Пагост (Аршанскі раён)
| Пагост | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Віцебская |
| Раён | Аршанскі |
| Сельсавет | Задроўеўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°30′15,80″ пн. ш. 30°11′29,50″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 83 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 216 |
| Паштовы індэкс | 211398 |
| Нумарны знак | 2 |
| Пагост на мапе Беларусі ± Пагост | |
Паго́ст[1] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Уваходзіць у склад Задроўеўскага сельсавету. Вёска стаіць на правым беразе ракі Адраў, за 16 км на захад ад Воршы, за 4,5 км на поўдзень ад міжнароднай аўтамагістралі Берасьце — Смаленск (у межах Беларусі — аўтамагістраль М1). Мясцовая дарога Н3167 з мастом цераз раку злучае вёску з шашой М1 і чыгуначным прыпынкам Пагост[2] (сучасная назва Сонечны) на чыгунцы Ворша — Менск за 1,5 км на поўдзень.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пагост: адміністрацыйна-падатковая адзінка альбо сяло з царквой [3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вёска Пагост вядома з XVI ст. ў маёнтаку Машкова Аршанскі павет, Віцебскае ваяводзтва, уласьнікі ў 1567 годзе С. Гамшэй і Л. Роскі[4]. У XVII ст. у маёнтаку Ламачына, уладаньне аршанскага калегіюма езуітаў, Аршанскі павет[5]. Касьцёл, пабудаваны ў 1630 годзе. Пасьля спусташальнай вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадах езуіты знайшлі толькі папялішчы і руіны. Місія ў Пагосьце атрымала новы касьцёл і некаторыя будынкі у 1685 годзе. Маскавіты ў 1712 гг. разрабавалі хутар Пагост. З 1760 году адзін з аршанскіх езуітаў прапаведаваў пры касьцёле ў вёсцы Пагост[6]
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З 1772 году — Копыскі павет, Аршанская правінцыя, Магілёўская губэрня. Пры канцы XVIII ст. сяло Пагост, вёскі Ламачына й Зайцава ўладаньне аршанскіх езуітаў[7][8], касьцёл, панскі двор, млын на 2 колы[9]. З 1861 году сяло Пагост ў Бараньскай воласьці Аршанскага павету Магілёўскай губерні[10]. У 1910 годзе вёска ў Пагосьцінскім селянскім таварыстве (вёскі Зайцава, Ламачына, Пагост), сялянам належыла 634 дзесяцін зямлі на 68 гаспадарак. Вёскі Пагост, Зайцава, Ламачына ў Аршанскай рыма-каталіцкай парафіі (усяго 985 чалавек)[11]
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XVIII стагодзьдзе: 1784 год — 28 гаспадарак; 132 мужчыны і 138 жанчын (Копыскі павет);
- XX стагодзьдзе: 1999 год — 134 чалавекі; 1910 год — 68 двароў, 213 мужчын, 223 жанчыны;[11]
- XXI стагодзьдзе: 2018 год — 57 гаспадарак; 89 чалавек; 2010 год — 83 чалавекі.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарадзішча за 1 км на поўнач ад вёскі, паміж 2 ярамі, ва ўрочышчы Тарэлка, за 200 м ад левага берага ракі Адроў. Узвышаецца над узроўнем ракі да 20 м. Пляцоўка памерам 70×45 м апускаецца ў паўднёвым і паўднёва-ўсходнім напрамках. 3 напольнага (паўночпа-заходняга) боку ёсьць роў глыбінёй да 3 м і вал вышынёй да 2,5 м. 3 паўднёва-ўсходняга боку пляцоўка была ўмацавапа ровам глыбінёй да 3 м, шырынёй каля 10 м. Выявіў у 1928—30 гг. Ісак Сербаў, абсьледавалі ў 1971 г. Леанід Побаль, у 1981 г. Міхаіл Лашанкоў. Культурны пласт да 0,7 м. У шурфе памерам 1х1 м, закладзеным у паўночна-ўсходняй частцы гарадзішча, знойдзены абпаленыя камяні, абломкі ляпных гладкасьценных пасудзін[12].
- Курганны могільнік-1. За 0,5 км на поўнач ад вёскі, па левым беразе ракі Адроў. 2 насыпы вышынёй 3,5 і 4,5 м, дыямстрам 15 і 20 м[12].
- Курганны могільнік-2. За 1,5—2 км па поўдзень ад вёскі, каля чыгуначнаё станцыі. 3 насыпы дыямэтрам 8; 10 і 13 м, вышынёй 0,7; 2,5 і 3 м. Выявіў і абсьледаваў могільнікі ў 1981 г. Міхаіл Лашанкоў. Раскопкі не праводзіліся[12].
- Помнік — скульптура жаўнера ў цэнтры вёскі, пастаўлены ў 1965 годзе на магіле 8 вайсковых, што загінулі ў баях 1941 й 1944 гадах.
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Каталіцкі касьцёл. Пагосцкі касьцёл у дваццатым стагодзьдзі рамантавалі й нарэшце вырашылі пабудаваць новы каменны, але ня сталася[13][14][15]. Даніла Васілеўскі ў 1926 годзе пісаў у артыкуле «З матэрыялаў да архэалёгічнай карты Аршанскае акругі», што з заходняга боку вёскі Пагост захаваліся сьляды будынкаў старадаўняй культурнай гаспадаркі ксяндзоў-езуітаў XVII— XVIII ст.[16]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 71
- ↑ Рапановіч, Я. Н.. Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Рэдактар доктар-філялягічных навук Шуба, П. П.. — Мінск: Навука і тэхніка, 1977. — С. 285, 286. — 504 с. — 2350 ас.
