайная паласа пракруткі — няўдалае рашэньне з пункту гледжаньня зручнасьці карыстаньня, гэтак жа як і ў акне рэдагаваньня гэтага абмеркаваньня. Таксама нельга браць за аксіёму, што ўсе карыстаюцца мышшу.
EugeneZelenko 14:53, 12 лютага 2009 (UTC)
У тым ліку да Адміністрацыі: Дзіўлюся як хутка людзі, якія шмат робяць унёску (што канешне плюс для праекта), пачынаюць яго «прыватызаваць». Сп. Ліцьвін, хто даў вам маральнае і юрыдычнае права лічыць што правільна, лягічна, зручна, а што не? На гэтай старонцы выказвалася толькі 2 катэгарычных меркаваньня — ваша і маё, я ня бачу пераканаўчай бальшыні, якая б лічыла гэтак сама, як і вы. Я не знаходжу ваш варыянт аздабленьня зручным, і варыянт усяго сьпісу па раёну пасьлядоўным. Першае — пачуцьцё густу, другое — перакананьне, якое я ўжо абгрунтоўваў. Вельмі б не хацелася, каб гэты праект, як і многа чаго іншага «зь-пад беларускага пяра» ператваралася ў нешта маргінальнае. Калі нешта робіцца дзеля самога сябе, а не дзеля іншых. Калі ўлічваюцца толькі ўласныя меркаваньні, а меркаваньні іншых трактуюцца кшталту «Калі ня ведаеце, то навошта пішыце?». Мяне можна лічыць звычайным шараговым наведвальнікам Вікіпэдыі, але калі да майго адчуваньня зручнасьці ці нязручнасьці адносяцца кшталту «ты што, мышшу карыстацца ня ўмееш», у мяне больш ня будзе жаданьня наведваць такую пляцоўку. Пытаньне гэтае — дробязь, хай сабе будзе адным сьпісам, сьпісамі па сельсаветах, якія разгортваюцца, ці проста сьпісам сельсаветаў. Гэта ня так важна, а вось атмасфэра на праекце, адносіны да наведвальнікаў (кліент заўсёды правы) важныя. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 22:18, 11 лютага 2009 (UTC)
З боку адміністрацыі хачу папрасіць, што ня варта пераходзіць на асобы, бо ні да чаго добрага гэта ніколі не прыводзіла. Варта даваць сваю ацэнку атрыкулам/шаблёнам, але вось асобам ня варта, бо атмасфэры гэта дакладна не палепшыць, а да таго ж зьяўляецца правілам Вікіпэдыі.
Увогуле, хачу прапанаваць наступную рэч. Улічваючы, што за апошні час было некалькі дастаткова спрэчных пытаньняў, прапаную пры адсутнасьці кампрамісу рабіць апытаньні. Мне здаецца што прынамсі пэўныя з такіх спрэчных пытаньняў атрамалася б вырашыць на карысьць большасьці.
