Францускі сувязны (фільм)
Францускі сувязны | |
па-ангельску: The French Connection | |
Жанр | крымінальны фільм[d][1][2], баявік[d][1][2], крымінальны трылер[d], фільм паводле кнігі[d] і драматычны фільм |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Заснаваны на | The French Connection[d] |
Прадусар | |
У ролях | |
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Джэралд Б. Грынбэрг[d] |
Вытворчасьць | 20th Century Fox |
Распаўсюд | 20th Century Fox, Netflix і Дыснэй+[d] |
Дата выхаду | 7 кастрычніка 1971[8], 14 студзеня 1972[9], 26 студзеня 1972[10] і 9 кастрычніка 1971[8] |
Працягласьць | 104 хвіліна[10] і 106 хвіліна |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Бюджэт | 1 800 000 $ |
Прыбытак | 51 700 000 $[11] і 75 000 000 $ |
Наступны | French Connection II[d] |
Старонка на IMDb |
«Францу́скі сувязны́» (па-ангельску: The French Connection) — амэрыканскі баявік-трылер 1971 году працы рэжысэра Ўільяма Фрыдкіна. Сцэнар, напісаны Эрнэстам Тыдыманам, заснаваны на біяграфічнай кнізе Робіна Мура «Францускі сувязны» 1969 году. Фільм распавядае гісторыю дэтэктываў паліцыі Нью-Ёрка Джымі «Папая» Дойла і Бадзі «Хмурлівага» Руса, чыімі аналягамі ў рэальным жыцьці былі дэтэктывы па барацьбе з наркатрафікам Эдзі Іган і Соні Гроса, якія мусяць злавіць заможнага францускага кантрабандыста гераінам Аленам Шарнье. У фільме здымаюцца Джын Гэкман у ролі «Папая», Рой Шайдэр у ролі «Хмурлівага» і Фэрнанда Рэй у ролі Шарнье. У фільме таксама зьняліся Тоні Лё Б’янка і Марсэль Базюфі.
Фільм атрымаў мноства прэміяў «Оскар», «Залаты Глёбус» ды іншых, дзякуючы чаму быў уключаны ў Бібліятэку Кангрэсу дзеля захаваньня ў Нацыянальным рэестры фільмаў ЗША як культурны, гістарычны, альбо эстэтычна значны кінафільм[12]. У 1975 годзе выйшаў працяг фільму пад назвай «Францускі сувязны 2».
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Марсэлі супрацоўнік паліцыі пад прыкрыцьцём ідзе па сьлядох Алена Шарнье (Фэрнанда Рэй), які кіруе найбуйнейшым у сьвеце сындыкатам кантрабанды гераіну. Паліцыянта забівае нападнік Шарнье, П’ер Нікалі (Марсэль Базюфі). Шарнье плянуе незаконна ўвезьці ў Злучаныя Штаты гераін на 32 мільёны даляраў, схаваўшы яго ў машыне свайго нічога не падазравалага сябра, тэлевізійную зорку Анры Дэвэро (Фрэдэрык дэ Паскаль), які плянуе сваё турнэ на карабелі ў Нью-Ёрк.
У Нью-Ёрку шукачы Джымі «Папай» Дойл (Джын Гэкман) і Бадзі «Хмурлівы» Руса (Рой Шайдэр) выходзяць па напоі ў клюб «Капакабана». «Папай» заўважае Сальваторэ «Сал» Боку (Тоні Лё Б’янка) і ягоную маладую жонку Энджы (Арлен Фарбэр), якія забаўляюць мафіёзі, якія займаюцца ганлдем наркатычных сродкаў. Напарнікі перасьледуюць пару і ўсталёўваюць, што паміж Бокам і адвакатам Джоэлам Ўайнстокам (Гаральд Гэры) існуюць партнэрскія адносіны ў сфэры бізнэсу, а апошні зь іх ёсьць часткай крымінальнага наркатычнага сьвету. «Папай» даведваецца ад інфарматару, што агромістаяпартыя гераіну мусіць паступіць у горад у найбліжэйшыя два тыдні. Апэратыўнікі пераконваюць свайго кіраўніка ўсталяваць за тэлефонам Бокі праслухваньне. Да «Папая» і «Хмурлівага» далучаюцца фэдэральныя агенты Малдэрыг (Біл Гікман) і Клайн (Соні Гроса).
Самаход Дэвэрэ, начынены гераінам, прыбывае ў Нью-Ёрк. Бока нецярпліва спрабуе зьдзейсьніць пакупку, бо і Шарнье жадае хутчэй вярнуцца ў Францыю, але Ўайнсток, маючы больш досьведу ў кантрабандзе, заклікае да цярплівасьці, ведаючы, што тэлефон Бокі праслухваецца, і што за імі сочыць паліцыя. Шарнье таксама высьвятляе, што за ім вядзецца сачэньне. Ён вырываецца з-пад надзору «Папая» і ратуецца на рэйсавым цягніку мэтрапалітэну. Каб пазьбегнуць увагі шукачоў, Бока сустракае Шарнье ў Вашынгтоне, дзе Бока просіць крыху пачакаць з прожадам, каб пазьбегнуць паліцыі. Аднак Шарнье хоча заключыць зьдзелку як мага хутчэй. У палёце назад у Нью-Ёрк Нікалі прапануе забіць «Папая», але Шарнье пярэчыць гэтае прапанове, бо ведае, што «Папая» заменіць іншы паліцыянт. Нікалі настойвае, аднак, заявіўшы, што яны пасьпеюць вярнуцца ў Францыю да прызначэньня замены, і Шарнье згаджаецца.
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг ухваленьня 98%, заснаваны на 56 аглядах, пры сярэднім рэйтынгу 8,74/10. На думку крытыкаў фільм ёсьць рэалістычным, хуткім і незвычайна разумным, што падмацоўваецца цудоўнымі выступамі Джына Гэкмана і Роя Шайдэра, а таксама бліскучую і захапляльную працу Ўільяма Фрыдкіна. На Metacritic фільм мае адзнаку ў 94% на падставе аглядаў 18 кінакрытыкаў, што сьведчыць пра ўсеагульнае ўхваленьне.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в http://www.imdb.com/title/tt0067116/
- ^ а б http://www.metacritic.com/movie/the-french-connection-re-release
- ^ а б в http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=4423.html
- ^ а б в г http://stopklatka.pl/film/francuski-lacznik
- ^ а б Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ^ http://www.filmaffinity.com/en/film587161.html
- ^ а б в г д http://www.imdb.com/title/tt0067116/fullcredits
- ^ а б IMDb (анг.) — 1990.
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ а б в https://www.cnc.fr/professionnels/visas-et-classification/39222
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ «Librarian of Congress Adds 25 Films to National Film Registry». Library of Congress
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Францускі сувязны (анг.) на сайце IMDb.
- Францускі сувязны на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.).
- Францускі сувязны на Metacritic.
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшы драматычны фільм
- Фільмы 1971 году
- Крымінальныя фільмы ЗША
- Гангстэрскія фільмы
- Фільмы ЗША
- Фільмы Ўільяма Фрыдкіна
- Фільмы-трылеры ЗША
- Ляўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшы фільм
- Нацыянальны рэестар фільмаў ЗША
- Фільмы, заснаваныя на рэальных падзеях
- Фільмы на ангельскай мове
- Фільмы 20th Century Fox