Асобная служба актыўных мерапрыемстваў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Асобная служба актыўных мерапрыемстваў

Эмблема зь 2020 году
Гады існаваньня ад 31 траўня 1993 (30 гадоў таму)
Краіна Беларусь
Падпарадкаваньне Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі
Тып сілы спэцыяльнага прызначэньня
Функцыя контратэрарыстычныя дзеяньні
Колькасьць 500—600 чалавек
Мянушка АСАМ
Дзейны камандзір Ігар Кручкоў

Асобная служба актыўных мерапрыемстваў (АСАМ) — орган спэцпрызначэньня Дзяржаўнага пагранічнага камітэту Беларусі для барацьбы з тэрарызмам.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

АСАМ сфармаваная 31 траўня 1993 року. Ейным першым кіраўніком стаў Генадзь Нявыглас. За ўвесь пэрыяд існаваньня спэцпадразьдзяленьня ягоныя супрацоўнікі затрымалі больш за 1000 парушальнікаў дзяржаўнай мяжы і 6000 нелегальных транзытных мігрантаў. Зь незаконнага звароту выдалена больш за 30 адзінак вагняпальнай зброі, каля 13 000 адзінак боепрыпасаў, значныя аб’ёмы наркатычных і псыхатропных рэчываў[1].

У сувязі зь міграцыйным крызісам на мяжы Асобная служба актыўных мерапрыемстваў (а таксама яе начальнік Ігар Кручкоў) 2 сьнежня 2021 году была ўнесена ў чорны сьпіс Эўразьвязу[2]. Таксама службу ды Кручкова ў свой санкцыйны сьпіс уключыла Швайцарыя[3]. 22 сьнежня да адпаведнага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Сэрбія, Чарнагорыя[4][5].

Задачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг АСАМ зь 2020 году

АСАМ выконвае наступныя задачы[6]:

  • збор інфармацыі пра варожую дзейнасьць на дзяржаўнай мяжы і ў пунктах пропуску церазь яе спэцслужбаў замежных дзяржаваў, экстрэмісцкіх і злачынных груповак, а таксама барацьба зь імі;
  • абарона ў экстрэмальных умовах памяшканьняў, транспартных сродкаў ды іншых аб’ектаў апэратыўных органаў;
  • правядзеньне выведвальна-пошукавых мерапрыемстваў;
  • забесьпячэньне бясьпекі мерапрыемстваў пад эгідай пагранічнага камітэту;
  • вызваленьне закладнікаў зь ліку вайскоўцаў пагранічнай службы;
  • удзел у правядзеньні спэцыяльных мерапрыемстваў, зьвязаных з рэалізацыяй канкрэтнай апэратыўнай інфармацыі, інфармацыі ўзаемадзейных праваахоўных органаў;
  • удзел у вышуку і затрыманьні ўзброеных суполак і асобаў, якія перайшлі ці спрабуюць перайсьці граніцу;
  • гарантаваньне бясьпекі кіраўніцтва пагранічнай службы ў часе паездак па краіне і за мяжу;
  • гарантаваньне бясьпекі апэратыўнага складу пагранічнай службы пры правядзеньні мерапрыемстваў на дзяржаўнай граніцы;
  • гарантаваньне асабовай бясьпекі вайскоўцаў Пагранічных сілаў і сябраў іхніх сем’яў у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]