12 гадоў рабства (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
12 гадоў рабства
па-ангельску: 12 Years a Slave
Жанр драматычны фільм[d][1][2][3][…], біяграфічны фільм і фільм паводле кнігі[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на Twelve Years a Slave[d]
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Джо Ўолкер[d]
Вытворчасьць Plan B Entertainment[d], Film4 Productions[d], Regency Enterprises[d] і Summit Entertainment[d]
Распаўсюд InterCom[d], ProVideo[d][15][16] і Netflix
Дата выхаду 30 жніўня 2013[8]
Працягласьць 133 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 20 000 000 $[17]
Прыбытак 187 733 202 $
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«12 гадоў рабства» (па-ангельску: 12 Years a Slave) — біяграфічны драматычны фільм 2013 году і экранізацыя мэмуараў пра раба 1853 году «12 гадоў раба» Саламона Нортапа, вольнага афраамэрыканца, які нарадзіўся ў штаце Нью-Ёрк, але быў выкрадзены ў Вашынгтоне ў 1841 годзе і прададзены ў рабства. Нортап працаваў на плянтацыях у штаце Люізіяна на працягу 12 гадоў, перш чым быў вызвалены. Рэжысэрам фільму выступіў Стыў Макўін, а сцэнар распрацаваў Джон Рыдлі. Ролі выканалі Чыўэтэл Эджыяфар, Майкл Фасбэндэр, Бэнэдыкт Камбэрбэтч, Пол Дана, Пол Джамаці, Люпіта Ньёнга, Сара Полсан, Брэд Піт і Элфры Ўудард. Асноўныя здымкі праходзілі ў Новым Арлеане, штат Люізіяна, з 27 чэрвеня па 13 жніўня 2012 году.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падзеі разгортваюцца ў 1841 годзе. Саламон Нортап (Чыўэтэл Эджыяфар) ёсьць вольным афраамэрыканцам, які працуе скрыпачом і жыве са сваёй жонкай і двума дзецьмі ў Саратога-Спрынгс, штат Нью-Ёрк. Два белыя мужчыны, Браўн і Гамільтан, прапануюць яму кароткатэрміновую працу музыкам, калі ён паедзе зь імі ў Вашынгтон, акругу Калумбія. Аднак, як толькі яны прыбылі на агаворанае месца, яны прадаюць Нортапа ў рабства. Саламона дастаўляюць ў рабскі загон, якім кіруе чалавек зь імём Бурч. Нортап абвяшчае, што ён свабодны чалавек, і яго жорстка зьбіваюць драўляным вяслом, а потым скураным раменьчыкам.

Нортап адпраўляецца ў Новы Арлеан разам зь іншымі афраамэрыканцамі. Астатнія кажуць яму, што калі ён хоча выжыць на Поўдні, ён павінен прыстасавацца да таго, каб быць рабом і нікому не казаць, што ён свабодны чалавек. Гандляр рабамі Тэафіл Фрыман (Пол Джамаці) дае Нортапу імя Плат і абвяшчае, што ён ёсьць зьбеглым рабом з штату Джорджыя. У выніку Нортап ёсьць праданым у рабсьва ўладальніку плянтацыі Ўільяму Форду (Бэнэдыкт Камбэрбэтч). Форду падабаецца Нортапу і ён дорыць рабу скрыпку. Нарастаючая напружанасьць паміж Нортапам і цясьляром Джонам Тыбітсам (Пол Дана), які ненавідзіць неграў, нарэшце, прыводзіць да актыўнага супрацьстаяньня, Тыбітс спрабуе зьбіць Нортапа. Нортап зьбівае Тыбэйта ягоным уласным бізуном. Тыбітс і ягоная група сяброў спрабуюць павесіць Нортапа, але ў іх нічога не атрымалася. Нортап застаецца жывы зь пятлёй на шыі пакуль празь некалькі гадзінаў не зьяўляецца Форд, які вызваляе Нортапа з-пад імправізаванай шыбеніцы. Каб выратаваць жыцьцё Нортупа, Форд прадае яго іншаму рабаўладальніку Эдўіну Эпсу (Майкл Фасбэндэр). У працэсе перадачы правоў на раба Нортап спрабуе растлумачыць, што ён на самой справе свабодны чалавек, але Форд кажа яму, што ён занадта баіцца і Форд абавязаны Нортапу, таму ён не дапаможа яму.