zedlik 22:54, 11 лютага 2009 (UTC)
пачынаюць яго «прыватызаваць». Я спрабаваў вырашыць праблему. Калі нешта робіцца дзеля самога сябе, а не дзеля іншых. Так рабілі яшчэ да таго як мяне не было на гэтым праекце (у раёне вёскі). Што я зрабіў пад сябе? Гэта была толькі прапанова. Сп. Ліцьвін, хто даў вам маральнае і юрыдычнае права лічыць што правільна, лягічна, зручна, а што не? Кожны чалавек мае права на асабістае меркаваньне (лічыць што правільна, лягічна, зручна... і калі можа гэта даказаць — аргумэнт), з агульных аргумэнтаў нараджаецца ісьціна. На гэтай старонцы выказвалася толькі 2 катэгарычных меркаваньня — ваша і маё, я ня бачу пераканаўчай бальшыні, якая б лічыла гэтак сама, як і вы... Хтосьці не жадае ўдзельнічаць у абмеркаваньнях, але па яго дзеяньнях можна судзіць, што ён падтрымлівае, а што не. меркаваньні іншых трактуюцца кшталту «Калі ня ведаеце, то навошта пішыце?». = Ну, ня ведаю, не знаходжу я гэтую фішку зручнай Неаргумэнтаванае меркаваньне — проста меркаваньне. Мяне можна лічыць звычайным шараговым наведвальнікам Вікіпэдыі, але калі да майго адчуваньня зручнасьці ці нязручнасьці адносяцца кшталту «ты што, мышшу карыстацца ня ўмееш» Вікіпэдыя — гэта не форум. Гэта ня так важна, а вось атмасфэра на праекце, адносіны да наведвальнікаў (кліент заўсёды правы) важныя. Вікіпэдыя — гэта не крама. Усё спакойна толькі ў ... Тут супольнасьць, тут шмат меркаваньняў і атмасфэра заўсёды будзе напружанай. Зьмякчыць сытуацыю могуць толькі канструктыўныя абмеркаваньні, удзельнікі павінны імкнуцца ісьці на кампрамісы. --Ліцьвін 23:03, 11 лютага 2009 (UTC)
Мяркую, што ўдзельнікі мусяць намагацца, каб атмасфэра не была напружанай. А вось пра Зьмякчыць сытуацыю могуць толькі канструктыўныя абмеркаваньні, удзельнікі павінны імкнуцца ісьці на кампрамісы. трэба прачытаць усім. --EugeneZelenko 14:53, 12 лютага 2009 (UTC)
Па-першае хачу зьвярнуць увагу, што мой апошні камэнтар тычыўся ня столькі гэтага абмеркаваньня, колькі вашага падыходу ўвогуле да абмеркаваньняў, гэты падыход праявіўся і тут. Таксама перад тым, як пачну адказваць і казаць можа ня вельмі прыемныя рэчы, хачу сказаць што ня маю нічога супраць спроб вырашыць праблему. Гэтая спроба са скролбарам — проста адна са спроб, супраць каторай выказалася некалькі ўдзельнікаў. Мы ня пагарджалі вашымі высілкамі, нам проста не спадабаліся вынікі. Зараз па сутнасьці. Чаму я лічу некаторыя вашы дзеяньні недапушчальнымі, чаму кажу пра прыватызацыю і г.д. З большага ваш удзел у абмеркаваньнях ідзе ў нармальным звычайным рэчышчы. Але часам вас, прабачце, перакліноўвае. Ня ўважце за абразу, проста вельмі пасуе для апісаньня сытуацыі. Разьбяром па паліцам.
  1. Ну, ня ведаю, не знаходжу я гэтую фішку зручнай. Калі ня ведаеце, то навошта пішыце? — пераварочваньне выказваньня і пэрсанальны наскок. Ну, ня ведаю — можа ня вельмі ўдалая выказваньне, але яно ніяк не азначае, што я ня ведаю прадмету дыскусіі. Яно азначае, што, нягледзячы на вашы контраргумэнты, я застаюся пры сваім.
  2. Ну, ня ведаю, не знаходжу я гэтую фішку зручнай. Неаргумэнтаванае меркаваньне — проста меркаваньне. — вы граеце ролю судзьдзі ў вырашэньні аргумэнтаванае меркаваньне ці не. Хаця ўжо ў наступных сказах я выказваюся чаму лічу менавіта так.
  3. Вы супраць ня гэтай фішкі, вы супраць самога гэтага шаблёна. — ізноў роля судзьдзі. Хаця я ані яўна, ані ўскосна не выказваўся супраць шаблёну. Нават тое, што я супраць сьпісу ўсіх паселішчаў раёну ў адным шаблёне, не кажа аб тым, што я займаю нейкую дэструктыўную пазыцыю, як можа вынікаць з вашых словаў. Калі я пабачу, што маё меркаваньне ў меншасьці, я прыму пазыцыю большасьці. Хаця мая пазыцыя і не супадае з вашай, вы не маеце маральнага права яе ацэньваць. А прыведзенае ваша выказваньне — менавіта ацэнка. Ніхто вас судзьдзёй ня ставіў, мы роўныя з вамі ўдзельнікі.
  4. Хтосьці не жадае ўдзельнічаць у абмеркаваньнях, але па яго дзеяньнях можна судзіць, што ён падтрымлівае, а што не. — гэта прабачце ўвогуле «перл». І як жа я, напрыклад, як ня вельмі актыўны ўдзельнік, і які ня сочыць за «маўклівымі дзеяньнямі» іншых, магу даведацца аб іх пазыцыі?
  5. Выказваньні Кожны чалавек мае права на асабістае меркаваньне. і Зьмякчыць сытуацыю могуць толькі канструктыўныя абмеркаваньні, удзельнікі павінны імкнуцца ісьці на кампрамісы. з вашых вуснаў выглядаюць трохі камічна, таму што я б сказаў, што яны павінны быць накіраваны ў ваш бок. Я не насядаў на вас з-за вашых меркаваньняў і ніколі не займаў непрымірымую пазыцыю. Хаця пазыцыя па гэтаму шаблёну і катэгарычная, але, як я ўжо казаў, я гатовы пайсьці на кампраміс, калі пераканаюся, што я ў меншасьці. На гэты конт раю прачытаць «Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце. 7:3-5». Хаця гэта агульнавядомыя словы, але яшчэ раз нагадаць іх сабе з першакрыніцы будзе не залішнім.
  6. Усё спакойна толькі ў ... — давядзеньне меркаваньня да абсурду. Зразумела, што адсутнасьць сутыкненьняў пазыцый — ненармальная сытуацыя, якая можа казаць, што суполка мёртвая. Але ж кажучы пра атмасфэру на праекце, я меў на ўвазе, што, нягледзячы на гэтыя сутыкненьні, трэба захоўваць этыку дыскусіі.
Падсумоўваючы, калі ласка, устрымайцеся ў будучым ад маніпуляваньня пазыцыяй і выказваньнямі іншых удзельнікаў. Ня ведаю чым выкліканы такія павароты ў вашых паводзінах, але выглядаюць яны менавіта як прыватызацыя праекту, жаданьне каб было па-вашаму нягледзячы ні на што. На карысьць праекту гэта ня служыць і не спрыяе ўсталяваньню працоўнай атмасфэры.
--Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 16:20, 13 лютага 2009 (UTC)
Хаця я ані яўна, ані ўскосна не выказваўся супраць шаблёну. Нават тое, што я супраць сьпісу ўсіх паселішчаў раёну ў адным шаблёне, не кажа аб тым, што я займаю нейкую дэструктыўную пазыцыю, як можа вынікаць з вашых словаў... Я не насядаў на вас з-за вашых меркаваньняў і ніколі не займаў непрымірымую пазыцыю. Хаця пазыцыя па гэтаму шаблёну і катэгарычная... ...я супраць уключэньня адзінак падзелу, якія маюць значэньне выключна для сельсавету (пасялковага савету), у раённы шаблён Самі сабе супярэчыце. Пра веданьне мышкі я не пра Вас пісаў, а пра таго, пра каго Вы пісалі. Спачатку я гэта больш расьпісаў, але потым выдаліў. Усе Вашыя прэтэнзіі ў мой адрас беспрычынныя і незразумелыя. Мае словы Вы супраць ня гэтай фішкі, вы супраць самога гэтага шаблёна былі канстатаваньнем факту я супраць уключэньня адзінак падзелу... Вы супраць дадзенага шаблёну, дадзенага выгляду шаблёна, які быў да таго, як я наогул зьявіўся тут. А прыведзенае ваша выказваньне — менавіта ацэнка. Ніхто вас судзьдзёй ня ставіў, мы роўныя з вамі ўдзельнікі. Любое меркаваньне любога ўдзельніка можна паставіць пад сумнеў, г.зн. у нейкай меры ўдзельнік па-Вашаму становіцца судзьдзём. І што тут дрэннага? А хто можа ставіць і здымаць з пасады судзьдзі? Хто Вам даваў права на іншых удзельнікаў вешаць цэтлікі? І напісаўшы ўсё гэта, Вам не здаецца, што Вы менавіта на гэтае месца і падыходзіце?

