Лоўрэнс Арабійскі (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Лоўрэнс АрабійскіPicto infobox cinema.png
па-ангельску: Lawrence of Arabia
Lawrence of arabia ver3 xxlg.jpg
Жанр ваенны фільм[d], біяграфічны фільм[d], драматычны фільм[d], прыгодніцкі фільм, флэшбэк-фільм[d] і фільм паводле кнігі[d]
Рэжысэр
Прадусар
Сцэнарыст
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Эн В. Коўтс[d]
Вытворчасьць Horizon Pictures[d]
Дата выхаду 10 сьнежня 1962[2], 15 сакавіка 1963[3], 11 сьнежня 1962[4] і 16 сьнежня 1962[4]
Час 216 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова[5]
Бюджэт 15 000 000 $
Прыбытак 45 716 692 $[7] і 45 306 425 $[7]
Старонка на IMDb

«Ло́ўрэнс Арабі́йскі» (па-ангельску: Lawrence of Arabia) — брытанскі эпічны гістарычны драматычны фільм 1962 году, заснаваны на жыцьці Т. Э. Лоўрэнса і ягонай кнізе 1926 году «Сем слупоў мудрасьці». Рэжысэрам фільму стаў Дэйвід Лін, а прадусаваньнем кінастужкі займаўся Сэм Шпігел праз сваю брытанскую кампанію Horizon Pictures. За распаўсюд была адказная кампанія Columbia Pictures. Галоўныя ролі выканалі Пітэр О’Тул, Алек Гінэс, Джэк Гокінз, Энтані Кўін, Амар Шарыф, Энтані Кўэйл, Клод Рэйнз і Артур Кенэдзі. Сцэнар да фільму распрацавалі Робэрт Болт і Майкл Ўілсан. «Лоўрэнс Арабійскі» быў намінаваны на дзесяць прэміяў Оскар на 35-й цырымоніі ўручэньня прэміі ў 1963 годзе. У выніку кінастужка атрымала сем статуэтак, уключаючы прызы за найлепшы фільм і найлепшую рэжысуру. Фільм таксама атрымаў прэмію Залаты Глёбус у катэгорыі за найлепшы драматычны фільм, а таксама прэмію BAFTA як найлепшы фільм і выбітны брытанскі фільм. Драматычная партытура Морыса Жара і апэратарская праца Фрэдзі Янга, які выкарыстаў камэру Super Panavision 70, таксама атрымалі высокую адзнаку ад крытыкаў. Фільм лічыцца адным з найвялікшых і ўплывовых фільмаў, калі-небудзь вырабленых у сьвеце. У 1991 годзе Бібліятэкай Кангрэсу ЗША ён быў прызнаны культурна, гістарычна альбо эстэтычна значным і адабраны дзеля захаваньня ў Нацыянальным рэестры фільмаў[8][9]. У 1998 годзе Амэрыканскі інстытут кіно паставіў яго на пятае месца ў сваім сьпісе найлепшых амэрыканскіх 100 фільмаў за 100 гадоў, а ў абноўленым сьпісе 2007 году ён заняў сёмы радок. У 1999 годзе Брытанскі інстытут кіно назваў фільм трэцім брытанскім фільмам усіх часоў. У 2004 годзе згодна з вынікамі апытаньня вядучых брытанскіх рэжысэраў Sunday Telegraph ён быў прызнаны найлепшым брытанскім фільмам усіх часоў.

Гістарычная дакладнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Большасьць пэрсанажаў фільму ў рознай ступені заснаваныя на рэальных людзях. Некаторыя сцэны былі выдуманыя, як то напад на Акабу, а тыя, што датычацца Арабскае рады, былі недакладнымі, паколькі рада мела пэўную ўладу ў Сырыі, пакуль Францыя ня зрынула Фэйсала ў 1920 годзе. Толькі частка падзеяў была пададзеная ў кантэксьце гісторыі рэгіёну, як то Першая сусьветная вайна і Арабскае паўстаньне, але, верагодна, гэта было зроблена праз большую ўвагу на асобу Лоўрэнса. Другая палова фільму пазавае выдуманае дэзэртэрства арабскага войска Лоўрэнса амаль да некалькіх чалавек, пакуль ён рухаўся далей на поўнач. Хроніка падзеяў фільму часта выклікае пытаньні, то бок сустрэча Бэнтлі з Фэйсалам адбылася ў канцы 1917 году, акурат пасьля падзеньня Акабы, але Бэнтлі згадвае, што Злучаныя Штаты яшчэ не ўступілі ў вайну, аднак ЗША спрычыніліся да вайны ў красавіку таго ж году. Выратаваньне і пакараньне сьмерцю Гасіма грунтуюцца на двух асобных выпадках, якія былі зьмешаныя ў сцэнары дзеля падвышэньня драматычнасьці.

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля таго, як «Лоўрэнс Арабійскі» пабачыў сьвет, ён меў велізарны посьпех як фінансава, гэтак і ў крытыкаў. Ён дасюль застаецца папулярным як сярод гледачоў, гэтак і крытыкаў. Візуальныя эфэкты фільму, партытура, сцэнар і выкананьне сваёй ролі Пітэрам О’Тулам лічацца ўзорнымі, зьяўляючыся высока адзначанымі. Фільм у цэлым лічыцца шэдэўрам сусьветнага кінэматографу і адным з найвялікшых фільмаў усіх часоў. Акрамя таго, візуальны стыль паўплываў на шматлікіх рэжысэраў, у тым ліку Джорджа Лукаса, Сэма Пэкінпа, Стэнлі Кубрыка, Мартына Скарсэзэ, Рыдлі Скота, Браяна Дэ Палма, Олівэра Стоўна і Стывэна Сьпілбэрга, якія назвалі фільм «цудам»[10].

Акрамя таго, «Лоўрэнс Арабійскі» ў цяперашні час зьяўляецца адным з самых рэйтынгавых фільмаў на Metacritic, маючы ідэальны рэйтынг у 100 балаў 100 з магчымых, што сьведчыць аб усеагульным ухваленьні, базуючыся на сямі аглядах. На агрэгатары Rotten Tomatoes твор мае рэйтынг ухваленьня 93% на аснове 121 рэцэнзіі зь сярэднім рэйтынгам 9,3/10. На думку крытыкаў, фільм ёсьць эпапеяй усіх эпапеяў, замацоўваючы статус рэжысэра Дэйвіда Ліна ў пантэоне кінавытворчасьці з амаль чатырма гадзінамі грандыёзнага разьбегу, бліскучымі сцэнамі і прыгожай апэратарскай працай[11].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]