Перайсьці да зьместу

Розум і пачуцьці (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Розум і пачуцьці
па-ангельску: Sense and Sensibility
Жанр драматычны фільм, фільм пра каханьне, кінакамэдыя і экранізацыя раману
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на Пачуцьцё і чульлівасьць[d]
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Тым Скуайрз[d]
Мастак Luciana Arrighi[d]
Вытворчасьць Columbia Pictures[d]
Распаўсюд Columbia Pictures[d] і Netflix
Дата выхаду 1995 і 7 сакавіка 1996[2]
Працягласьць 136 хвіліна
Краіна
Мова ангельская
Старонка на IMDb

«Розум і пачу́цьці» (па-ангельску: Sense and Sensibility) — фільм-драма 1995 году, зрэжысэраваная Энг Лі паводле аднайменнага раману 1811 году ангельскай літаратаркі Джэйн Остын. Сцэнар быў падрыхтаваны Эмай Томпсанай, якая да таго ж выканала галоўную ролю Эліноры Дэшўуд, у той час як ейную малодшую сястру Марыяну згуляла Кейт Ўінсьлет. Акрамя вышэйзгаданых акторак іншыя ролі выканалі Г’ю Грант, Алан Рыкман, Імаджэн Стабс, Грэг Ўайз, Г’ю Лоры ды іншыя.

Шляхціч Дэшвуд (Том Ўілкінсан) на ложышчы сьмерці даручыў свайму сыну ад першага шлюбу Джону (Джэймз Фліт) паклапаціцца аб ягонай другой жонцы і трох дачок, бо ў адпаведнасьці з ангельскім правам яны анічога не ўспадкуюць. Джон абяцае зрабіць гэта, аднак ягоная хцівая жонка Фані (Гарыет Ўолтэр) пераконвае яго, што ягоным сёстрам ня трэба дапамагаць фінансава. Джон і Фані прыбываюць у маёнтак, дзе жывуць Элінора (Эма Томпсан), Марыяна (Кейт Ўінсьлет) і Маргарэт (Мірыям Франсуа) і пані Дэшвуд (Джэма Джонз), і які цяпер належыць ім. Яны прымушаюць жанчын шукаць сабе новы дом. Фані запрашае свайго брата Эдварда Фэрарза (Г’ю Грант) ў госьці да двару, і Элінора ды Эдвард сябруюцца на нездаволеньне Фані. Фані кажа пані Дэшвуд, што Эдвард будзе пазбаўлены спадчыны ў выпадку таго, калі ён ажэніцца зь кімсьці, хто ня мае грошаў.

Пан Джон Мідлтан (Робэрт Гардзі), стрыечны брат пані Дэшвуд, прапануе ёй невялікі двор у Дэваншыры, куды жанчыны і накіроўваюцца, узяўшы толькі некалькі чалавек з сваёй чэлядзі. У новым месцы Дэшвуды спаткаюцца з палкоўнікам Брэнданам (Алан Рыкман), які адразу закахаўся ў Марыяну. Тым ня менш, Марыяна ня лічыць яго здольным да каханьня. Аднойчы, Марыяна разам з Маргарэт блукала пад дажджом па лугах і неўзабаве павалілася, траўмаваўшы нагу. На дапамогу дзяўчыне прыйшоў Джон Вілябі (Грэг Ўайз), у якога ў сваю чаргу пакахала Марыяна. Яны бавяць разам шмат часу і, здаецца Джон гатовы прапанаваць шлюб, але замест гэтага выбачаецца і пасьпешліва на запыт родзічаў накіроўваецца да Лёндану, што разьбівае Марыяне сэрца.

