1917 (фільм)
| 1917 | |
| 1917 | |
| Жанр | ваенны фільм і драматычны фільм |
|---|---|
| Рэжысэр | Сэм Мэндэс |
| Сцэнарыст | Сэм Мэндэс Кірсьці Ўілсан-Кэрнз |
| Прадусар | Піпа Гарыс Калам Макдугал Сэм Мэндэс |
| У ролях | Дзін-Чарлз Чапмэн Джордж Маккей Бэнэдыкт Камбэрбэтч Колін Фэрт Рычард Мэдэн |
| Кампазытар | Томас Ньюман |
| Апэратар | Роджэр Дыкінз |
| Мантаж | Міленя Фэдлер Рафал Лістапад |
| Мастак | Dennis Gassner[d][1] |
| Вытворчасьць | Amblin Partners Neal Street Productions Universal Pictures |
| Распаўсюд | Universal Pictures |
| Дата выхаду | 2019 |
| Працягласьць | 119 хвілін[2] |
| Краіна | |
| Мова | ангельская |
| Бюджэт | $90 млн[3] |
| Прыбытак | $16,7 млн[4][5] |
| Старонка на IMDb | |
| Афіцыйны сайт | |
«1917» — мастацкі фільм брытанскага рэжысэра Сэма Мэндэса паводле ягонага сцэнара, напісанага пры ўдзеле Кірсьці Ўілсан-Кэрнз. Прэм’ера ў ЗША адбылася 25 сьнежня 2019 году. Выхад у пракат у Вялікабрытаніі з 10 студзеня 2020 году[6].
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Увесну 1917 году брытанская армія плянуе наступ на Лінію Гіндэнбурга. Двое маладых салдат Блэйк і Скофід у амаль нерэальныя тэрміны павінны прынесьці на перадавую загад аб адмене атакі, інакш батальён з 1600 салдат патрапіць у пастку. Для Блэйка тое заданьне вельмі важнае, бо ў тым батальёне служыць ягоны брат[7].
Акторы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзін-Чарлз Чапмэн[8] — малодшы капрал Блэйк
- Джордж Маккей[8] — малодшы капрал Скофілд
- Марк Стронг[6] — капітан Сьміт
- Эндру Скот[9] — лейтэнант Лэсьлі
- Рычард Мэдэн[10] — лейтэнант Блэйк
- Клэр Дзюбюрк
- Колін Фэрт[10] — генэрал Эрынмор
- Бэнэдыкт Камбэрбэтч[9] — палкоўнік Макэнзі
- Дэніэл Мэйз[6] — сяржант Сандэрз
- Эдрыян Скарбора[6] — маёр Хэпбёрн
- Джэймі Паркер[10] — лейтэнант Рычардз
- Эліёт Бакстэр — шараговы Сынгэр
- Набган Рызван
- Дэніэл Макмілан
- Джордж Верал
- Джэмі Вон
Прэм’ера і крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сусьветная прэм’ера фільму адбылася 4 сьнежня ў Вялікабрытаніі на адмысловым паказе[11].
На сайце агрэгаваньня рэцэнзіяў Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг 89%, заснаваны на 285 рэцэнзіях, сярэдні бал 8,4/10. Выснова: «…уражлівае тэхнічнае дасягненьне, 1917 здолеў перадаць акопную натуру Першай сусьветнай вайны з сырой непасрэднасьцю»[12]. Metacritic даў фільму сярэднюю адзнаку 79 з 100, улічваючы меркаваньне 53 крытыкаў, што азначае «шырокае прызнаньне»[13].
Фільм атрымаў шырокае прызнаньне крытыкаў і патрапіў у некалькі сьпісаў найлепшых фільмаў году, сярод іх Бэнджамін Лі (The Guardian), Піт Трэвэрс (Rolling Stone), Тод Макарці (The Hollywood Reporter). Фільм атрымаў таксама мноства ўзнагарод і намінацыяў. Сярод іх — некалькі намінацыяў на «Залаты Глёбус», сярод якіх катэгорыі «Найлепшы фільм» і «Найлепшы рэжысэр». У дзьвюх гэтых намінацыях фільм атрымаў[14] перамогу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.imdb.com/es-es/title/tt8579674/fullcredits/?ref_=tt_cst_sm
- ^ 1917
- ^ Tatiana Siegel (26 December 2019) Making of '1917': How Sam Mendes Filmed a "Ticking Clock Thriller" The Hollywood Reporter
- ^ 1917 (2019). IMDb. Праверана 11 January 2020 г.
- ^ 1917 (2019). IMDb. Праверана 11 January 2020 г.
- ^ а б в г Simon Brew (2019-03-29) Sam Mendes’ first post-James Bond movie starts filming Праверана 2019-04-04 г.
- ^ Christian Holub (2019-10-03) 1917 cast and creators explain how they made the film to be one continuous shot Праверана 2019-10-07 г.
- ^ а б DAVE MCNARY (2019-03-28) Benedict Cumberbatch, Colin Firth Join Sam Mendes World War I Drama ‘1917’ Праверана 2019-04-04 г.
- ^ а б Sherlock co-stars Benedict Cumberbatch and Andrew Scott to reunite in Sam Mendes’ WWI movie Праверана 2019-04-04 г.
- ^ а б в Colin Firth, Benedict Cumberbatch Join Sam Mendes' WWI Movie '1917' Праверана 2019-04-04 г.
- ^ Sam Mendes War Movie '1917' To World Premiere As UK Royal Charity Event
- ^ 1917 (2019). Fandango Media.
- ^ 1917 Reviews. CBS Interactive. Праверана November 26, 2019 г.
- ^ Победители премии «Золотой глобус» 2020
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Агляд і крытыка фільму на сайце Роджэра Эбэрта.