Перайсьці да зьместу

Іншаплянэтнік (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іншаплянэтнік
па-ангельску: E.T. the Extra-Terrestrial
Жанр навукова-фантастычны фільм[d][1][2][3][…], драматычны фільм, дзіцячы фільм[d] і сямейны фільм[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Кэрал Літлтан[d]
Вытворчасьць Amblin Entertainment[d] і Universal Pictures[4]
Распаўсюд Universal Pictures і Netflix
Дата выхаду 11 чэрвеня 1982[10]
Працягласьць 115 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 10 500 000 $[12]
Прыбытак 792 910 554 $[13] і 435 110 554 $[14]
Старонка на IMDb

«Іншаплянэтнік» (па-ангельску: E.T. the Extra-Terrestrial) — амэрыканскі навукова-фантастычны фільм 1982 году, праца прадусара і рэжысэра Стывэна Сьпілбэрга. Сцэнар да фільму падрыхтавала Мэліса Мэтысан. Галоўныя ролі выканалі Дзі Ўолес, Гэнры Томас, Пітэр Каёт, Робэрт Макнотан і Дру Бэрымар. Канцэпцыя фільму была закладзеная на падставе ўяўнага сябра самога Сьпілбэрга, якога ён стварыў у дзяцінстве пасьля разжэнства ягоных бацькоў. У 1980 годзе Сьпілбэрг пазнаёміўся з Мэтысан і расправёў пра гэтую гісторыю. Менш чым за два месяцы Мэтысан падрыхтавала першы праект сцэнару, пасьля чаго ён яшчэ двойчы перапісваўся. Праект быў адхілены кампаніяй Columbia Pictures, якая мела сумневы ў ягоным камэрцыйным патэнцыяле. У выніку Universal Pictures набыла сцэнар за 1 мільён даляраў. Здымкі праходзілі зь верасьня па сьнежань 1981 году, маючы бюджэт у 10,5 мільёнаў даляраў. Прэм’ера кінастужкі адбылася на Канскім кінафэстывалі 1982 году, дзе фільм быў прадстаўлены як фільм-закрыцьцё. У ЗША прэм’ера адбылася ўлетку 1982 году, калі фільм чакаў фэнамінальны посьпех. У 1994 годзе фільм быў улучаны ў Нацыянальны рэестар фільмаў Бібліятэкі Кангрэсу ЗША як культурна, гістарычна або эстэтычна значны твор амэрыканскае культуры.

Іншаплянэтныя батанікі патаемна наведваюць Зямлю ўначы, каб назьбіраць узоры расьлінаў у каліфарнійскім лесе. Адзін з іншаплянэтнікаў аддзяляецца ад групы, зачараваны далёкімі агнямі гораду, але на месца прыбываюць урадавыя машыны ЗША і перасьледуюць зьдзіўленую істоту. Іншыя іншаплянэтнікі адлятаюць, пакідаючы адсталую істоту на Зямлі. У суседнім мястэчку малы хлопчык Эліёт (Гэнры Томас) чуе дзіўныя гукі з падпаветцы, калі вяртаецца дадому зь піццай у рукох. Ён закідае бэйсбольны мяч у падпаветку, але яго нехта зь яе выкідае. Пазьней Эліёт у тую ж ноч вяртаецца зь ліхтарыкам да падпаветцы і заходзіць у кукурузнае поле, дзе нечакана наторквацца на дзіўную незямную істоту сярод кукурузных сьцёблаў. Істота крычыць і ўцякае зь месца здарэньня гэтак жа як і Эліёт.

Імправізаваны камунікатар, які змайстраваў E. T., каб патэлефанаваць дадому. Сярод ягоных частак ёсьць прылада праверкі правапісу «Speak & Spell», парасон, абшыты блісмай, і банка кавы, начыненая іншай электронікай.

Эліётава сям’я не верыць хлопцу, і Эліёт вырашае завабіць істоту ў свой дом, пакідаючы цукеркі на зямлі па дарозе да хаты. У выніку істота заходзіць у дом і зь цікавасьцю вывучае Эліёта гэтак жа, як і хлопец вывучае іншаплянэтніка. На наступную раніцу Эліёт робіць выгляд, што яму дрэнна, каб застацца дома з істотай і не ісьці. Дзіўным чынам Эліёт пачынае адчуваць думкі і эмоцыі прышлеца, што выяўляецца, калі іншаплянэтнік выпадкова адкрывае парасон, палохаючыся яго і адначасова Эліёта палохаецца, знаходзячыся ў іншым пакоі. Пазьней у той жа дзень Эліёт знаёміць свайго старэйшага брата Майкла (Робэрт Макнотан) і пяцігадовую сястру Герці (Дру Бэрымар) з прышлецам, вырашыўшы схаваць яго ад маці Мэры (Дзі Ўолес). Калі дзеці пытаюцца ў іншаплянэтніка пра ягонае паходжаньне, ён паказвае ім ягоную плянэтарную сыстэму, падняўшы ў паветра некалькі шароў, а таксама дэманструе свае сілы, ажыўляючы мёртвыя кветкі. Акрамя гэтых магчымасьцяў, істота мае гаючую сілу на сваім кончык пальца, калі загойвае невялікі парэзе на пальцы Эліёта.