- ↑ Гістарычны слоўнік Беларускай мовы / пад рэдакцыяй А. М. Булыкі. — Менск: Беларуская навука, 2005. — Т. 25. Побунтованье—позначати. — С. 133. — 428 с. — ISBN 985-08-0676-1
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 3 т. Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — 244, [3] с., іл. ISBN 978-985-508-060-3. С. 110 (Д-3), 226
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2 / [рэд. Г.П. Ляхава, Ю.М. Несцяроўская, Т.М. Пракаповіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. — 347, [4] с., іл. ISBN 978-985-508-245-4. С. 84 (Д-3), 283
- ↑ ksiądz Stanisław Załęski T.J. Kolegium w Orszy fundacyi króla Zygmunta III, w województwie witebskiem , dyecezyi wileńskiej . 1610—1700. Dola Jezuitów orszańskich podczas wojen północnej i sukcesyjnej. Wazniejsze wypadki . Misya w Faszczówce. 1700—1773 (пол.) // Jezuici w Polsce. — Kraków: drukiem i nakładem drukarni W.L.Anczyca i sp., 1905. — Т. T. IV. Dzieje 153 kolegiów i domów jezuitów w Polsce — cz. 3. — С. 1055—1062 (1059, 1061, 1064, 1066).
- ↑ Материалы генерального и специального межевания Межевой канцелярии и местных межевых учреждений по МОГИЛЕВСКОЙ губернии 1776-1918 гг. (рас.). РГАДА. — Фонд 1319. Воп. 1, Полевые записки № 1-1702. 1776—1788 гг. № Каталога гебернии 1626. 12 верасьня 1783 году Аркушаў 10. С. 138.
- ↑ Могилевскія губернскія вѣдомости 1869. С. 354.
- ↑ Эканамічныя нататкі і спадарожныя дакумэнты да плянаў Генэральнага межаваньня (рас.). Расейскі дзяржаўны архіў старажытных актаў. — Ф. 1355 Экономические примечания к планам дач генерального межевания, 1765-1843 гг., воп. 1 Экономические примечания к планам Генерального межевания, спр. 715,716 (Копыскі павет); ст. 52.
- ↑ Волости и важнѣйшія селенія европейской Россіи.. — СанктПетербург: Центральный статистический комитет, 1886. — Т. Выпуск V. Габерніи Литовской и Бѣлоруской областей.. — С. 148, 149, 167. — 260 с.
- 1 2 Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгія Павловича Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 105 (№ 31, 32, 33). — 250 с.
- 1 2 3 Збор помнікаў 1985. С. 111, 112.
- ↑ Пагосцкі касьцёл, вёска Пагост Аршанскага павета Магілёўскай губэрні.. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НДАБ). — фонд 2472, 1 адзінка захоўваньня: Сьпіс вернікаў касьцёла. 1842 г..
- ↑ Справа аб дазволе рамонту Аршанскага рыма-каталіцкага касьцёлу й пабудовы прыпісанай да яе Пагосьцянскай рыма-каталіцкага філіяльнага касьцёлу Аршанскага павету Магілёўскай губэрні.. Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў.. — Ф. 821 — Дэпартамэнт духоўных спраў замежных спавяданьняў МУС. Воп. 125 — Магілёўская рыма-каталіцкая архідыяцэзія. Капіталы й маёмасьць рыма-каталіцкіх духоўных кансісторый, капітулаў, сэмінарый і парафіяльных цэркваў, пабудова і закрыцьцё асобных рыма-каталіцкіх цэркваў. Сп. 1009 — 12 ліпеня 1873 — 14 жніўня 1909. Колькасьць аркушаў — 26.
- ↑ Каштарыс на пабудову каменнага рыма-каталіцкага касьцёла ў вёсцы Пагост Аршанскага павета Магілёўскай губэрні.. Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў.. — Ф. 821 — Дэпартамэнт духоўных спраў замежных спавяданьняў МУС. Воп. 150 — Сп. 745 — 1906 г..
- ↑ Даніла Васілеўскі 1926. С. 65.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Васілеўскі, Даніла. «З матэрыялаў да архэалёгічнай карты Аршанскае акругі». / С. Плаўнік // Наш Край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускай Культуры. — Менск: чэрвень—ліпень 1926. — № 6—7 (9—10). — С. 64—67.
- Л. Д. Побаль. Пагост (№№ 295—297) / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў(гал. рэд.) і інш. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыкляпэдыя. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1985. — Т. Віцебская вобласьць. — С. 111,112.
- Пагост. // Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2018. — 696 с.: іл. ISBN 978-985-11-1062-5. С. 159.
- Пагост. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Оршы і Аршанскага р-на. У 2 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БелЭн, 1999. — 384 с.: іл. ISBN 985-11-0156-7. С. 510, 511.
- Шынкевіч, Аляксандар. Аршанская даўніна.. — Мінск: Полымя, 1992. — С. 107, 108. — 144 с. — 3500 ас. — ISBN 5-345-00504-4
- Объ Іезуитскихъ колегіяхъ, мисіяхъ и резиденціяхъ въ Могилевской губерніи. // Могилевскія губернскія вѣдомости : газэта. — 1869. — № 48. — С. 354—356.
- Шинкевич, Аляксандр. Очерки о земле Оршанской. Природа, история, народные предания, старина. — Барань: 2013. — С. 223, 226, 257 (№ 56), 370 (№ 56), 732. — 844 с.