Водар жанчыны (фільм, 1992)
Водар жанчыны | |
па-ангельску: Scent of a Woman | |
Жанр | драматычны фільм[1][2][3], гісторыя пра сталеньне[d] і экранізацыя раману[d] |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Заснаваны на | Водар жанчыны[d] і Водар жанчыны[d] |
Прадусар | |
У ролях | |
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Майкл Тронік[d] і Ўільям Стэйнкамп[d] |
Мастак | Angelo P. Graham[d] |
Вытворчасьць | Universal Pictures |
Распаўсюд | UIP-Dunafilm[d] і Netflix |
Дата выхаду | 1992 і 4 сакавіка 1993[8] |
Працягласьць | 150 хвіліна |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Бюджэт | 31 000 000 $[9] |
Старонка на IMDb |
«Водар жанчы́ны» (па-ангельску: Scent of a Woman) — амэрыканскі драматычны фільм 1992 году працы рэжысэра Мартына Брэста, які распавядае пра вучня падрыхтоўчай школы, які ўладкоўваецца на працу памочнікам абурлівага сьляпога падпалкоўніка войска ў адстаўцы. Фільм ёсьць рымэйкам італьянскага фільму Дына Рызі «Водар жанчыны» 1974 году, адаптаванага Бо Голдманам паводле раману «Цемра і мёд» Джаваньні Арпіна. У фільме здымаліся Аль Пачына, Крыс О’Донэл, Джэймз Рэбгарн, Філіп Сэймур Гофман і Габрыель Анвар. Пачына атрымаў прэмію Оскар за найлепшую мужчынскую ролю за сваю гульню, а фільм быў намінаваны на найлепшую рэжысуру, найлепшы фільм і найлепшы сцэнар. Да таго ж, фільм атрымаў тры галоўныя ўзнагароды прэміі Залаты Глёбус за найлепшы сцэнар, найлепшы актор і як найлепшы драматычны фільм[10].
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чарлі Сымз (Крыс О’Донэл) ёсьць студэнтам-стыпэндыятам у Бэйдзе, эксклюзіўнай падрыхтоўчай школе Новай Англіі. Ён знаходзіць часовую працу на выходныя на Дзень падзякі, каб на гэтыя грошы купіць білет на самалёт дадому ў Арэгон на Каляды. Жанчына, якая яго наймае, просіць Чарлі клапаціцца за ейным дзядзькам, падпалкоўнікам арміі ў адстаўцы Фрэнкам Слэйдам (Аль Пачына). Фрэнк ёсьць сьляпым вэтэранам вайны ў Віетнаме, але ў той жа час ёсьць сварлівым алькаголікам. Яшчэ да выходных Чарлі і яшчэ адзін студэнт, Джордж Ўіліс-малодшы (Філіп Сэймур Гофман), становяцца сьведкамі таго, як тры студэнты ладзяць выбрык, каб публічна зьняважыць дырэктара школы містэра Траска (Джэймз Рэбгарн). Стаўшы ахвярай такой розыйгры, Траск хутка даведваецца пра сьведак і беспасьпяхова спрабуе прымусіць іх назваць імёны злачынцаў. Траск у прыватныай размове прапануе Чарлі хабар, то бок рэкамэндацыйны ліст дзеля паступленьня ў Гарвардзкі ўнівэрсытэт.
З надыходам выходных Фрэнк нечакана бярэ Чарлі ў падарожжа ў Нью-Ёрк, дзе яны спыняюцца ў гатэлі Ўолдард-Асторыя. Падчас абеду ў рэстарацыі Фрэнк ёмка заяўляе пра намер скончыць жыцьцё самагубствам. Яны абодва наведваюць дом брата Фрэнка ў Ўайт-Плэйнз на вячэру ў сьвяточны дзень, дзе выяўляецца прычына сьлепаты вайскоўца. Паводле аповяду, Фрэнк у стане алькагольнага ап’яненьня ён жангляваў гранатамі, каб пахваліцца перад групай малодшых афіцэраў, але адна зь іх выбухнула. Фрэнк наўмысна правакуе ўсіх за вячэрай, якая заканчваецца пасьля гарачай бойкай з братам. Калі яны вяртаюцца ў Нью-Ёрк, Чарлі распавядае Фрэнку пра сваю праблему ў школе. Фрэнк раіць Чарлі стаць інфарматарам і паступіць у Гарвард, папярэджваючы яго, што Джордж, верагодна, паддасца ціску Траска, таму ён павінен пачаць дзейнічаць раней за Джорджа. Знаходзячыся ў рэстарацыі, Фрэнк праз водар парфумы заўважае Донну (Габрыель Анвар), маладую жанчыну, якая чакае спатканьня з сваім хлопцам. Ён вядзе яе на танцпляц, дзе яны выконваюць эфэктнае танга. Наступнай раніцай, глыбока засмучаны, Фрэнк першапачаткова не цікавіцца прапановамі Чарлі адносна заняткаў на дзень, пакуль ён не ўзгадвае, што ёсьць магчымасьць пакатацца на новым Фэрары. Фрэнк угаворвае прадаўца дазволіць ім узяць машыну краху пакатацца перш чым набыць яе. Апынуўшыся на дарозе, Фрэнк не адчувае энтузіязму, пакуль Чарлі не дазваляе яму кіраваць аўтамабілем. Іх затрымлівае паліцыянт, але Фрэнк угаворвае адпусціць іх, нават не выяўляючы сябе сьляпым. Вярнуўшы машыну і чакаючы на вуліцу, Фрэнк становіцца нецярплівым і выходзіць на сярэдзіну Парк-авэню, і яго амаль не зьбівае аўтамабіль. Калі яны вяртаюцца ў гатэль, Фрэнк пасылае Чарлі выканаць некалькі даручэньняў. Чарлі спачатку сыходзіць, але вяртаецца і знаходзіць Фрэнка ў параднай форме. Падпалкоўнік рыхтуецца скончыць жыцьцё самагубствам. Яны сварацца, і выніку Чарлі пераконвае Фрэнка, што яму варта мужна сустрэць сваё жыцьцё.
Надыходзіць паседжаньне дысцыплінарнай камісіі, якую праводзяць перад усімі студэнтамі школы. Калі Траск пачынае паседжаньне, Фрэнк нечакана зьяўляецца ў аўдыторыі і садзіцца побач з Чарлі. Джордж зьвяртаецца за дапамогай да свайго заможнага бацькі, і яны называюць трох верагодных злачынцаў, але не паведамляючы падрабязнасьці. У выніку Ўілісы сьцьвярджаюць, што дрэнны зрок Джорджа-малодшага не дазволіў яму ўбачыць больш чым Чарлі. Траск зьвяртаецца да Чарлі, але той адмаўляецца паведаміць аб злачынцах. Траск рэкамендуе выключыць яго, пры гэтым не наказваючы Джорджа-малодшага ды хлопцаў, што зладзілі розыйгры. Фрэнка не задавольвае вырак і ён пачынае палкую прамову, абараняючы Чарлі і нагадваючы аўдыторыі, што трэба шанаваць такія якасьці, як то вернасьць і сумленнасьць. У выніку дысцыплінарны камітэт адпраўляе вінаватых на выпрабавальны тэрмін, але адмаўляе Джорджу ў якой-небудзь льгоце за тое, што ён назваў іхныя імёны. Чарлі ёсьць адзіным каго не караюць.
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Водар жанчыны» мае рэйтынг 89% ухваленьня на агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes, грунтуючыся на 46 аглядах. Metacritic надаў фільму 59 сярэдняўзважаных балаў з 100 магчымых, засноўваючыся на 14 рэцэнзіях крытыкаў, што сьведчыць аб зьмяшаных водгуках.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в http://www.metacritic.com/movie/scent-of-a-woman
- ^ а б http://www.imdb.com/title/tt0105323/
- ^ а б в http://www.filmaffinity.com/en/film835426.html
- ^ а б в г http://stopklatka.pl/film/zapach-kobiety
- ^ а б в http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=31052.html
- ^ а б в г д е ё ж з і http://www.imdb.com/title/tt0105323/fullcredits
- ^ Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ http://powergrid.thewrap.com/project/scent-woman
- ^ «Pacino Gives Oscar Derby a New Twist: Awards: Actor wins Golden Globe for role in 'Scent of a Woman,' which also wins as best dramatic picture, surprising Academy Awards competitors». Los Angeles Times.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Водар жанчыны (анг.) на сайце IMDb
- Водар жанчыны на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.)
- Водар жанчыны на Metacritic