Эпс, у адрозьненьне ад Форду, ёсьць бязьлітасным садыстам. Нортап знаёміцца з Пэтсі (Люпіта Ньёнга), улюбёнай нявольнiцай Эпса, якая можа зьбіраць больш за 500 фунтаў бавоўны ў дзень, удвая больш, чым звычайны раб. Эпс рэгулярна гвалтуе Пэтсі, а ягоная жонка Мэры (Сара Полсан) зьдзекуецца і прыніжае яе праз зайздру да мужу. Празь некаторы час баваўняныя чарвякі зьнішчаюць пасевы Эпса. Ня могучы атрымаць прыбытак са сваіх палёў, Эпс здае сваіх рабоў на суседнюю плянтацыю на сэзон. Знаходзячыся там, Нортап атрымлівае ласку ўладальніка плянтацыі, судзьдзі Тэрнэра (Браян Бэт), які дазваляе яму граць на скрыпцы на сьвяткаванні юбілею вясельля суседа, а потым плоціць лішак грошай за выступ. Калі Нортап вяртаецца да Эпсу, ён выкарыстоўвае атрыманыя грошы дзеля таго, каб заплаціць былому наглядніку Армсбі (Гарэт Дылагант), каб той адправіў ліст сябрам Эпса ў Нью-Ёрку. Армсбі згаджаецца і прымае зэканомленыя грошы Нортапа, але тут жа выдае яго Эпсу. Сярод ночы п’яны Эпс будзіць Нортапа і грозна распытвае яго пра ліст, трымаючы нож ля жывату Нортапа. Нортап пераконвае Эпса ў тым, што Армсбі хлусіць, і Эпс саступае. Пасьля Нортап спальвае ліст, каб Эпс не знайшоў яго. Празь некаторы час Эпс ловіць Пэтсі, якая ідзе на суседнюю плянтацыю, каб набыць мыла, бо місіс Эпс не дае ёй мыла. У адплату Эпс загадвае Нортапу зьбіць Пэтсі, але сам зьбівае бізуном Пэтсі амаль да сьмерці. Пасьля здарэньня Нортап у лютасьці зьнішчае сваю скрыпку.

Нортап пачынае працу над будаўніцтвам альтанкі разам з канадзкім працаўніком Сэм’юэлам Басам (Брэд Піт). Усхваляваны адкрытай жорсткасьцю Эпса ў адносінах да сваіх рабоў, Бас, спасылаючыся на сваю хрысьціянскую веру, выказвае сваё непрыняцьцё да рабства, што злуе Эпса. Нортап падслухоўвае размову і вырашае раскрыць Басу сваё выкраданьне. У чарговы раз Нортап просіць дапамагчы яму атрымаць ліст да сваіх сяброў у Нью-Ёрк. Хоць Бас спачатку вагаецца праз рызыку, ён пагаджаецца адправіць гэты ліст, які ў рэшце дапамог Нортапу вызваліцца з рабства.

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агрэгатар аглядаў фільмаў Rotten Tomatoes паведамляе, што 95% крытыкаў далі фільму станоўчую ацэнку на аснове 365 аглядаў зь сярэднім балам 8,91/10. Metacritic, іншы агрэгатар аглядаў, прызначыў фільму сярэднеўзважаны бал 96 з 100 магчымых на аснове 57 аглядаў кінакрытыкаў, што сьведчыць пра ўсеагульнае ўхваленьне.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]