Перайсьці да зьместу

Кузьня (карціна Джозэфа Райта)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кузьня
анг.The Blacksmith’s Shop
Мастак Джозэф Райт
Год 1771
Тып палатно, алей
Месцазнаходжаньне Музэй і мастацкая галерэя ДэрбіВялікабрытанія

«Кузьня» (па-ангельску: The Blacksmith's Shop) — паўторная тэма ў пяці карцінах ангельскага мастака Джозэфа Райта 1771—1773 рокаў.

Усе пяць карцінаў былі напісаныя Джозэфам Райтам у пэрыяд з 1771 па 1773 рокі.

На той з карцінаў, што захоўваецца ў музэі й мастацкай галерэі Дэрбі, выяўленыя трое мужчынаў за працай над жалезным або сталёвым вырабам. Прысутнасьць гледачоў і начная праца тлумачыцца працай па-за будынкам: Райт адлюстроўвае паладку нечага для вандроўніка пры сьвятле сьвечкі[1]. Гэтая абстаноўка дазваляе паказаць навык мастака ў працы з такім асьвятленьнем[2][3]. У правай частцы карціны гультаяваты мужчына выточвае кій. Нікалсан адзначае, што на яго глядзяць без асуджэньня, але з павагай[1].

Карціна была набытая «Мастацкай фундацыяй» і Музэем і мастацкай галерэяй Дэрбі ў 1979 року прыкладна за 69 000 фунтаў у сям’і Грэг (Greg), што валодала ёй з 1875 року[4].

Пазьнейшыя вэрсіі, на якіх праца каваля адлюстраваная болей традыцыйна, у цяперашні час захоўваюцца ў Эрмітажы (Санкт-Пецярбург) і ў галерэі Тэйт (Лёндан). На іх паказаны дужы мужчына, які працуе з кавальскім горнам у той час, як за ім назірае ягоная сям’я. За адлюстраваньне ў сваіх творах прамысловых аб’ектаў у якасьці цэнтральных сюжэтаў карціны Райта часта выкарыстоўваюць як сымбаль Прамысловай рэвалюцыі і Асьветніцтва.

У 1772 року Райт стварыў вэрсію карціны 44 на 52 цалі пад назваю «The Iron Forge». Яна была прададзеная лорду Палмэрстану (па-ангельску: Palmerston) за 200 фунтаў; гэтая карціна дагэтуль захоўваецца ў сям’і Палмэрстанаў. Іншая вэрсія карціны, 41 на 55 цаляў, «An Iron Forge viewed from without» (бел. Кузьня, выгляд звонку), была прададзеная Кацярыне II; у аснове кампазыцыі — малюнак пяром, які таксама захоўваецца ў музэі й мастацкай галерэі Дэрбі[3].

Яшчэ адна вэрсія карціны, «The Blacksmith’s Shop», была прададзеная Першаму лорду Мэльбурну. Яна заставалася ў Мэльбурнаў да перадачы ў «Down House», дзе стала часткай калекцыі ў памяць Чарлза Дарвіна; на дадзены момант яна знаходзіцца ў калекцыі Мэлана.

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ а б Benedict Nicolson, Paul Mellon Foundation for British Art Joseph Wright of Derby: painter of light. — Paul Mellon Foundation for British Art; Routledge and K. Paul, 1968. — С. з 51. — ISBN 9780710062840
  2. ^ The Blacksmith’s Shop (анг.). Derby.gov.uk. Праверана 17 траўня 2011 г.
  3. ^ а б Кузница. Вид снаружи (рас.). ЭрмітажПраверана 17 траўня 2011 г.
  4. ^ The Blacksmith’s Shop (анг.). artfund.org. Праверана 17 траўня 2011 г.