Сацыяльная сетка (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сацыяльная сетка
па-ангельску: The Social Network
Жанр біяграфічны фільм, фільм пра судовую справу[d], фільм паводле кнігі[d] і драматычны фільм[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на The Accidental Billionaires[d]
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Кэрк Бакстэр[d]
Вытворчасьць Relativity Media[d], Trigger Street Productions[d] і Columbia Pictures[d]
Распаўсюд InterCom[d][9] і Netflix
Дата выхаду 24 верасьня 2010[10], 7 кастрычніка 2010[11] і 11 лістапада 2010[9]
Працягласьць 121 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 40 000 000 $[12]
Прыбытак 224 920 315 $[12]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Сацыя́льная се́тка» (па-ангельску: The Social Network) — амэрыканскі біяграфічны драматычны фільм 2010 году рэжысэра Дэйвіда Фінчэра паводле сцэнару Аарана Соркіна.

Гісторыя, якая распавядаецца ў фільме, ёсьць адаптацыяй кнігі Бэна Мэзрыча «Выпадковыя мільярдэры» 2009 году. Кінастужка адлюстроўвае фундацыю сацыяльнай сеткі Facebook і выніковыя судовыя працэсы. У фільме здымаліся Джэсі Айзэнбэрг, Эндру Гарфілд, Джастын Тымбэрлэйк, Армі Гамэр і Макс Мінггэла. Ані сам Марк Закербэрг, ані іншыя супрацоўнікі Facebook не ўдзельнічалі ў праекце, аднак адзін з заснавальнікаў гэтае сацыяльнай сеткі Эдуарду Савэрын быў кансультантам кнігі Мэзрыча[13]. «Сацыяльная сетка» займела добрую рэпутацыю з моманту свайго першапачатковага выпуску, а крытыкі звычайна называюць яе адным зь лепшых фільмаў адпаведнага дзесяцігодзьдзя ці нават стагодзьдзя[14][15][16][17].

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кастрычніку 2003 году 19-гадовага другакурсьніка Гарвардзкага ўнівэрсытэту Марка Закербэрга (Джэсі Айзэнбэрг) кінула ягоная дзяўчына Эрыка Олбрайт (Руні Мара). Вярнуўшыся ў свой студэнцкі пакой, Закербэрг піша абразьлівы пост на адрас Олбрайт у сваім блёгу LiveJournal. Ён хутка стварае вэб-сайт унівэрсытэцкага гарадку пад назвай Facemash, узломваючы базы зьвестак каледжа, каб скрасьці выкрасьці фатаздымкі студэнтак, а затым дазваляе наведвальнікам сайту ацаніць іхную прывабнасьць праз сыстэму рэйтынгу. Пасьля таго, як трафік на сайце прыводзіць да нячыннасьці кампутарную сетку ўнівэрсытэту, Закербэргу даюць шэсьць месяцаў акадэмічнага выпрабавальнага тэрміну. Тым ня менш, папулярнасьць Facemash прыцягвае ўвагу блізьнюкоў Кэмэрана і Тайлера Ўінклвосаў (двух братоў грае Армі Гамэр) і іхняга бізнэс-партнэра Дывіі Нарэндры (Макс Мінггэла). Трыё запрашае Закербэрга працаваць над праектам Harvard Connection, сацыяльнай сеткай, эксклюзіўнай для студэнтаў Гарварду і накіраванай на спатканьні.

Закербэрг зьвяртаецца да свайго сябра Эдуарду Савэрына (Эндру Гарфілд) з ідэяй стварэньня сацыяльнай сеткі Thefacebook, эксклюзіўнай для студэнтаў Лігі блюшчу. Савэрын забясьпечвае першапачатковае фінансаваньне праекту ў памеры тысячы даляраў, што дазваляе Закербэргу стварыць вэб-сайт, які хутка становіцца папулярным. Калі блізьнюкі разам з Нарэндрам даведваюцца пра Thefacebook, яны становяцца разьюшанымі, мяркуючы, што Закербэрг скраў іхную ідэю, трымаючы іх у недасьведчанасьці, тармошыўшы разьвіцьцё вэб-сайту Harvard Connection. Яны скардзяцца на гэта прэзыдэнту Гарварда Лары Самэрзу (Дуглас Урбанскі), які зьняважліва не бачыць аніякай каштоўнасьці ані ў дысцыплінарных мерах, ані ў Thefacebook.