6[рэдагаваць крыніцу]

Словы Зьмякчыць сытуацыю могуць толькі канструктыўныя абмеркаваньні, удзельнікі павінны імкнуцца ісьці на кампрамісы накіраваны ва ўсе бакі. Я пайшоў на кампраміс. Прапанаваў варыянт, які скарачае памер шаблёну, г.зн. здымае Ваш галоўны аргумэнт за пераўтварэньне шаблёну (толькі сельсаветы). І мне зразумела, чаму Вы супраць дадзенага варыянту. Вы настойваеце на тым, каб у шаблёне хутароў/вёсак/пасёлкаў… не было. Але каму адчытваюцца цэнтры сельсаветаў? Што рабіць зь вёскамі і пасёлкамі, якія не адносяцца ні да якіх сельсаветаў (п. Заходні, в. Кажановічы...)? Уключаць іх у раён? А чаму тады іншыя нельга ўключаць? Ваш варыянт вырашае адну праблему (велічыня шаблёну), але стварае дзясяткі новых. Мой варыянт быў сапраўды ўнівэрсальны, але мабыць ён апярэдзіў свой час.
Я не аматар беспадстаўных, нікому не патрэбныя абмеркаваньняў, да іх адносяцца і рознага роду абмеркаваньні дзеяньняў удзельнікаў. Звычайна гэта сустракаецца ў выпадках, калі апанэнту проста няма чаго сказаць па тэме дыскусіі. Гэта ўсё вельмі моцна стамляе і нярвуе; і не нясе карысьці нікому — ні ўдзельнікам, ні праекту. --Ліцьвін 17:03, 13 лютага 2009 (UTC)
Заўважце, гэтую непатрэбную лінію ў абмеркаваньні пачаў ня я, і як раз хачу распавесьці, што гутарыць у такім тоне і рэчышчы нельга. Сабе я ня супярэчу, я кажу, што нягледзячы на тое, што мая пазыцыя катэгарычная, я падпарадкуюся пазыцыі бальшыні, але толькі калі бальшыня выкажа гэтую пазыцыю. Вы супраць дадзенага шаблёну, дадзенага выгляду шаблёна — гэтыя два сьцьвярджэньні зусім не адно і тое ж, я супраць дадзенага выгляду, але ня супраць шаблёну, і робячы такія высновы, абагульненьні, вы паводзіце сябе некарэктна. І менавіта гэта я меў на ўвазе пад «роля судзьдзі», ня проста ацэньваньне пазыцыі, а абагульняючае ацэньваньне, прычым скажаючы галоўны сэнс. Цэтлікі я на вас ня вешаў, я прывёў шэраг вашых выказваньняў і паказаў у чым яны не прымальныя, амаль ніводных з гэтых аргумэнтаў вы не абверглі. Пра права мець меркаваньне — зразумела, кожны мае такое права. Вы мелі права вырашыць, што з скролбарам зручна, а я меў права думаць наадварот, чаму не? Прычым яшчэ 2 удзельнікаў выказаліся гэтаксама, і ніхто ў падтрымку гэтага варыянту. Я не аспрэчваю гэтае ваша права. Я спрабую вам давесьці, што ёсьць мяжа паміж канструктыўнай дыскусіяй і спуску нязгоды па нейкіх пытаньнях на эмоцыях, прычым з пераходам на асобы і з ужываньнем маніпуляцыі фактамі/пазыцыямі/выказваньнямі. Па сутнасьці пытаньня выказвацца ня буду, я свае аргумэнты ўжо выказваў, пазыцыя мая не зьмянілася, дадаць мне няма чаго. Заўважу яшчэ, што ў мяне не было ў думках наяжджаць на вас, я расьпісаў чаму дыскусія ў пэўным рэчышчы непрымальная. Калі вы паспрабуеце зразумець тое што я кажу, а не проста парыраваць мае выказваньні, будзе цудоўна, інакш гэтыя мае высілкі — проста стрэл у малако. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 20:55, 13 лютага 2009 (UTC)
