Зямля качоўнікаў
Зямля качоўнікаў | |
па-ангельску: Nomadland | |
Жанр | драматычны фільм і дарожны фільм[d] |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Заснаваны на | Nomadland[d] |
Прадусар | |
У ролях | |
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Хлоя Чжао |
Вытворчасьць | Fox Searchlight Pictures[d] |
Распаўсюд | Fox Searchlight Pictures[d], Fórum Hungary[d][2] і Дыснэй+[d] |
Дата выхаду | 11 верасьня 2020, 4 сьнежня 2020, 1 ліпеня 2021, 13 кастрычніка 2020 і 20 траўня 2021[2] |
Працягласьць | 107 хвіліна |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Бюджэт | 5 000 000 $[3] |
Прыбытак | 9 000 000 $[4][5] |
Старонка на IMDb |
«Зямля́ качоўнікаў» (па-ангельску: Nomadland) — амэрыканскі драматычны фільм 2020 году, які быў зрэжысэраваны і зпрадусаваны Хлояй Чжао. Яна ж таксама падрыхтавала сцэнар фільму і зладзіла ягоны мантаж. Сюжэт кінастужкі заснаваны на публіцыстычнай кнізе 2017 году «Зямля качоўнікаў: Як выжывае Амэрыка ў XXI стагодзьдзі» журналісткі Джэсыкі Брудэр. Галоўную ролю ў фільме выканала Фрэнсіс Макдорманд, якая да таго ж зьяўляла супрадусарам фільму. Прэм’ера «Зямля качоўнікаў» адбылася 11 верасьня 2020 году на Вэнэцыянскім кінафэстывалі, дзе яна атрымала прэмію Залаты леў. Ён таксама атрымаў прыз выбару гледачоў на Таронтаўскім кінафэстывалі. На 93-й цырымоніі ўручэньня прэміі Оскар яна атрымала ўзнагароду за найлепшы фільм[6], за найлепшую рэжысуру і за найлепшую жаночую ролю дзеля Макдорманд. Чжао стала першай азіяцкай жанчынай і толькі другой жанчынай, якая здабыла прыз як найлепшы рэжысэр.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2011 годзе Фэрн (Фрэнсіс Макдорманд) губляе працу па закрыцьця ў мястэчку Эмпайр, штату Нэвада, заводу па вытворчасьці гіпсакардону, на якім яна працавала на працягу многіх гадоў разам з сваім нядаўна памерлым мужам. Фэрн вырашае прадаць большую частку сваёй маёмасьці і купіць фургон, каб жыць і падарожнічаць па краіне ў пошуках працы. Узімку яна ўладкоўваецца на сэзонную працу ў сартавальны цэнтар Amazon. Лінда Мэй, сяброўка і каляжанка, запрашае Фэрн наведаць «рандэву валацугаў на колах», які праходзіць пасярод пустэльні ў Кварцсайт, штату Арызона. Яго ладзіць Боб Ўэлз, які падтрымлівае гэтых званых «качоўнікаў», якія маюць патрэбу ў дапамозе. Першапачаткова Фэрн адмаўляецца, але зьмяняе сваё меркаваньне пасьля таго, як наступаюць халады, і ёй не атрымоўваецца знайсьці новую працу. На зьлёце Фэрн знаёміцца з «качоўнікамі» і навучаецца асноўным навычкам выжываньня і самазабесьпячэньня на дарозе.
