Волачка
Выгляд
Волачка | |
трансьліт. Volačka | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Мядзельскі |
Насельніцтва: | 7 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222399 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°54′29.02″ пн. ш. 26°53′12.98″ у. д. / 54.9080611° пн. ш. 26.8869389° у. д.Каардынаты: 54°54′29.02″ пн. ш. 26°53′12.98″ у. д. / 54.9080611° пн. ш. 26.8869389° у. д. |
± Волачка |
Во́лачка[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1846 год — на месцы вёскі знаходзіўся фальварак маёнтку Мікольцы Вялейскага павету Віленскай губэрні. Фальварак зьяўляўся ўладаньнем І. Галкі.
- 1868 год — засьценак у Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Засьценак налічваў 1 двор і 22 жыхары.
- 1904 год — тры засьценкі па 10, 6 і 16 жыхароў адпаведна.
- 1921 год — зьяўляецца фальваркам і засьценкам у складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага павету (з 1925 году — Пастаўскага) Віленскага ваяводзтва. Фальварак налічваў 7 двароў і 27 жыхароў, засьценак — 1 двор і 8 жыхароў.
- З 12 кастрычніка 1940 году знаходзіцца ў складзе Баярскага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). Вёска налічвала 25 двароў і 109 жыхароў.
- 1949 год — створаны калгас імя Пушкіна.
- З 16 ліпеня 1954 году і з 25 студзеня 1996 году знаходзілася ў складзе Мядзельскага сельсавету, з 17 лістапада 1959 году — у складзе гарпассавету Мядзельскага раёну.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- З 1960 году вёска ўваходзіць у склад калгасу «Ленінскі шлях» з цэнтрам у вёсцы Баяры.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 7 жыхароў
- 1999 год — 23 жыхары
- 1 студзеня 1997 году — 8 двароў, 21 жыхар
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 337
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.
- Wołoczek, wieś i folwark, powiat wilejski, gmina Miadzioł // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. — S. 882