Засеклі
Засеклі | |
трансьліт. Zasiekli | |
Былая назва: | Засекл, Засекля[1][2] |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Аршанскі |
Сельсавет: | Задроўеўскі |
Насельніцтва: | 27 чал. (2018) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 216 |
СААТА: | 2236818046 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°34′26″ пн. ш. 30°9′18″ у. д. / 54.57389° пн. ш. 30.155° у. д.Каардынаты: 54°34′26″ пн. ш. 30°9′18″ у. д. / 54.57389° пн. ш. 30.155° у. д. |
± Засеклі |
За́секлі[3] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Уваходзіць у склад Задроўеўскага сельсавету, за 21 км на паўночны захад ад Воршы, 6 км ад чыгуначнай станцыі Смаляны на лініі Ворша — Лепель, 96 км ад Віцебску, каля аўтадарогі (Р15) Ворша — Лепель.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першае ўпамінаньне 1532 год. Засеклі ў складзе Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.[1]
Вёску Засеклі ўзгадвае запіс мужа й жонкі Цывінскіх (герб «Варня»(pl)) ад 17 красавіка 1716 году ў кнізе ўрадавых устаноў Магілёўскай губэрні аб перадачы маёнтка ў Амсьціслаўскім ваяводзтве й маёнтка ў Віцебскім ваяводзтве Аршанскага павету пад назвай Засеклі, вёскі Гразіна з уніатскай царквой, вёскі Молатыч і засьценкі: Лоскева, Запольшчызна, Астапаўка, Марцінаўка, Таркоўскі, Трутоўскі, Вітальдоўскі, Варапаеўскі на карысьць езуітаў Амсьціслаўскага калегіюма.[4]
...Drugą maiętność naszą w woiewodstwie Witebskim y w powiecie Orszanskim, dwor Zasiekł, więc Hrazin bliżey dworu z cerkwią Unij swiętey fundowaną na włokach dwuch y соlасіą oney, z zascienkaminazwanymi: Loskiewo, Zapolszczyzna, Astapowka, Marcinowka, tak też zascianki: Narkowski, Trunоwsкі, Witułdowsкі, do tey że maiętności Zasіекła wies Mołotycz z Woropaiewskim zasciankiem y z innemi, iako się оtym w testamentie ostatniey woli naszey y w inwentarżu rzetelniey od nas zmiankuie y dokłada, excepto folwarku Dubоwo alias Ambrosowszczyzna, nazwnego lubo się w pierwszym prawie funduszowym sine reflexione dołożyło było, ten jako cale do pomienionych dwuch maiętności nie паlеżąсу, exkludnie się y do tego funduszu naszego należeć nie ma... (пол.)[4]
У XVIII стагодзьдзі ў маёнтку Рагазіна.[2]
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 22 ліпеня 1773 году Засеклі ў Аршанскай правінцыі Магілёўскай губэрні. З 222 сакавіка 1777 году па 31 сьнежня 1796 году ў Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10.01.1778 па 31.12.1796). З 31 сьнежня 1796 году па 27 лютага 1802 году Аршанскі павет Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 г. Магілёўская губэрня, Аршанскі павет. [5]
У 1783 годзе ва ўласнасьці Г. Варопаева.[6] У 19-м стагодзьдзі ўласнасьць Хлюдзінскіх. Сяляне вёскі ў 1857 годзе адносіліся да прыходу Рагазінскае царквы Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла.[7] Уласнасьць Равенскіх з 1869 году. У 1879 годзе дзейнічалі: карчма, два вадзяных млына, крупадзёрны завод.[8] У 1910 годзе сяляне валодалі 177 дзесяцінамі зямлі. Сяляне вёскі адносіліся да прыходу Гразінскае царквы Сьвятой Тройцы Машкоўскай воласьці Аршанскага павету Магілёўскай губэрні й уваходзілі ў Засеклянскае сялянскае таварыства. Фальварак Засеклі ў маёмасьці Э. Скаржынскага 114 дзесяцін зямлі.[9]
