Бэн-Гур (фільм, 1959)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэн-ГурPicto infobox cinema.png
па-ангельску: Ben-Hur
Ben hur 1959 poster.jpg
Жанр пэплум[d], эпічны фільм[d], драматычны фільм[d], калядны фільм[d], экранізацыя раману[d] і баявік[d]
Рэжысэр
Прадусар
Сцэнарыст
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Джон Данінг[d]
Вытворчасьць ‎Мэтра-Голдвін-Маер
Дата выхаду 18 лістапада 1959[11]
Час 222 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 15 000 000 $
Прыбытак 164 000 000 $
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Бэн-Гур» (па-ангельску: Ben-Hur) — амэрыканскі эпічны фільм 1959 году на рэлігійную тэматыку працы рэжысэра Ўільяма Ўайлера. Прадусарам кінастужкі выступіў Сэм Зымбаліст. Галоўныя ролі выканалі Чарлтан Гэстан, а таксама Джэк Гокінз, Гая Гарарээт і Стывэн Бойд. «Бэн-Гур» ёсьць рымейк аднайменнага нямога фільму 1925 году, які ў сваю чаргу быў адаптацыяй раману Лью Ўолеса 1880 году «Бэн-Гур: Аповяд пра Хрыста». Сцэнар фільму падрыхтаваў Карл Тунбэрг, якому дапамагалі Максўэл Андэрсан, С. Н. Бэрман, Гор Відал і Крыстафэр Фрай.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падзеі разгортваюцца зь перапісу насельніцтва ў Юдэі часоў імпэрыі. Рушачы за Бэтлеемскай зоркай, тры каралі наведваюць Язэпа і Марыю, у якім нарадзіўся малы.

У 26 годзе н. э. у Ерусаліме жыве заможны князь і купец Юда Бэн-Гур (Чарлтан Гэстан). Дачка ягонага раба, Эстэр (Гая Гарарээт), закохваецца ў гаспадара, але ня можа быць ягонай жонкай. Юдавы сябра дзяцінства Мэсала (Стывэн Бойд), стаўшы трыбунам, вяртаецца з Рыму пасьля сямі гадоў ад’езду, каб загадваць гарнізонам. Яму паведамляюць, што мясцовае насельніцтва ненавідзіць рымлянаў і слухае нейкага мэсію Езуса. Мэсала абяцае навесьці лад, спрабуючы выслужыцца перад імпэратарам, каб у будучыні атрымаць прасоўваньне па службе. Ён цёпла вітаецца з Бэн-Гурам і спадзяецца, што той дапаможа яму скарыць юдэяў перад рымлянамі. Пасьля размовы сябры сварыцца, бо Юда выступае за свабоду юдэяў, а Мэсала лічыць, што больш сьвятога чымсьці рымскага імпэратара няма, а рымскае войска спрыяе распаўсюду цывілізацыі.

Неўзабаве адбудываецца парад у гонар новага губэрнатара Юдэі Валерыюса Грата. Выпадкова на губэрнатара падае кавалак дахоўкі з дома Бэн-Гура, ледзь не забіваючы чыноўніка. Бачачы Юду як пагрозу рымскаму панаваньню ў гэтых землях, Мэсала абвінавачвае яго ў змове з мэтай забойства. Ён кідае яго і ягоную сям’ю за краты, адкуль Бэн-Гур уцякае, каб пераканаць Мэсалу памілаваць ягоную маці і сястру, але той застаецца няўмольным. Трыбун пасылае былога сябра веславаць галеры, а Юда клянецца адпомсьціць.

