Сьвірскі сельсавет (Мядзельскі раён)
| Сьвірскі сельсавет лац. Śvirski sielsaviet | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | сельсавет Беларусі[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Сьвір |
| Дата ўтварэньня | 28 траўня 2013 |
| Насельніцтва |
|
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+03:00 |
| Паштовыя індэксы | 222387 |
| | |
Сьві́рскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Сьвір.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Сьвірскага раёнуа Вялейскай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Сьвір. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Маладэчанскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаваных Куцкоўскага і Супраненцкага сельсаветаў[3]. 25 красавіка 1958 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаваньне Сьвірскаму пассавету.
З 31 жніўня 1959 году пассавет у складзе Мядзельскага раёну. З 20 студзеня 1960 году ў складзе Менскай вобласьці. 10 траўня 1960 году да пассавету далучана тэрыторыя скасаванага Канстанцінаўскага сельсавету[4].
28 красавіка 2004 году ў склад Нарацкага сельсавету перададзены хутары Глыбокі Ручай і Рыдупля[5].
28 траўня 2013 году Сьвірскі пасялковы савет рэарганізаваны ў сельсавет[6].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Насельніцтва пассавету паводле перапісу 2009 году (без Сьвіра) — 1685 чалавек[7], зь іх 92,9% — беларусы, 3,2% — расецы, 2,9% — палякі[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Численность сельского населения в разрезе сельсоветов (рас.) — Интерактивная информационно-аналитическая система распространения официальной статистической информации Республики Беларусь, Национальный статистический комитет Республики Беларусь.
- ↑ Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 2025.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Пастанова выканкаму Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 10 траўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 апреля 2004 г. № 64 Об изменении границ Нарочского, Свирского и Сырмежского сельсоветов Мядельского района
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
- ↑ Колькасьць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 году Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 году