Перайсьці да зьместу

Артыст (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Артыст
па-ангельску: The Artist
Жанр рамантычная камэдыя[d], драматычны фільм[1][2][3], фільм пра каханьне[d][4][2][3][…], камэдыйная драма[d], кінакамэдыя і нямое кіно
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Ан-Сафі Біён[d] і Мішэль Азанавісюс[d]
Вытворчасьць France 3[d], Wild Bunch[d], La Petite Reine[d], La Classe Américaine[d] і Orange studio[d]
Распаўсюд Warner Brothers[d], Fórum Hungary[d], Warner Bros. France[d][15] і Дыснэй+[d]
Дата выхаду 15 траўня 2011[16], 11 траўня 2011, 26 студзеня 2012[17], 12 кастрычніка 2011[15], 7 лютага 2020 і 23 лютага 2012[18]
Працягласьць 100 хвіліна[15]
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 15 000 000 $[19]
Прыбытак 133 432 856 $[19]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Арты́ст» (па-ангельску: The Artist) — францускі[20][21][22][23] камэдыйна-драматычны фільм 2011 году ў стылі чорна-белага нямога кіно, толькі часткова ў якіх зьяўляюцца размовы[24][25]. Сцэнарыстам і рэжысэрам фільму выступіў Мішэль Азанавісюс. Галоўныя ролі выканалі Жан Дзюжардэн і Бэрэніс Бэжо. У кінастужцы распавядаецца пра гісторыю, якая адбылася ў Галіўудзе паміж 1927 і 1932 гадамі, і асноўная ўвага надаецца ўзаемаадносінам маладой акторкі, якая сталее і набывае славу, і старай зоркі нямога кіно, які аджывае век сваёй славы, бо нямое кіно выходзіць з моды і замяняецца на кіно з гукам.

«Артыст» атрымаў шырокае прызнаньне сярод крытыкаў і атрымаў мноства ўзнагародаў. Дзюжардэн стаў пераможцам найлепшай мужчынскай ролі на Канскім кінафэстывалі 2011 году, дзе і адбылася прэм’ера фільму. Акрамя таго, фільм атрымаў сэрыю ўзнагародаў «Оскар», «Залаты Глёбус» ды іншых.

У 1927 годзе зорка нямога кіно Джордж Валянтын (Жан Дзюжардэн) пазіруе перад фотаапаратамі перад прэм’ерай свайго ўскрайняга фільму, калі маладая жанчына Пэпі Мілер (Бэрэніс Бэжо) выпадкова натыкаецца на яго. Валянтын з гумарам рэагуе на здарэньне і красуецца з Пэпі перад камэрамі. На наступны дзень Пэпі трапляе на першую старонку газэты Variety з загалоўкам «Хто гэтая дзяўчына?». Пазьней Пэпі карыстаецца загалоўкам, праслухоўваючыся ў якасьці танцоўшчыцы. Яе заўважае Валянтын, які настойвае на тым, каб яна брала ўдзел у наступнае пастаноўцы студыі Kinograph, не зважаючы на ​​пярэчаньні боса студыі Эла Цымэра (Джон Гудман). Выконваючы сцэну, у якой яны танцуюць разам, Валянтын і Пэпі праяўляюць сымпатыю адзін да аднаго, не зважаючы на ​​тое, што яна проста статыстка. Пад невялікім кіраўніцтвам Валянтына, Пэпі павольна падымаецца па кар’ернай лесьвіцы індустрыі, атрымліваючы больш прыкметныя галоўныя ролі.

Праз два гады Цымэр абвяшчае пра спыненьне вытворчасьці нямых фільмаў на студыі Kinograph, але Валянтын грэбліва стаіць на тым, што гук ёсьць толькі часовай модай. У сьне Валянтын і гледачы фільму пачынаюць чуць гукі навакольнага асяродзьдзя, але сам ён ня можа гаварыць, а потым прачынаецца. Ён вырашае паставіць і зьняць свой уласны нямы фільм «Сьлёзы каханьня», фінансуючы яго сам. Фільм адкрываецца ў той жа дзень, што і новы гукавы фільм Пэпі «Пляма прыгажосьці», а таксама крах фондавага рынку 1929 году. Адзіны шанец Валянтына пазьбегнуць банкруцтва, калі ягоны фільм апынецца гітом. На жаль, гледачы ў большасьці абіраюць фільм з удзелам Пэпі, у той час як толькі некалькі чалавек, у тым ліку і сама Пэпі, наведваюць фільм Валянтына. З банкруцтвам жонка Валянтына Дорыс (Пэнэлопа Эн Мілер) выганяе яго, і ён пераязджае ў кватэру разам з камэрдынэрам Кліфтанам (Джэймз Кромўэл) і сваім сабакам. У гэты ж час Пэпі становіцца галоўнай галіўудзкай зоркай.