Праз тры гады Бэн-Гур апынаецца на флягманскай судзіне консула Квінта Арыюса (Джэк Гокінз), які зьбіраецца перамагчы македонскіх піратаў. Запрыкмеціўшы волю і дысцыпліну нявольніка, Квінт запрашае Юду адправіцца зь ім у Рым і стаць глядыятарам. Ён адхіляе прапанову, кажучы, што толькі Бог кіруе ім, каб адпомсьціць свайму ворагу. Карабель атакуюць піраты і ён тоне, Квінт, думаючы, што рымляны ў бітве трывалі паразу, спрабуе забіць сябе. Бэн-Гур дапамагае рабам вызваліцца і пазьбегнуць сьмерці, а пасьля ратуе Квінта. Неўзабаве іх падбірае рымскі карабель, дзе консулу паведамляюць аб перамозе над піратамі. У падзяку за выратаваньне консула імпэратар Тыбэрыюс (Джордж Рэлф) вызваляе Бэн-Гура з галераў і аддае Квінту ў рабства. Ён усынаўляе Бэн-Гура, бо калісьці страціў уласнага сына, і робіць яго сваім успадкаемцам.

Праходзіць год, Юда сумуе па сям’і і радзіме і вяртаецца ў Юдэю. Ён сустракае аднаго з каралёў, які раіць яму не турбавацца аб помсьце, бо Бог сам адплаціць Мэсале. Юду запрашаюць прыняць удзел у гонцы на калясьніцах у гонар ухваленьня на пасаду юдэйскае правінцыі новага губэрнатара Понтыюса Пілята (Фрэнк Трынг). Юда наведвае сваю сям’ю і даведваецца, што Эстэр па-ранейшаму любіць яго. Ён патрабуе ад Мэсалы вызваленнья сваёй маці і сястры. Даносяцца дрэнныя навіны, то бок Мірыям (Марта Скот) і Тырза (Кэці О’Донэл) за часам знаходжаньня ў турме захварэлі на струплю і былі выгнаныя з гораду. Іх сустракае Эстэр, але яны просяць яе сказаць Юдзе, што яны ўжо памерлі. Навіна аб сьмерці зьмяняе меркаваньне Бэн-Гура, і ён пагаджаецца на ўдзел у гонцы на калясьніцах, каб адпомсьціць Мэсале.

Падчас гонкі Мэсала кіруе калясьніцай зь лёзамі на колах, што дазваляе лёгка разьбіваць калясьніцы супернікаў. Ён спрабуе забіць Бэн-Гура, але сам атрыоўвае сьмяротную рану, а Юда тым часам перамагае ў гонцы. Перад сьмерцю Мэсала распавядае Юдзе, што ягоная сям’я насамрэч жывая і пакутуе на струплю. Ён вырашае выправіцца ў лягер выгнаньнікаў, каб наведаць іх, не зважаючы на рызыку, што можа сам захварэць на гэтую жудасную хваробу. Дазнаўшыся пра прарока Езуса Хрыста і ягоныя цуды, якія ён учыняе, Бэн-Гур угаворвае маці і сястру пайсьці да яго, але Гуры не пасьпяваюць, бо Пілят распачаў суд над мэсіяй. Бэн-Гур, Мірыям і Тырза пасьпяваюць убачыць ужо ўкрыжаванага Хрыста. Пачынаецца залева, пасьля якой Мірыям і Тырза цудоўным чынам акрыялі. Сям’я ўзьядноўваецца і вяртаецца ў свой дом.

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Бэн-Гур» атрымаў пераважна станоўчыя водгукі па сваім выхадзе . Як пісаў Босьлі Кроўтэр аглядальнік The New York Times, кінастужка ёсьць выключна разумнай і захапляльнай чалавечай драмай[12]. Ухваляючы акторскую гульню і добрую рэжысуру Ўільяма Ўайлера, ён таксама высока ацаніў гонку на калясьніцах, у якой шыкоўна былі зрэжысэраваныя дзеяньні конец і людзей, панарамныя кадры і выкарыстаньне драматычнага гуку[12]. Джэк Гэйвэр з United Press International таксама ўхваліў акторскую гульню, назваўшы яе пранізлай сапраўднай цеплынёй і запалам, а таксама вытанчанай у інтымных сцэнах[13].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]