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 14 верасьня 1917 году Магілёўская губэрня ў Заходняй вобласьці Расейскай рэспублікі. Уваходзіла ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918, зь 1 студзеня 1919 году ў ССРБ, з 27 лютага ў РСФСР. З 11 ліпеня 1919 году ў Аршанскім павеце Віцебскай губэрні. З сакавіка 1924 году ў БССР, з 20 жніўня 1924 году да 26 ліпеня 1930 году ў Роска-Сялецкім сельсавеце Коханаўскага раёну Аршанскай акругі й з 26 ліпеня 1930 году ў Аршанскім раёне БССР (з 20 лютага 1938 году ў Віцебскай вобласьці).[10]
Зь 9 верасьня 1946 году ў Коханаўскім раёне. З 16 ліпеня 1954 году ў Сальніцкім сельсавеце, зь 17 сьнежня 1956 году ў Аршанскім раёне, з 25 сьнежня 1962 году ў Талачынскім раёне. З 12 лютага 1965 году ў Аршанскім раёне й з 11 верасьня 1965 году ў Задроўеўскім сельсавеце.[11]
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1857 год — 86 чалавек[7];
- XX стагодзьдзе: 1998 год — 22 дома, 50 чалавек; 1940 год — 26 двароў, 109 чалавек; 1926 год — фальварак: 7 двароў, 29 чалавек; 1910 год — вёска: 21 двор, 79 мужчын, 86 жанчын; фальварак: 1 двор, 1 мужчына, 1 жанчына[9];
- XXI стагодзьдзе: 2018 год — 25 дамоў, 27 чалавек
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 3 т. Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — 244, [3] с., іл. ISBN 978-985-508-060-3. С. 110 (Д-3), 211.
- ^ а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2 / [рэд. Г.П. Ляхава, Ю.М. Несцяроўская, Т.М. Пракаповіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. — 347, [4] с., іл. ISBN 978-985-508-245-4. С. 84 (Д-3), 233.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 71.
- ^ а б Историко-юридическіе материалы, извлеченные изъ Актовыхъ книгъ губерній Витебской и Могилевской, хранящихся въ центральномъ архиве въ Витебскѣ, и изданные подъ редакціею и. д. архиваріуса сего архива, Дм. Ив. Довгялло.. — Витебскъ: Губернская Типо-Литографія, 1903. — Т. 30. — С. 75—83 (№ 14). — XI,360,164.XXXIV с.
- ^ Могилевская губернія. Города. Могилевъ. Орша. // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведнік. — С.-Петербург: Въ типографіи К. Вульфа, 1863. — Т. 3. — С. 155, 186.
- ^ Ф. 1319. Опись 1. Полевые записки № 1-1702 ( 1-1702 ) Картон 16 Пач. 15.06.1783; №№ 783 Засеклі; 784 Засеклі (Дубовая)
- ^ а б Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 379. — 613 с.
- ^ А. С. Дембовецкій. Опыт описанія Могилевской губерніи. — Могилевъ на Днѣпрѣ: Типографія Губернскаго Правленія, 1884. — Т. 3. — С. 166, 167 (№ 266). — 329 с.
- ^ а б Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи. / Г. Пожаровъ. — Могилевъ губ.: Изданіе Могилевскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1910. — С. 129 (№ 32), 130 (№ 124). — CXXV,250 с..
- ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деленіе на 1 января 1947 года. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1947. — 300 с. — 10 000 ас.
- ^ Круталевич В.А. Административно-территориальное устройство БССР. — Менск: Навука і тэхніка, 1966. — 134 с. — 4000 ас.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Оршы і Аршанскага р-на. У 2 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БелЭн, 1999. — 384 с.: іл. ISBN 985-11-0156-7. С. 500.
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2018. — 696 с.: іл. ISBN 978-985-11-1062-5. С. 121.