Тры білборды па-за межамі Эбінга, Мізуры
Тры білборды па-за межамі Эбінга, Мізуры | |
па-ангельску: Three Billboards Outside Ebbing, Missouri | |
Жанр | драматычны фільм, чорная камэдыя[d][1], містэрыйны фільм[d] і крымінальны фільм[d] |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Прадусар | |
У ролях | |
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Джон Грэгары[d] |
Вытворчасьць | Film4 Productions[d], Fox Searchlight Pictures[d] і Blueprint Pictures[d][2] |
Распаўсюд | Fox Searchlight Pictures[d], 20th Century Fox, Netflix і Дыснэй+[d] |
Дата выхаду | 4 верасьня 2017[4] |
Працягласьць | 115 хвіліна[5][6] |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Бюджэт | 12 000 000 $ |
Прыбытак | 158 773 427 $[7] |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
«Тры білборды па-за межамі Эбінга, Мізуры» (па-ангельску: Three Billboards Outside Ebbing, Missouri) — амэрыканскі крымінальны драматычны фільм 2017 году, створаны і зьняты рэжысэрам Мартынам Макдонам. У галоўнай ролі зьнялася Фрэнсіс Макдорманд, якая выканала ролю жанчыны зь Мізуры, якая бярэ ў арэнду тры білборды, каб зьвярнуць увагу на нераскрытае згвалтаваньне і забойства сваёй дачкі. У ролях другога пляну выступалі Ўудзі Гарэлсан, Сэм Рокўэл, Эбі Корніш, Лукас Гэджэс, Джон Гоўкс і Пітэр Дынклэйдж. Фільм зарабіў у пракаце 160 мільёнаў даляраў. Фільм быў добра прыняты крытыкамі, якія высока ацанілі сцэнар і рэжысуру Макдоны, а таксама выступы Макдорманд, Гарэлсана і Рокўэла. Макдорманд і Рокўэл сталіся ляўрэатамі шэрагу прэміяў, як то «Оскар», «Залаты Глёбус», BAFTA і іншых. Макдона атрымаў прэмію «Залаты Глёбус» і прэмію BAFTA за найлепшы сцэнар, а фільм — «Залаты Глёбус» і прэмію BAFTA у катэгорыі найлепшы фільм.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выдуманым горадзе Эбінг, штат Мізуры, Мілдрэд Гэйс (Фрэнсіс Макдорманд) смуткуе з-за згвалтаваньня і забойства ейнае дачкі-падлетка Анджэлы (Кэтрын Ньютан) за сем месяцаў да гэтага. Раззлаваная адсутнасьцю прагрэсу ў расьсьледаваньні, Мілдрэд бярэ ў арэнду тры закінутыя рэклямныя білборды каля свайго дома і разьмяшчае на іх паведамленьні, як то «Згвалтаваная падчас паміраньня», «І да гэтага часу ніякіх арыштаў?» і «Як так, шэф Ўілаўбі?». Білборды засмуцілі многіх мяшчанаў, у тым ліку начальніка мясцовай паліцыі Біла Ўілаўбі (Ўудзі Гарэлсан) і расіста, бітуна, алькаголіка Джэйсана Дыксана (Сэм Рокўэл), які ёсьць супраціўнікам гэтае паліцыі. Праз адкрыты сакрэт таго, што Біл пакутуе ад тэрмінальнага раку падстраўнікавай залозы, узрастае да нязгоды з гэтымі білдордамі шырокага кола грамадзянаў. Не зважаючы на перасьлед і пагрозы, а таксама пярэчаньні сына Робі (Лукас Гэджэс), Мілдрэд па-ранейшаму цьвёрда настроена не зьнімаць паведамленьні з рэклямных шчытоў.
Біл спачувае расчараваньню Мілдрэд, але лічыць білборды несправядлівым нападам на ягоную асобу. Раззлаваны недахопам паўнамоцтваў начальніка, Дыксан пагражае прадпрымальніку Рэду Ўэлбі (Калеб Лэндры Джонз), які ёсьць гаспадаром рэклямных білбордаў, а таксама арыштоўвае сяброўку і супрацоўніцу крамы Мілдрэд Дэніз (Аманда Ўорэн) па дробязных абвінавачваньнях у захоўваньні наркотыкаў. Мілдрэд наведвае ейны былы муж Чарлі (Джон Гоўкс), які расказвае, што незадоўга да забойства Анджэлы ён адхіліў ейную просьбу прыехаць і жыць да яго, бо дачка апошнія часы часьцяком сварылася з маці.
Біл адпраўляе Мілдрэд на допыт пасьля таго, як яна прасьвідравала ў вялікім пальцы мясцовага стаматоляга адтуліну, калі той пагражаў ёй у сувязі зь білборду. Падчас інтэрвію Біл выпадкова кашляе крывёю ў твар Мілдрэд, якая выклікае яму дапамогу. Біла шпіталізуюць, але ён пакідае лякарню насуперак мэдычным рэкамэндацыям і праводзіць ідылічны дзень са сваёй жонкай Эн (Эбі Корніш) і дзьвюма іхнымі дачкамі. Затым ён забівае сябе ў хляве, каб пазбавіць сям’ю болю праз назіраньне, як ён памірае ад раку. Ён пакідае паведамленьні пра самагубства для некалькіх людзей, у тым ліку для Мілдрэд, у якіх тлумачыць, што яна не была чыньнікам ягонага самагубства і што ён таемна заплаціў за арэнду білбордаў на наступаны месяц, забаўляючыся віной, якую гэта ёй надасьць, і спадзеючыся, што яны прыцягнуць увагу да расьсьледваньня забойства ейнае дачкі. Дыксан нэрвова рэагуе на вестку пра сьмерць Біла. Ён напаў на Ўэлбі і выкінуў яго з акна. Гэтаму стаў сьведкам Абэркромбі (Кларк Пітэрз), які замяніў Ўілаўбі на пасадзе начальніка паліцыі. Абэркромбі звольніў Дыксана, а тым часам незнаёмы мужчына пагражаў Мілдрэд у ейнае краме.
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На «Rotten Tomatoes» фільм мае рэйтынг ухваленьня 90% на аснове 404 аглядаў і сярэдні рэйтынг 8,39/10. На «Metacritic», які прысвойвае рэцэнзіям рэйтынг, фільм атрымаў сярэднеўзважаны бал 88 з 100 магчымых, заснаваны на 50 крытычных аглядаў, што сьведчыць пра ўсеагульнае ўхваленьне[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.channel24.co.za/Movies/News/three-billboards-outside-ebbing-missouri-is-a-black-comedy-about-a-mothers-rage-20180225
- ^ а б IMDb (анг.) — 1990.
- ^ Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ^ Three Billboards Outside Ebbing, Missouri: Release Info (анг.) — 1990.
- ^ http://www.tiff.net/tiff/film.html?v=three-billboards-outside-ebbing-missouri
- ^ Three Billboards Outside Ebbing, Missouri: Technical Specifications (анг.) — 1990.
- ^ http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=threebillboards.htm
- ^ «Three Billboards Outside Ebbing, Missouri Reviews». Metacritic.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Тры білборды па-за межамі Эбінга, Мізуры на сайце Internet Movie Database (анг.)
- Тры білборды па-за межамі Эбінга, Мізуры на сайце AllMovie (анг.)
- Тры білборды па-за межамі Эбінга, Мізуры на сайце Rotten Tomatoes (анг.)