Кітайскі квартал (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Кітайскі кварталPicto infobox cinema.png
па-ангельску: Chinatown
Chinatownposter.jpg
Жанр нэануар[d], містэрыйны фільм[d][1][2][3], нуар[d][4], крымінальны трылер[d] і драматычны фільм[d]
Рэжысэр
Прадусар
Сцэнарыст
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Сэм О’Стын[d]
Вытворчасьць Paramount Pictures
Дата выхаду 19 сьнежня 1974[10], 1974, 20 чэрвеня 1974[11] і 28 чэрвеня 1974[11]
Час 131 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 6 000 000 $
Прыбытак 29 225 935 $[12] і 29 200 000 $[12]
Старонка на IMDb

«Кіта́йскі кварта́л» (па-ангельску: Chinatown) — амэрыканскі нэануарны містычны крымінальны трылер 1974 году, зьняты рэжысэрам Раманам Палянскім паводле сцэнару Робэрта Таўна. Галоўныя ролі выканалі Джэк Нікалсан і Фэй Данаўэй. Кінастужка была натхнёная каліфарнійскімі воднымі войнамі, сэрыяй спрэчак наконт вады на поўдні Каліфорніі на пачатку XX сьагодзьдзя, у сувязі зь якой інтарэсы Лос-Анджэлеса забясьпечылі права на ваду ў даліне Оўэнз[13]. Прадусарам фільму выступіў Робэрт Эванз, а прадукаваньнем кінастужкі займалася студыя Paramount Pictures. Гэта была апошняя кінстужка рэжысэра, якая была зьнятая ў Злучаных Штатах. Фільм зьмяшчае шмат элемэнтаў нуар-фільму, у прыватнасьці шматслаёвую гісторыю, якая ёсьць часткова таямнічай і часткова псыхалягічнай драмай[14]. У 1991 годзе фільм быў абраны Бібліятэкай Кангрэсу дзеля захаваньня ў Нацыянальным рэестры фільмаў Злучаных Штатаў як культурна, гістарычна або эстэтычна значны фільм[15][16]. Ён часта ўваходзіць у сьпіс найвялікшых фільмаў усіх часоў[17][18]. Карціна атрымала шмат кінапрэміяў, у тым ліку Оскар за найлепшы сцэнар і Залаты Глёбус за найлепшы фільм, рэжысуру, сцэнар і найлепшую акторскую гульню.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1937 годзе жанчына, якая назвалася Эвэлін Малрэй, наймае прыватнага сьледчага Джэка Гітэса (Джэк Нікалсан), каб ён прасачыў за ейным мужам Голісам Малрэем (Дарэл Звэрлінг), галоўным інжынэрам Дэпартамэнту вады і энэргіі Лос-Анджэлеса. Яна сьцьвярджае, што ён мае рамантычныя стасункі з маладой жанчынай. Перасьледуючы яго, Гітэс наведвае адкрытае паседжаньне аб будаўніцтве новага вадасховішча, якое сам Малрэй лічыць небясьпечным, бо пабудаваная дамба можа быць разбураная праз сваю недасканалую канструкцыю. Гітэс фатаграфуе Малрэя з маладой жанчынай, і фатаздымкі трапляюць у газэты на наступны дзень. Вярнуўшыся ў свой офіс, Гітэс сутыкаецца з сапраўднай Эвэлін Малрэй (Фэй Данаўэй), якая пагражае яму позвай у суд. Разумеючы, што ім скарысталіся, Гітэс мяркуе, што сапраўднай цэльлю ёсьць Голіс Малрэй. Перш чым ён пасьпявае дапытаць яго, лейтэнант Лу Эскабар (Пэры Лопэс) вылоўлівае цела Малрэя з вадаёму. Паліцыянты лічаць, што сьмерць ёсьць няўмысным выпадкам, але, атрымаўшы замову ад сапраўднай Эвэлін, Гітэс пачынае расьсьледваньне сьмерці Малрэя, мяркуючы, што гэта было забойства. Ён выяўляе, што, не зважаючы на ​​засуш, штоночы з вадаёму выкідваецца велізарная колькасьць вады. Начальнік службы аховы водных рэсурсаў Клод Малвігіл (Рой Джэнсан) і злосны памагаты (Раман Палянскі) папярэджваюць Гітэса аб тым, каб ён ня ўмешваўся ў справу. Пры гэтым памагаты рэжа левую ноздру Гітэса. Вярнуўшыся ў свой офіс, Гітэсу тэлефануе Іда Сэшнз (Даян Лэд), якая назвалася калісьці місіс Малрэй. Яна баіцца назваць свайго працадаўцу, але кажа Гітэсу праверыць сьпіс пасьмерцяў у сьвежай газэце.

