Джозэф Пікфард
Джозэф Пікфард | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 1736[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1782 |
Месца сьмерці | |
Занятак | архітэктар |

Джо́зэф Пі́кфард (па-анґельску: Joseph Pickford, 1736, Ашаў, Ўорыкшыр, Ангельшчына, Вялікабрытанія — 1782) — ангельскі архітэктар часоў караля Георга III, які будаваў у геаргіянскім стылі.
Джозэф нарадзіўся ў ўорыкшырскім месьце Ашаў (па-анґельску: Ashow) і быў другім сынам Ўільяма і Мэры Пікфардаў.
У 1748 року зьехаў у Лёндан для навучаньня ў свайго дзядзькі. У красавіку 1762 ажаніўся з Мэры Ўілкінс (па-анґельску: Mary Wilkins); яны мелі двох дзяцей[2]; захаваўся партрэт гэтых дзяцей аўтарства Джозэфа Райта (працы якога выстаўленыя ў музэі й мастацкай галерэі Дэрбі).
Сярод найістотнейшых твораў Пікфарда — дом Сьвятой Алены, Этрурыя-Хол і ягоная ўласная хата, цяпер вядомая як дом-музэй Пікфарда ў Дэрбі, у якім разьмешчаны музэй геаргіянскага стылю жыцьця і строяў, а таксама экспазыцыя, прысьвечаная лялечным тэатрам, і склеп-бамбасховішча 1940-х рокаў[3].
-
Дом-музэй Пікфарда
-
Дом Сьвятой Алены
-
Этрурыя-Хол
Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ RKDartists (нід.)
- ^ Joseph Pickford 1734-1782(анг.) Праверана 2011-05-03 г.
- ^ Pickford’s House Museum(анг.) Праверана 2011-05-03 г.