Джонава сьвякруха пані Джэнінгс (Элізабэт Спрыгс) запрашае пані Дэшвуд і яе дачок, пана (Г’ю Лоры) і пані Палмэр (Імэлда Стонтан) на вячэру. Да іх далучаецца Люсі Стыл (Імаджэн Стабс), якая распавядае пад сакрэтам Эліноры, што яна і Эдвард Фэрарз патаемна заручыліся пяць гадоў назад. Такі расклад засмучае Элінору, якая мае ўзаемнае каханьне з Эдвардам, але ён як чалавек гонар мае ажаніцца зь Люсі праз сваё даўняе абяцаньне. Пані Джэнінгс бярэ з сабой Люсі, Элінору і Марыяну ў падарожжа ў Лёндан, дзе яны спаткаюцца зь Вілябі на балі. Выяўляецца, што ён заляцаецца да панна Грэй, чым даводзіць Марыяну да сьлёзаў. Палкоўнік Брэндан пазьней тлумачыць Эліноры, што Вілябі спакусіў і кінуў Бэт, пазашлюбную дачку былой каханкі палкоўніка. Калі цётка Вілябі пані Ален выявіла сувязь яе пляменьніка яны пазбавіла яго спадчыны, таму ён н вырашыў абрацца шлюбам дзеля грошаў. Сумленны Брэндан кажа Эліноры, што Вілябі па-сапраўднаму кахаў Марыяну, але быў вымушаны заляцацца да пані Грэй, каб выправіць сваё гаротнае фінансавае становішча.

Люсі Стыл запрашаюць да Джона і Фані Дэшвудаў. Мяркуючы, што Фані сяброўка Люсі выкравае ёй, што яна і Эдвард мелі заручыцца шмат гадоў таму. Фані ў лютасьці выганяе Люсі з дому, а маці Эдварда патрабуе ад яго скасаваць заручыны. Ён адмаўляецца як чалавек годны і застаецца без утрыманьня. Дазнаўшыся пра гэта, палкоўнік Брэндан праз Элінору прапануе яму ўзначаліць парафію ў сваім дварэ. Вяртаючыся дадому Элінора і Марыяна спыняюцца на ноч у загараднай сядзібе Пальмэраў, якія жывуць недалёка ад двару Вілябі. Марыяна бяжыць да двару каханага і трапляе пад залеву, падхапіўшы ліхаману. Гэтым разам яе знаходзіць і выратоўвае палкоўнік Брэндан. Пальмэры зьязджаюць з двару, кіруючыся рэкамэндацыі лекара і баючыся, што іх нованароджанае дзіцяці таксама захварэе. Элінора застаецца побач з Марыянай, пакуль яна не крыяе. Палкоўнік Брэндан і Марыяна пачынаюць бавіць час разам, і гэтым разам яна адчувае прыязнасьць да палкоўніка і закахалася ў яго. Яна прызнаецца Эліноры, што нават калі б Вілябі абраў яе, яна больш не перакананая, што каханьне да яго было б дастатковым, каб зрабіць яго шчасьлівым.

Дэшвуды неўзабаве дазнаюцца, што панна Стыл сталася паняю Фэрарз, і мяркуюць, што яна пабралася шлюбам з Эдвардам. Пазьней Эдвард наведвае іх дом і распавядае ім, што на самой справе панна Стыл выйшла замуж за яго брата Робэрта (Рычард Ламсдэн). Пачуўшы гэта, Элінора, нарэшце, разчулілася, больш ня ў стане хаваць свае пачуцьці. Эдвард кажа Эліноры, што яго сэрца належыць і будзе належыць толькі ёй. Абедзьве сястры абіраюцца шлюбам з сваімі каханымі. Вілябі назірае за іх вясельлем здалёк з шкадаваньнем на твары, апасьля зьязджае.

«Розум і пачуцьці» атрымалі пераважна станоўчыя водгукі кінакрытыкаў і былі ўключаныя ў шматлікія сьпісы найлепшых фільмаў году[3]. На Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг ухваленьня 97%, базуючыся на 64 рэцэнзіях, а сярэдная адзнака на рэсурсе складае 8,00/10. На думку крытыкаў, фільм ёсьць незвычайна спрытнай, вельмі сьмешнай адаптацыяй твору Джэйн Остын, дзякуючы выдатнай працы Эмы Томпсан. На Metacritic фільм мае сярэднеўзважаных 84 балаў з 100 магчымых на аснове 21 агляду, што сьведчыць пра ўсеагульнае ўхваленьне[4]. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, надала кінастужцы адзнаку А паводле шкалы ад А да F. У артыкуле да часопіса Variety Тод Макарці заўважыў, што посьпеху фільму спрыялі высокакваліфікаваныя акторы, а таксама выбар Лі ў якасьці рэжысэра.

  1. ^ Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
  2. ^ IMDb (анг.) — 1990.
  3. ^ Miller, Frank. «Sense and Sensibility». Turner Classic Movies.
  4. ^ «Sense and Sensibility Reviews». Metacritic.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]