Гітэс выяўляе, што Малрэй калісьці быў дзелавым партнэрам Ноа Кроса (Джон Г’юстан), які ёсьць заможным бацькам Эвэлін. Наведаўшы Кроса, той прапануе Гітэсу падвоіць ягоны ганарар за пошукі зьніклай каханкі Малрэя. У зале запісаў Гітэс знаходзціь запісы, паводле якіх большая частка паўночна-заходняй даліны Сан-Фэрнанда нядаўна зьмяніла ўладальніка. Дасьледуючы даліну, на яго нападаюць разьюшаныя земляўласьнікі, якія лічаць яго агентам воднага дэпартамэнту, які, як яны сьцьвярджаюць, сабатуе водазабесьпячэньне з мэтай іхняга выгнаньня. Гітэс робіць выснову, што водны дэпартамэнт высушвае зямлю, каб яе можна было вельмі танна набыць, а Малрэя забілі, бо той выкрыў быў іхнія пляны. Гітэс выяўляе, што нядаўна памерлы жыхар дом старцаў, здавалася б, набыў нерухомасьць праз тыдзень па сваёй сьмерці. Гітэс і Эвэлін праз падман прабіраюцца ў гэты дом і пацьвярджаюць, што іншыя дамовы зь нерухомасьцю патаемна зьдзяйсьняліся на імёны некаторых невядомых жыхароў. Іхны візіт перапыняе падазроны дырэктар, які тэлефануе Малвігілу. Пасьля ўцёкаў ад Малвігіл і ягонага памагатага Гітэс і Эвэлін хаваюцца ў Эвэлінавым доме, дзе кахаюцца разам. Уначы Эвэлін атрымлівае тэлефанаваньне, і яна раптоўна сыходзіць, папярэджваючы Гітэса, што ейны бацька ёсьць небясьпечны. Гітэс перасьледуе Эвэлін і выяўляе, што Эвэлін суцяшае каханку Малрэя. Ён абвінавачвае Эвэлін у тым, што яна трымае жанчыну ў закладніках, але яна сьцьвярджае, што жанчына ёсьць ейнай сястрой на імя Кэтрын (Бэлінда Палмэр).

На наступны дзень ананімнае тэлефанаваньне прыцягвае Гітэса ў кватэру Іды Сэшнс, дзе ён знаходзіць ейнае цела. Эскабар, які чакае яго там, кажа, што каранэр выявіў салёную ваду ў лёгкіх Малрэя, што сьведчыць аб тым, што ён не патануў у вадаёме з прэснай вадой. Эскабар падазрае, што Эвэлін забіла яго, і кажа Гітэсу, каб ён як мага хутчэй выдаў яе. Гітэс вяртаецца ў маёнтак Малрэяў, але не знаходзіць там Эвэлін. Нечакана Гітэс разумее, што невялікая сажалка ў маёнтку сілкуецца салёнай вадой і знаходзіць у ёй зламаныя акуляры. Ён знаходзіць Эвэлін у доме, дзе ўтрымліваецца Кэтрын і дазнаецца ад Эвэлін, што Кэтрын ёсьць ейнай сястрой і дачкой адначасова. Як сталася вядома, бацька згвалціў Эвэлін, калі ёй было ўсяго 15 гадоў. Яна кажа, што акуляры не належылі Малрэю, бо ён не насіў біфакальныя акуляры.

Гітэс ладзіць уцёкі жанчынаў у Мэксыку і даручае Эвэлін сустрэцца зь ім у доме ейнага дварэцкага ў кітайскім квартале. Ён выклікае Кроса ў дом Малрэяў, каб урэгуляваць іхную дамову. Крос прызнаецца аб сваім намеры ўключыць Паўночна-Заходнюю даліну ў склад места Лос-Анджэлесу, а затым арашаць і разьвіваць яе. Гітэс абвінавачвае Кроса ў забойстве Малрэя, аднак Крос прымушае Малвігіла забраць біфакальныя акуляры ў Гітэса, пагражаючы зброяй. Гітэс вымушаны адвезьці іх у кітайскі квартал, дзе шпега чакае Эвэлін. Паліцыянты таксама прысутнічаюць тамака і затрымліваюць Гітэса. Калі Крос падыходзіць да Кэтрын, назваўшыся ейным дзедам, Эвэлін страляе яму ў руку і ад’язджае на аўтамабіле разам з Кэтрын. Паліцыя адкрывае агонь, забіваючы Эвэлін. Крос абдымае Кэтрын, у якой пачалася гістэрыка, і адводзіць яе. Эскабар загадвае вызваліць Гітэса. Ўолш (Джо Мантэл), супрацоўнік Гітэса, адводзіць яго зь месца забойства, кажучы яму: «Забудзь, Джэйк, бо гэта кітайскі квартал».

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На Rotten Tomatoes «Кітайскі квартал» ​​мае рэйтынг ухваленьня 99% на падставе 76 аглядаў зь сярэднім рэйтынгам 9,40/10. На думку крытыкаў, не зважаючы на тое, якім жосткім і цынічным было тое дзесяцігодзьдзе, кінастужка лічыцца клясыкай нуару, дзякуючы бліскучаму сцэнару Робэрта Таўна, цьвёрдай руцэ рэжысэра Рамана Палянскага і выдатным выступам Джэка Нікалсана і Фэй Данаўэй. На Metacritic фільм мае 92 сярэдняўзважаныя балы з 100 магчымых, заснаваных на 22 крытычных аглядах, што сьведчыць аб усеагульным ухваленьні. Роджэр Эбэрт дадаў яго ў свой сьпіс «Выдатных фільмаў», вылучыўшы, што выступ Нікалсана і сцэнар Таўна сталіся ключавымі ў тым, каб кінастужка ​ня сталася наўпрост жанравай крымінальнай карцінай[19].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]