Перайсьці да зьместу

Залог Пяцілеткі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Залог Пяцілеткі
трансьліт. Zaloh Piacilietki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Блускі
Насельніцтва: 286 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Паштовы індэкс: 222814
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°17′34″ пн. ш. 28°15′9″ у. д. / 53.29278° пн. ш. 28.2525° у. д. / 53.29278; 28.2525Каардынаты: 53°17′34″ пн. ш. 28°15′9″ у. д. / 53.29278° пн. ш. 28.2525° у. д. / 53.29278; 28.2525
Залог Пяцілеткі на мапе Беларусі ±
Залог Пяцілеткі
Залог Пяцілеткі
Залог Пяцілеткі
Залог Пяцілеткі
Залог Пяцілеткі
Залог Пяцілеткі

Зало́г Пяціле́ткі[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Блускага сельсавету.

Знаходзіцца за 34 км на поўдзень ад раённага цэнтру, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Талька на лініі Менск-Асіповічы.

На пачатку 1930-ых гг. створаны саўгас «Залог Пяцігодкі», працавала кузьня і малочны завод.

У часе Другой сусьветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У вайну была часткова спаленая.

Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Суцінскага сельсавету (у 2003—2013 гадах яго цэнтар)[2].

  • 1971 год — 191 двор, 406 жыхароў
  • 2002 год — 180 двароў, 384 жыхары
  • 2009 год — 286 чалавек[3]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
  3. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі