Форма вады
| Форма вады | |
| па-ангельску: The Shape of Water | |
![]() | |
| Жанр | трылер[d], фэнтэзійны фільм, драматычны фільм, фільм пра каханьне, магічны рэалізм[d] і мэлядрама |
|---|---|
| Рэжысэр | |
| Сцэнарыст | |
| Прадусар | |
| У ролях | |
| Кампазытар | |
| Апэратар | |
| Мантаж | Сыдні Ўолінскі[d] |
| Мастак | Paul Denham Austerberry[d] |
| Вытворчасьць | Fox Searchlight Pictures[d] і TSG Entertainment[d] |
| Распаўсюд | Fox Searchlight Pictures[d], 20th Century Fox France[d], Netflix і Дыснэй+[d] |
| Дата выхаду | 31 жніўня 2017[1], 18 студзеня 2018, 21 лютага 2018, 15 лютага 2018[2] і 22 лютага 2018[3] |
| Працягласьць | 123 хвіліна |
| Краіна | |
| Мова | ангельская, амэрыканская жэставая мова[1], расейская мова[1] і француская мова[1] |
| Бюджэт | 19 500 001 $[4] |
| Прыбытак | 194 349 972 $[5][1] |
| Старонка на IMDb | |
| Афіцыйны сайт | |
«Форма вады» (па-ангельску: The Shape of Water) — амэрыканскі фантастычны рамантычна-драматычны фільм 2017 году працы рэжысэра Гільерма дэль Тора паводле сцэнару самога дэль Тора і Ванэсы Тэйлар[6]. У фільме здымаліся Салі Гокінз, Майкл Шэнан, Рычард Джэнкінз, Даг Джонз, Майкл Стулбарг і Актавія Спэнсэр. Кінастужка распавядае пра фантастычныя падзеі, якія маюць месца ў Балтымары, штат Мэрылэнд, у 1962 годзе. Гісторыя вядзецца пра нямую прыбіральніцу ва ўрадавай лябараторыі высокага ўзроўню бясьпекі, якая закахалася ў палонную чалавекападобную істоту віду земнаводных. Фільм атрымаў шэраг узнагародаў і намінацыяў, у тым ліку трынаццаць намінацыяў на прэмію «Оскар», дзе ён перамог у катэгорыі за найлепшы фільм, найлепшую рэжысуру, найлепшы дызайн пастаноўкі і найлепшую арыгінальную партытуру[7][8].
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Эліза Эспазыта (Салі Гокінз), якую знайшлі кінутай немаўляткай з ранамі на шыі на беразе ракі, ёсьць нямой і размаўляе на мове жэстаў. У 1962 годзе падчас халоднай вайны яна працуе прыбіральніцай у сакрэтнай урадавай лябараторыі ў Балтыморы, штат Мэрылэнд. Яна жыве звычайным жыцьцём, а адзінымі ейнымі сябрамі ёсьць сусед Джайлз (Рычард Джэнкінз), маладушны рэклямны ілюстратар, і ейная калега Зэлда Фулер (Актавія Спэнсэр). Аб’ект прымае таямнічую істоту (Даг Джонз), схопленую ў паўднёваамэрыканскай рацэ палкоўнікам Рычардам Стрыклэндам (Майкл Шэнан), які адказвае за праект, каб вывучыць яго. Празь цікавасьць да гэтае істоты, Эліза выяўляе, што гэта гуманоідная амфібія. Яна пачынае сакрэтна наведваць яго, і яны ўтвараюць цесную сувязь.
Імкнучыся выкарыстаць чалавека-амфібію дзеля амэрыканскае перавагі ў касьмічнае гонцы, Стрыклэнд у рэшце рэшт пераконвае генэрала Фрэнка Гойта (Нік Сырсі) зрабіць вівісэкцыю. Доктар Робэрт Гофстэтлер (Майкл Стулбарг) — навуковец, які ўпотай зьяўляецца савецкім шпіёнам зь імём Дзьмітры Масенкоў, — беспасьпяхова просіць захаваць жыцьцё чалавеку-амфібіі дзеля далейшага вывучэньня, і адначасова ягоныя савецкія кіраўнікі загадваюць эўтаназаваць істоту. Калі Эліза падслухоўвае пляны начальнікаў адносна чалавека-амфібіі, яна ўгаворвае Джайлза дапамагчы ёй вызваліць істоту. Гофстэтлер выпадкова натыкаецца на задуму Элізы і вырашые дапамагчы ёй. Хоць першапачаткова Зэлда і ня хоча, яна таксама ўдзельнічае ў пасьпяховых уцёках.
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг 92% на аснове 450 крытычных водгукаў, а сярэдні рэйтынг складе 8,40/10. На думку крытыкаў «Форма вады» ёсьць выдатны візуальны твор Гільерма дэль Тора, які адпавядае эмацыянальна-захапляльную гісторыю, аздобленую зорным выступам Салі Гокінз. На Metacritic узважаны сярэдні бал кінастужкі складае 87 з 100 магчымых, заснаваны на 53 крытычных аглядах, што выяўляе ўсеагульнае ўхваленьне. Паводле зьвестак CinemaScore, аўдыторыя ва ўзросьце да 40 гадоў далі фільму сярэднюю ацэнку A+ альбо A, у той час як людзі старэйшыя за 40 гадоў далі твору адзнаку A альбо A− паводле шкале ад A да F[9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 4 5 IMDb (анг.) — 1990.
- ↑ Cineplex — 1996.
- ↑ http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
- ↑ https://variety.com/2017/film/in-contention/spirit-awards-2017-analysis-call-me-by-your-name-get-out-shape-of-water-1202620858/
- ↑ Box Office Mojo (анг.) — 1999.
- ↑ «The Shape of Water». British Board of Film Classification.
- ↑ «Academy Award Winners 2018: The Complete List». Variety.
- ↑ «Oscars can still surprise us». Chicago Tribune.
- ↑ «'Coco' Topping Another Sleepy Weekend Of Holdovers & Awards Season Breakouts Before 'Last Jedi' Takes Over B.O.» Deadline Hollywood.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Форма вады (анг.) на сайце IMDb.
- Форма вады на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.).
- Форма вады на Metacritic.
- Фільмы 2017 году
- Драматычныя фільмы
- Драматычныя фільмы 2017 году
- Мэлядрамы
- Фантастычныя фільмы
- Фэнтэзійныя фільмы 2017 году
- Рамантычныя фільмы
- Рамантычныя фільмы 2017 году
- Фэнтэзійныя фільмы
- Фільмы пра расізм
- Фільмы ЗША
- Фільмы ЗША 2017 году
- Фільмы-драмы ЗША
- Мэлядраматычныя фільмы ЗША
- Рамантычныя фільмы ЗША
- Фэнтэзійныя фільмы ЗША
- Фільмы Гільерма дэль Тора
