Перайсьці да зьместу

Джозэф Ўітэкер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джозэф Ўітэкер
па-ангельску: Joseph Whittaker
Дата нараджэньня 1813
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2 сакавіка 1894(1894-03-02)
Занятак батанік
Навуковая сфэра батаніка
Вядомы як дасьледнік флёры Аўстраліі і Дэрбішыру

Джозэф Ўітэкер (па-ангельску: Joseph Whittaker; 1813—1894) — брытанскі батанік, які ў 1839 годзе наведаў Аўстралію. 33 расьлінаў з таго падарожжа былі перавезеныя ў сады К’ю[1], і 2200 засушаных асобнікаў — у Музэй і мастацкую галерэю Дэрбі[2].

Дакладная дата нараджэньня Ўітэкера невядома. Ахрышчаны 8 лютага 1813 году. Яго бацька, таксама Джозэф, быў чорнарабочым, яго жонку звалі Сара[3].

Падарожжа ў Аўстралію

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Адэлаіда ў 1839 г., дзе Ўітэкер служыў садоўнікам

У 1838 годзе пасада Ўітэкера ўказваецца як «садоўнік». На службе ў Джорджа Гоўлера, прызначанага другім губэрнатарам Паўднёвай Аўстраліі, ён разам зь сям’ёй Гоўлера і яшчэ сям’ю слугамі адправіўся ў Адэлаіду, куды прыбылі 12 кастрычніка 1838 году. Далей яны зьдзейсьнілі чатырохмесячнае падарожжа праз Тэнэрыфэ і Рыё-дэ-Жанэйра[4]. Прыбыўшы на месца, яны знайшлі такія благія ўмовы, што садаводзтва пачало займаць далёка не галоўны прыярытэт[5].

Ўітэкер стаў вядомым за расьліны, якія ён зьбіраў у навакольлях Адэлаіды ў Паўднёвай Аўстраліі ў 18391840 гг. У часе вакацыяў ён падарожнічаў па розных месцах Паўднёвай Аўстраліі, уключаючы раку Мурэй, раку Торэнс і іншыя месцы, зьбіраючы гербарый. Ўітэкер быў першым чалавекам, які мэтанакіравана калекцыянаваў расьліны Флёро і шэрагу іншых рэгіёнаў[6].

Ўітэкер быў у Аўстраліі 19 месяцаў, пакуль 11 красавіка 1840 году не адплыў на караблі Кэтрын Ст’юарт Форбс (Katherine Stuart Forbes) з порта Адэлаіды. На шляху дамоў яго карабль рабіў прыпынкі чатыры разы — на востраве Кенгуру, востраве Сьвятая Гэлена, Маўрыкія і востраве Корва Азорскіх астравоў. Ўітэкер зьбіраў і сушыў расьліны і тут, пакуль карабль стаяў у гэтых партах[7].

Жыцьцё ў Ангельшчыне

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Orchis morio, адна з расьлінаў Ўітэкера ў гербарыі Музэю Дэрбі

23 верасьня 1840 Ўітэкер вярнуўся ў Ангельшчыну, і да пачатку 1844 году працягнуў зьбіраньне расьлінаў. Яго дзейнасьць дасягнула свайго піка ў 18511852 гг. зь перапынкам каля 1867 году. Ён зьбіраў у розных частках Дэрбішыру, але часам выязджаў па-за межы акругі, у тым ліку ў Булуўэл, Рыл і Дэнбі[8].

У 1846 годзе ён жыў у Брэдсэле ў Дэрбішыры, дзе працаваў настаўнікам у школе для хлопчыкаў[9], фінансаванай сям’ёй Гарпэр Кру[10]. Адтуль ён ліставаўся з сэрам Ўільямам Дж. Гукерам, дырэктарам батанічных садоў К’ю, у спробе абмяняць некаторыя з сваіх аўстралійскіх і зьвязаных зь імі узоры для шэрагу кнігаў па брытанскай батаніке. Ўітэкер сабраў каля 300 расьлінаў, якія ўрэшце былі набытыя К’ю[1]. У гонар Ўітэкера быў названы від расіцы Drosera whittakeri.

