Rotten Tomatoes
Rotten Tomatoes | |
Тып | агрэгатар водгукаў на кіно і тэлевізійныя творы |
---|---|
Даступныя мовы | ангельская мова |
Уладальнік | Flixster[d] |
Пачатак працы | 1998 |
Камэрцыйны? | так |
Рэйтынг Alexa | 405[1] |
www.rottentomatoes.com |
Rotten Tomatoes (бел. Гнілыя таматы) — амэрыканскі інтэрнэт-сайт і агрэгатар, створаны дзеля ўтрыманьня аглядаў фільмаў і прадуктаў тэлебачаньня. Кампанія была заснаваная ў жніўні 1998 году трыма студэнтамі Каліфарнійскага ўнівэрсітэту ў Бэрклі, як то Сэнам Дуонгам, Патрыкам Ю. Лі і Стывэнам Ўанам[2][3][4]. Зважаючы на тое, што гнілыя таматы ёсьць адсыланьнем да практыкі, калі гледачы кідаюць гнільлё, калі не ўхваляюць дрэнны сцэнічны спэктакль, першапачатковае натхненьне да аўтараў прыйшло праз сцэну з таматамі ў канадзкім фільме «Леалё» (1992)[5].
Пачынаючы з студзеня 2010 году кампанія Rotten Tomatoes належыць кампаніі Flixster, якая, у сваю чаргу, была набыта кампаніяй Warner Bros. у 2011 годзе. У лютым 2016 году Rotten Tomatoes і ягоны мацярынскі сайт Flixster былі прададзеныя кампаніі Fandango[6]. Тым ня менш, Warner Bros. захавала мінарытарную долю ў аб’яднаных структурах, у тым ліку Fandango.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://web.archive.org/web/20171120173243/https://www.alexa.com/siteinfo/rottentomatoes.com/
- ^ «How Rotten Tomatoes became Hollywood's most influential — and feared — website». Los Angeles Times.
- ^ «Entrepreneurial Best Practices Series: A Fireside Chat with Rotten Tomatoes Founder Patrick Lee — Berkeley-Haas Entrepreneurship Program». Berkeley-Haas Entrepreneurship Program.
- ^ «Notable Cal Alumni». Cal Alumni Association, UC Berkeley.
- ^ «The Scenes at Rotten Tomatoe». WIRED.
- ^ «Fandango acquires review site Rotten Tomatoes, Flixster». CNNMoney.