Калі ў Фэрнавым возіку паспускацца шына, яна зьвяртаецца да суседзкай качоўніцы на імя Чарлін Сўонкі і просіць падкінуць яе ў горад. Сўонкі папракае Фэрн у тым, што яна ня мае запаснай шыны, і дапамагае адрамантаваць кола. Жанчыны становяцца добрымі сяброўкамі. Сўонкі распавядае Фэрн, што ў яе дыягнаставаны рак з мэтастазамі і ёй засталося жыць менш за год. Аднак яна ня мае намеру сядзець пад замком у лякарні і зьбіраецца выправіцца на Аляску, пра якую ў яе засталіся добрыя ўспаміны. У рэшце рэшт яны растаюцца. Фэрн уладкоўваецца на працу адміністратарам лягеру ў кэмпінгу «Кедравы перацяг» у нацыянальным парку Бэдлэндс, дзе яна зноўку сустракае Дэйва (Дэйвід Стрэтэрн), яшчэ аднаго «качоўніка», зь якім яна раней пазнаёмілася ў пустэльні на танцах. Дэйв часова працуе ў нацыянальным парку Бэдлэндсе; але калі ён хварэе, Фэрн наведвае яго ў шпіталі, дзе яму робяць тэрміновую апэрацыю. Пазьней яны працуюць у сталоўцы «Ўол Драг» у Паўднёвай Дакоце. Аднойчы ў завядзеньне заходзіць Пітэр (Пітэр Сьпірз), дарослы сын Дэйва, які расказвае, што ягоная жонка ёсьць цяжарнай, і просіць Дэйва пабачыцца з унукам. Дэйв вагаецца, але Фэрн угаворвае яго адправіцца да сям’і. Мужчына прапануе ёй паехаць разам зь ім, але яна адмаўляецца.
Фэрн уладкоўваецца на новую працу на завод па перапрацоўцы цукровых буракоў. Ейны фургон ламаецца, а рамонт каштуе зашмат. Яна наведвае сям’ю сястры ў Каліфорніі, і тая пазычае ёй грошы. Яна пытаецца, чаму Фэрн ніколі не было побач у іхным жыцьці і чаму яна застаецца ў Эмпайр па мужавай сьмерці. Пазьней Фэрн наведвае сям’ю Дэйва і ягонага сына. Жанчына выяўляе, што Дэйв вырашыў застацца зь імі надоўга. Ён прызнаецца ў сваіх пачуцьцях да яе і запрашае яе назаўсёды пасяліцца ў гасьцявым доме, але яна ўсяго празь некалькі дзён вырашае зьехаць і выпраўляецца да акіяну. Фэрн вяртаецца на сэзонную працу ў Amazon, а пасьля зноў прыязджае на зьлёт у Арызоне. Яна дазналася, што Сўонкі памерла і разам зь іншымі «качоўнікамі» аддае даніну ейнае памяці. Фэрн распавядае Бобу пра свае адносіны зь нябожчыкам мужам, а Боб дзеліцца гісторыяй нядаўняга самагубства свайго дарослага сына. Боб прытрымліваецца думкі, што ў «качоўнікаў» не бывае канчатковага слова «бывай», бо яны заўсёды кажуць адзін аднаму «Убачымся на дарозе!».
Празь некаторы час Фэрн вяртаецца ў закінуты Эмпайр, каб пазбавіцца ад рэчаў, якія яна захоўвала на складзе. Перад тым, як зноў выправіцца ў дарогу, яна наведвае завод і дом, у якім жыла разам з мужам.
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сайт-агрэгатар аглядаў Rotten Tomatoes паведамляе, што фільм мае 93% ухваленьня, дзякуючы 418 водгукам кінакрытыкаў, зь сярэднім рэйтынгам 8,8/10. На думку крытыкаў, фільм мае паэтычнае дасьледаваньне пэрсанажаў пра забытых і прыгнечаных. «Зямля качоўнікаў» цудоўна адлюстроўвае неспакой, які застаўся пасьля Вялікае рэцэсіі[7]. Паводле Metacritic, які прысвоіў фільму сярэднеўзважаных 93 балаў з 100 магчымых, базуючыся на 53 аглядах, што сьведчыць пра ўсеагульнае ўхваленьне[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ^ а б http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
- ^ https://web.archive.org/web/20200903013040/https://www.hollywoodreporter.com/features/director-chloe-zhao-arrives-with-hot-oscar-contender-nomadland-and-next-years-eternals
- ^ https://web.archive.org/web/20210502185426/https://www.boxofficemojo.com/title/tt9770150/
- ^ https://web.archive.org/web/20200720183958/https://m.the-numbers.com/movie/Nomadland#tab=box-office
- ^ «See all the Oscar winners». CNN.
- ^ «Nomadland (2020)». Rotten Tomatoes.
- ^ «Nomadland». Metacritic.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт.
- Зямля качоўнікаў (анг.) на сайце IMDb
- Зямля качоўнікаў на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.)
- Зямля качоўнікаў на Metacritic