Ўільям Джон Кофі
Выгляд
Ўільям Джон Кофі | |
Бюст Эразма Дарвіна аўтарства Кофі | |
| Дата нараджэньня | 1774[1][2] |
|---|---|
| Дата сьмерці | 1846[1] |
| Занятак | скульптар |
Ўільям Джон Кофі (па-ангельску: William John Coffee, 1774—1846) — брытанскі мастак і скульптар, які працаваў з гіпсам, фарфорам і тэракотай. У пачатку кар'еры працаваў мадэльерам на фабрыцы кітайскага форфору Дысбэры, рэшту жыцьця правёў у Амэрыцы[3].
За час работы ў Дэрбі Ўільям выканаў бюсты шэрагу мясцовых саноўнікаў і гістарычных фігураў, уключаючы бюст Эразма Дарвіна, сёньня выстаўлены ў Музэі і мастацкай галерэі Дэрбі. Ўільям эміграваў у Нью-Ёрк у 1816 годзе[4], дзе ён стаў вядомы як скульптар, які стварыў скульптуры Томаса Джэфэрсана і Джэймза Мэдысана. Акрамя таго, ён выканаў гіпсавыя молдынгі для дома Джэфэрсана і для Віргінскага ўнівэрсытэту.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 William John Coffee // Faceted Application of Subject Terminology
- ↑ William John Coffee // Фотаархіў Дасьледніцкай бібліятэкі Frick Art — 1920.
- ↑ Derbyshire Heritage Artists, artsderbyshire.org.uk, accessed March 2011
- ↑ Цытата з The directory of Derby Artists: Coffee, «William John — 1774—1846. Modeller for Crown Derby, emigrated to New York 1816»