Савэрын і Закербэрг сустракаюцца з аднакурсьніцай Крысьці Лі (Брэнда Сонг), якая запрашае іх правесьці вечар разам. З ростам папулярнасьці Thefacebook Закербэрг пашырае сетку да Ельскага, Калюмбійскага і Стэнфардзкага ўнівэрсытэтаў. Лі арганізоўвае сустрэчу Савэрына і Закербэрга з сузаснавальнікам Napster Шонам Паркерам (Джастын Тымбэрлэйк), які тлумачыць хлопцам, што кампанія мае шанец стаць кампаніяй на мільярд даляраў, што ўражвае Закербэрга. Паркер таксама прапануе перайменаваць сайт проста ў Facebook. На прапанову Паркера кампанія пераязджае ў Пала-Альта, а Савэрын застаецца ў Нью-Ёрку, каб працаваць над разьвіцьцём бізнэсу. Пасьля таго, як Паркер паабяцаў пашырыць Facebook на два кантынэнты, Закербэрг запрашае яго жыць у доме, які ён выкарыстоўвае ў якасьці штаб-кватэры кампаніі.

Спаборнічаючы ў Каралеўскай рэгаце Гэнлі ў складзе гарвардзкай дружыны блізьнюкі Ўінклвосы выяўляюць, што Facebook пашырыўся ў Эўропе, і вырашаюць накіраваць на Facebook позву ў суд за крадзеж інтэлектуальнай уласнасьці. Тым часам Савэрын пярэчыць супраць таго, каб Паркер прымаў дзелавыя рашэньні Facebook, і закрывае банкаўскі рахунак кампаніі ў выніку спрэчкі. Ён саступае, калі Закербэрг запэўнівае сябра ў тым, што яны атрымалі 500 тысяч даляраў ад бізнэс-анёла Пітэра Тыля. Савэрын разьюшаны, калі выяўляе, што новая інвэстыцыйная ўгода дазваляе паменшыць ягоную долю ў Facebook з 34% да 0,03%, захоўваючы пры гэтым долю ўласнасьці ўсіх астатніх бакоў. Ён супрацьстаіць Закербэргу і Паркеру, і Савэрын клянецца падаць позву ў суд на Закербэрга, перш чым яго выправаджаюць з будынку. Імя Савэрына выдаляецца зь сьпісу сузаснавальнікаў. Пазьней Паркер быў затрыманы за захоўваньне какаіну на вечарыне з нагоды сьвяткаваньня мільённага карыстальніка сацыяльнае сеткі. Ён спрабуе абвінаваціць у гэтым Савэрына, таму Закербэрг разрывае зь ім сувязі.

У асобных паказаньнях блізьнюкі Ўінклвос сьцьвярджаюць, што Закербэрг скраў іхную ідэю, а Савэрын сьцьвярджае, што ягоныя акцыі Facebook былі несправядліва разьмеркаваныя, калі кампанія была зарэгістраваная. Мэрылін Дэлпі (Рашыда Джонз), памочніца адваката, паведамляе Закербэргу, што яны складуць угоду з Савэрыным, паколькі брыдкія дэталі заснаваньня Facebook і чэрствае стаўленьне Закербэрга да сябра ня маюць аніякай магчымасьці схіліць прысяглых на ягоны бок.

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле агрэгатару аглядаў Rotten Tomatoes, фільм мае рэйтынг ухваленьня 96% на аснове 326 рэцэнзіяў, зь сярэднім рэйтынгам 9/10. На думку крытыкаў «Сацыяльная сетка» мае бездакорны сцэнар, які аздоблены прыгожай рэжысэрскай працай і выдатнымі выступамі актораў, што робіць кінастужку захапляльным і амбітным прыкладам сучаснай кінавытворчасьці ў найлепшым выглядзе[18]. На Metacritic фільм мае сярэднеўзважаных 95 балаў з 100 магчымых, базуючыся на 42 крытычных водгуках, што сьведчыць пра ўсеагульнае ўхваленьне[19]. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, надала фільму сярэднюю адзнаку ў памеры B+ паводле шкалы ад A+ да F. Пітэр Брэдшаў з The Guardian надаў фільму чатыры зоркі, ухваліўшы рэжысуру Дэйвіда Фінчэра, адзначыўшы слушную інтэнсіўнасьць падаваньня гісторыі, якая адбываецца ў асноўным у мужчынскім асяродку Гарвардзкага ўнівэрсытэту[20]. Роджэр Эбэрт з Chicago Sun-Times, прысвоіўшы кінатвору чатыры зоркі і нарокшы яго найлепшым фільмам году, напісаў, што фільм Фінчэра мае рэдкую якасьць, то бок ён ёсьць ня толькі такім жа разумным, як і ягоны бліскучы герой, але і разумным у такой жа ступені[21].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]