Пруднікі (Мядзельскі сельсавет)
Выгляд
Пруднікі | |
трансьліт. Prudniki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Мядзельскі |
Насельніцтва: | 6 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222399 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°55′50.99″ пн. ш. 26°57′33.98″ у. д. / 54.9308306° пн. ш. 26.9594389° у. д.Каардынаты: 54°55′50.99″ пн. ш. 26°57′33.98″ у. д. / 54.9308306° пн. ш. 26.9594389° у. д. |
± Пруднікі |
Пру́днікі[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1846 год — зьяўляліся маёнткам Вялейскага павету Віленскай губэрні і былі ўладаньнем Ф. Зданоўскага. Вёска налічвала 2 жыхары.
- 1868 год — зьяўляліся вёскай у Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Вёска налічвала 7 двароў і 58 жыхароў.
- 1904 год — вёска налічвала 114 жыхароў. Побач таксама існаваў засьценак Пруднікі (альбо Верачата). Вёска і засьценак зьяўляліся ўладаньнем Калапенькі.
- 1908 год — у складзе вёскі 16 двароў, 107 жыхароў.
- 1921 год — знаходзіцца ў складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага павету (з 1925 году — Пастаўскага) Віленскага ваяводзтва. Вёска налічвала 25 двары і 133 жыхары.
- 1931 год — 25 двары і 133 жыхары[2].
- 12 кастрычніка 1940 году вёска ўвайшла ў склад Баярскага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- 1948 год — створаны калгас «Сталінскі шлях».
- З 16 ліпеня 1954 году і з 25 студзеня 1996 году знаходзілася ў складзе Мядзельскага сельсавету, з 17 лістапада 1959 году — у складзе гарпассавету Мядзельскага раёну.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- З 1960 году вёска ўваходзіць у склад калгасу «Ленінскі шлях».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 6 жыхароў
- 1999 год — 10 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 13 двароў, 24 жыхары
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 338
- ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, t. 1, Warszawa 1938, s. 42.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.
- Prudniki, wieś, powiat wilejski, gmina Miadzioł // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. — S. 74