У лютым 1847 году Ўітэкер быў абраны чальцом Батанічнага таварыства ў Лёндане. Неўзабаве ён уступіў у «Botanical Exchange Club» і, урэшце, у «Botanical Locality Record Club». Пад 1847 год ён накапіў дастаткова батанічнай інфармацыі для публікацыі «сьпісу рэдкіх расьлінаў, знойдзеных у ваколіцах Брэдсэла, Дэрбішыр»[11]. Публікацыя зьмяшчае сумесь рэдкіх і адносна папулярных відаў, і дае добрае ўяўленьне пра тагачасную батанічную разнастайнасьць вобласьці.

Напрыканцы 1850-х гг. Ўітэкеры жылі ў маленькай вёсцы Морлі непадалёк ад Дэрбі ў Фэрэбі Брук. Жонку Джозэфа звалі Мэры. Джозэф працягваў выкладаць, прымаючы ў сваіх клясах да 12 вучняў, якія, як правіла, ужо скончылі школу, ва ўзросьце ад 8 да 18 гадоў[2]. Тут ён стварыў вялікую калекцыю жывых расьлінаў. Мясцовыя садаводчыя групы паведамлялі, што ён вырошчваў больш за 1300 розных відаў. У 1864 годзе ён апублікаваў работу аб лякальным выміраньні Cypripedium calceolus[12]. Пад 1871 год ён ужо не быў настаўнікам, а «сейбітам і флярыстам»[13]. У 1881 годзе ён апісваецца ўжо як «разводчык і фэрмэр», з двума слугамі, якія жывуць у ягоным доме, і 25-гадовым Ўільямам Ўатгэдам[14], які стаў партнэрам у яго справе[15].

У канцы 1880 гадоў Ўітэкер дапамог Ўільяму Ганту Пэйнтэру з публікацыяй кнігі пра флёру Дэрбішыру[16][17].

Ўітэкер памер 2 сакавіка 1894 году; мэмарыяльна гравіраваная латунная шыльда была ўсталяваная паводле папулярнай падпіскі ў царкве сьвятога Матфея, дзе ён быў царкоўным старастай і дзе быў пахаваны[2].

  1. 1 2 Whittaker, Joseph (1815 - 1894). Australian National Herbarium. Праверана 29 November 2010 г.
  2. 1 2 3 Kraehenbuehl, DN; Moyes, N Joseph Whittaker: early English botanical visitor to South Australia // S. Austral. Nat. 73. (3-4): 44-60 (1999) - illus., col. illus. En Icones. Geog=1 Personalia (WHITTAKER_Joseph_(1813-1894)) (KR, 200003613).. — 1999. — В. 3-4. — № 73. — С. 44–60.
  3. Quarndon Baptism Register 1813-80 D4038/1/2 in Kraehenbuehl and Moyes
  4. The Pestonjee Bomanjee 1838. South Australia Register (Saturday October 13, 1838). Праверана 30 November 2010 г.
  5. R. Hetherington, Gawler, George (1795—1869), Australian Dictionary of Biography, Online Edition, Copyright 2006, updated continuously, ISSN 1833-7538, published by Australian National University
  6. Kraehenbuehl, D.N. History of botany in South Australia 1800-1955. — 1986. — № Jessop J.P. and Toelken H.R. — С. 33–39.
  7. Hawker, J C Early Experiences in South Australia, Adelaide,. — 1899.
  8. Herbarium specimens at Derby Museum & Art Gallery
  9. Derby Mercury 11/6/1856 reported ten years service
  10. White's 1857 Directory of Derbyshire. — 1857. — С. 179–180.
  11. A list of rare plants found in the neighbourhood of Breadsall, Derbyshire // The Phytologist. — 1847. — В. II:.
  12. Cypripedium calceolus The Flora of Derbyshire. Derby City Council. Праверана 30 November 2010 г.
  13. Перапіс 1871 году
  14. Перапіс 1881 году
  15. Derby Probate Register 1894 reported in Kraehenbuehl and Moyes
  16. Painter, W.H. 1889 A contribution to the flora of Derbyshire, London
  17. Painter, W.H. 1902 A supplement to a contribution to the flora of Derbyshire