Перайсьці да зьместу

Хлоя Чжао

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хлоя Чжао
па-кітайску: 赵婷
Дата нараджэньня 31 сакавіка 1982(1982-03-31)[1] (42 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак кінарэжысэрка, сцэнарыстка, кінапрадусарка, мантажэрка, прадусарка, кінасцэнарыстка
Навуковая сфэра кінарэжысура[d][7], кінавытворчасьць[d][7] і кінасцэнарыстыка[d][7]
Сябра ў Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d] і Гільдыя сцэнарыстаў ЗША, Захад[d]
Узнагароды
IMDb ID nm2125482
Подпіс Выява аўтографу

Чжао Цін (па-кітайску: 赵婷Zhào Tíng; 31 сакавіка 1982, Пэкін), пазьней вядомая як Хлоя Чжао (па-ангельску: Chloé Zhao) — амэрыканская кінарэжысэрка, сцэнарыстка і прадусар кітайскага паходжаньня. Зьняла фільмы «Песьні, якім навучылі мяне мае браты» (2015; намінацыя на прэмію «Незалежны дух»), «Вешнік» (2017, намінацыя на прэмію «Незалежны дух»), «Зямля качоўнікаў» (2020; «Залаты леў» и «Оскар»). У 2021 годзе на экраны выйдзе фільм Чжао «Вечныя» .

Стала першай кітаянкай і другой жанчынай у гісторыі, якая атрымала самую прэстыжную ўзнагароду ў кінэматографе — «Оскар» за лепшую рэжысуру. Аднак у Кітаі ўсе навіны, зьвязаныя зь перамогай Хлоі Чжао, сталі адразу вычышчаць з пошукавых сыстэм, сацыяльных сетак і дзяржаўных СМІ.

Жыла ў Кітаі да 17 гадоў, пасьля паехала вучыцца ў ЗША і там засталася.

У пачатку 2021 году сутыкнулася з крытыкай у сацыяльных сетках пасьля таго, як карыстальнікі распаўсюдзілі яе інтэрвію за 2013 год, у якім рэжысэрка згадала Кітай свайго дзяцінства і маладосьці і назвала яго месцам, «дзе паўсюдна была хлусьня».

Пасьля атрыманьня «Оскара», два рэпарцёры кітайскіх дзяржаўных СМІ паведамілі The Wall Street Journal, што Аддзел прапаганды Камуністычнай партыі Кітая загадаў нічога не паведамляць пра перамогу Хлоі Чжао. навіны, зьвязаныя зь перамогай Хлоі Чжао, сталі адразу вычышчаць з пошукавых сыстэмаў, сацыяльных сетак і дзяржаўных СМІ[8].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]