Заўважце, гэтую непатрэбную лінію ў абмеркаваньні пачаў ня я Заўважце, і ня я. гэтыя два сьцьвярджэньні зусім не адно і тое ж, я супраць дадзенага выгляду, але ня супраць шаблёну У сэнсе супраць самога шаблёну? А хто можа быць супраць яго? І як гэта? За яго выдаленьне ці што? Вы жа добра зразумелі, што я меў на ўвазе, але працягваеце сваю песьню, правакуючы мяне. Вы супраць шаблёну дадзенага выгляду. Калі я напішу проста супраць шаблёну. У чым розьніца? Ён жа бягучы. Ну, толькі што можна прычапіцца да фармулёўкі. Але я сачу за дыскусіяй і ведаю супраць чаго Вы ў гэтым шаблёне, і я думаю, гэта цяжка не заўважыць. А Вы праблему выцягваеце за вушы. Цэтлікі я на вас ня вешаў, я прывёў шэраг вашых выказваньняў і паказаў у чым яны не прымальныя, амаль ніводных з гэтых аргумэнтаў вы не абверглі. Аргумэнтаў чаго? І дзе тыя аргумэнты? Мне прывесьці вашыя выказваньні? Які сэнс? Мае выказваньні — гэта адказы на вашыя выказваньні. Карацей, Вы шукайце праблемы там дзе іх няма. я свае аргумэнты ўжо выказваў У Вас толькі адзін аргумэнт, які я да шчасьця ці няшчасьця паспрабаваў вырашыць.
прычым з пераходам на асобы Не разумею сэнсу гэтых словаў. Дзе я пераходзіў на асобы? Перачытаў усё яшчэ раз — не. Ну вось толькі адно выказваньне (Вы прыводзіце) — Калі ня ведаеце, то навошта пішыце? Але дзе тут пераход? Вы выказалі сваё меркаваньне, я папытаў у Вас, каб Вы ўдакладнілі… Але што я бачу... Вы ня можаце растлумачыць, чаму ён Вам не падабацца. А я чалавек прамой. І я ведаю, чаму ён Вам не падабацца, і пасьля пытаньня я напісаў то, чаго Вы не напісалі. Вы гэтае раней пісалі, я гэта паўтарыў, у скарочанай форме, бо быў упэўнены, што не зразумець што я маю на ўвазе немагчыма. Але як апынулася, Вы ўпадабалі лепш не зразумець, і пачаць усю гэтую "дыскусію"... --Ліцьвін 21:44, 13 лютага 2009 (UTC)
Зразумець не захацелі. Ну што ж, ваша справа. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 22:04, 13 лютага 2009 (UTC)
Нажаль, я не зразумеў, што я павінен быў зразумець. І мяркую, гэта немагчыма было зрабіць. Праблема ў тым, што Вы супраць дадзенага выгляду шаблёна (спэцыяльна ўдакладняю), гэты стыль зьявіўся яшчэ тады, калі мяне тут не было. І гэта правільна, бо менавіта так уладкованыя раёны. Я толькі жадаў гэты шаблён зрабіць унівэрсальным, г.зн. падагнаць пад сёньняшнія патрабаваньні. Але, нажаль, не атрымалася. --Ліцьвін 22:19, 13 лютага 2009 (UTC)

Назва[рэдагаваць крыніцу]

Лепш проста - Мядзельскі раён. --Ліцьвін 00:09, 25 кастрычніка 2008 (UTC)

Згодны. —zedlik 00:48, 25 кастрычніка 2008 (UTC)