На наступны дзень у школе Эліёт пачынае адчуваць значна больш моцную эмпатычную сувязь з іншаплянэтнікам, і праз дзеяньні істоты Эліёт учыняе вэрхал у школьнай клясе. Прышлец называе сябе E.T., чытаючы комікс, дзе Бак Роджэрз, кліча на дапамогу, ствараючы імправізаваную камунікацыйную прыладу. Істота натхняецца гэтым і спрабую змайстраваць падобную прыладу. Майкл заўважае, што здароўе іншаплянэтніка пагаршаецца і што Эліёт называе сябе «мы». На працягу ўсяго гэтага часу хлопчыкі ня ведаюць, што прышлеца адсочваюць урадавымі агентамі, і цяпер наўпрост шпегуюць за імі. У ноч на Гэлаўін Майкл і Эліёт апранаюць E.T. у касьцюм прывіду, каб правесьці яго да лесу, дзе іншаплянэтнік разгортвае сваю і ўключае прыладу. Засноўны ў лесе, на наступны дзень Эліёт прачынаецца ў ім і выяўляе, што E.T. кудысьці сышоў. Эліёт вяртаецца дадому, дзе ягоная маці ў сьлязох вінаваціць Эліёта. У гэты час Майкл выпраўляецца на пошукі прышлеца і выяўляе яго побач з трубой каля дарогі. Майкл вяртае E.T. дадому, але прышлецу становіцца вельмі дрэнна, гэтак жа як і Эліёту. Мэры прыходзіць у жах, выявіўшы, што ейны сын амаль памірае, і выяўляе іншаплянэтніка, якраз тады, калі ў дом урываецца група ўрадавых агентаў, апранутых у касьцюмы касманаўтаў.

Навукоўцы ствараюць у доме лябараторыю, распытваючы Майкла, Мэры і Герці пра тое, што яны ведаюць пра істоту. Мэдыкі лякуюць Эліёта і E.T., і псыхічная сувязь паміж імі парываецца. Эліёт раптоўна крыяе, а істота, здаецца, памірае. Калі мэдыкі абвяшчаюць іншаплянэтніка памерлым, Майкл выяўляе, што кветка, якую E.T. раней адрадзіў зноўку памірае. Навукоўцы дазваляюць хлопцу разьвітацца з істотай сам на сам, і ў гэты момант Эліёт заўважае, што сэрца іншаплянэтніка пачынае зьзяць чырвоным сьвятлом, а расьліна зноўку закветнела. Эліёт і Майкл выкрадаюць фургон, куды загрузілі E.T., і яны спрабуюць ухіліцца ад пагоні. Да іх далучаюцца Майклавы сябры на роварах. Пагоня працягваецца, і толькі тэлекінэзавыя здольнасьці іншаплянэтніка дапамагаюць школьнікам уцячы, падхапіўшы іх у паветра. У лесе сябры знаходзяць касьмічны карабель, які прыбыў на Зямлю з мэтай ратаваньня прышлеца. E.T. разьвітваецца з Майклам і Герці, калі яна дорыць яму адроджаную ім кветку. Перад тым, як сесьці ў касьмічны карабель, ён абдымае Эліёта і кажа яму, што ён заўсёды застанецца ў ягонай памяці. Іншаплянэтнік сыходзіць і вяртаецца ў карабель, які ў хуткім часе адлятае зь Зямлі.

Роджэр Эбэрт надаў фільму чатыры зоркі, адзначыўшы, што «Іншаплянэтнік» ёсьць ня проста добрым фільмам. Гэта адзін з тых фільмаў, якія адрынаюць нашыя перасьцярогі і заваёўваюць нашыя сэрцы[15]. Пазьней ён дадаў яго ў свой сьпіс выдатных фільмаў[16]. Фільм мае 99% рэйтынг ухваленьня на Rotten Tomatoes, базуючыся на 136 рэцэнзіях. Сярэдні рэйтынг фільму на рэсурсе складае 9,3/10 балаў. На думку крытыкаў фільм ёьсьц кранальнай гісторыяй Стывэна Сьпілбэрга пра прышлеца, які сумуе па радзіме. Кінустужка выступае адначасова як захапляльная навукова-фантастычная прыгода, гэтак і выдатны партрэт дзяцінства[17].[94] Нас сайце Metacritic фільм мае сярэднеўзважаны 91 бал з 100 магчымых, палягаючы на апірышчы 30 аглядаў, што сьведчыць пра ўсеагульнае ўхваленьне фільму[18].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]