Пазьней, збанкрутаваны Валянтын вымушаны выставіць на аўкцыён усе свае асабістыя рэчы, і пасьля таго, як зразумеў, што больш за год не плаціць заробку адданаму Кліфтану, аддае яму машыну і звальняе, кажучы ўладкавацца на іншую працу. Прыгнечаны і п’яны, Валянтын з гневам падпальвае асабістую калекцыю сваіх ранейшых фільмаў. Паколькі нітратная плёнка хутка гарыць, кватэра хутка апынаецца ў агні, і толькі сабака здолеў выратаваць свайго гаспадара. Валянтына выцягваюць з кватэры, а ён усё яшчэ сьціскае ў руках адну кадушку з плёнкай. Пэпі наведвае шпіталь і выяўляе, што выратаваны акторам фільм — гэта той фільм, дзе яны разам танчаць. Яна просіць, каб яго перавезьлі ў ейны дом дзеля аздараўленьня. Валянтын прачынаецца ў ложку ў яе доме і выяўляе, што Кліфтан зараз працуе на Пэпі. Валянтын, здаецца, па-ранейшаму грэбліва ставіўся да Пэпі, што прымусіла Кліфтана строга нагадаць Валянтыну пра ягоную ўдачу.

Пэпі настойвае на тым, каб Валянтын зьняўся ў наступным фільме, пагражаючы пакінуць Kinograph, калі Цымэр не пагодзіцца зь ейнымі ўмовамі. Пасьля таго, як Валянтын з расчараваньнем даведваецца, што Пэпі набыла ўсе ягоныя рэчы на ранейшым аўкцыёне, ён у роспачы вяртаецца ў сваю згарэлую кватэру. Пэпі вяртаецца дадому і выяўляе, што Валянтын зьбег зь ейнага дому, яму хукта ў паніцы накіроўваецца да ягонае кватэры на аўтамабілі. Валянтын зьбіраецца паспрабаваць скончыць жыцьцё самагубствам. Пэпі пасьпявае да яго і кажа, што яна хацела толькі дапамагчы яму. Яны абдымаюцца, і Валянтын ёй гаворыць, што сумесны фільм будзе правалам, бо ніхто ня хоча чуць, як ён гаворыць. Успомніўшы цудоўныя танцавальныя здольнасьці Валянтына, Пэпі пераконвае Цымэра дазволіць ім разам зрабіць м’юзікал.

На агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг ухваленьня 95% на аснове 317 аглядаў, зь сярэднім рэйтынгам 8,82/10. На думку кінакрытыкаў парталу, фільм ёсьць прыемнай данінай магіі нямога кіно, што гэта ёсьць разумны, радасны фільм з цудоўнымі выступамі актораў і візуальным стылем. На Metacritic, які прысвойвае сярэднеўзважаны рэйтынг водгукаў, фільм атрымаў сярэднюю ацэнку 89 балаў з 100 магчымых, заснаваны на 41 крытычным аглядзе, што сьведчыць пра ўсеагульнае ўхваленьне.

  1. ^ http://www.imdb.com/title/tt0093389/
  2. ^ а б в г http://www.filmaffinity.com/es/film207902.html
  3. ^ а б http://www.adorocinema.com/filmes/filme-183070/
  4. ^ а б http://www.imdb.com/title/tt1655442/?ref_=nv_sr_1
  5. ^ а б http://www.commeaucinema.com/notes-de-prod/the-artist,181583-note-87935
  6. ^ а б IMDb (анг.) — 1990.
  7. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа http://www.imdb.com/title/tt1655442/fullcredits
  8. ^ http://www.telerama.fr/cinema/films/the-artist,428139.php
  9. ^ а б в http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=183070.html?nopub=1
  10. ^ а б в г д е ё http://www.cinematografo.it/cinedatabase/film/the-artist/54244/
  11. ^ а б http://www.commeaucinema.com/film/the-artist,181583
  12. ^ а б http://bbfc.co.uk/releases/artist-film
  13. ^ 'The Artist' Uggie wins 2011 'Palm Dog' (анг.) // Digital Spy — 2011.
  14. ^ Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
  15. ^ а б в г http://www.cnc.fr/web/fr/rechercher-une-oeuvre/-/visa/127108
  16. ^ выгрузка зьвестак FreebaseGoogle.
  17. ^ IMDb (анг.) — 1990.
  18. ^ http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
  19. ^ а б http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=artist.htm
  20. ^ «Festival de Cannes: The Artist». Festival de Cannes.
  21. ^ «How a silent, black-and-white French film won big at the Oscars». CNN.
  22. ^ «Oscar Wins for 'The Artist' Mark Record for a French Film». Bloomberg Businessweek.
  23. ^ «French Film Industry Celebrates Its Cultural Exception». The New York Times.
  24. ^ «Nominees & Recipients: ACE Film Editors». American Cinema Editors.
  25. ^ «Golden Globe nominations». Golden Globes.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]