Перайсьці да зьместу

Царква Сьвятога Алкмунда (Дэрбі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Царква
Царква Сьвятога Алкмунда
St Alkmund’s Church
На гэтай карціне Робэрта Брэдбэры бачны высокі шпіль царквы Сьв. Алкмунда. Карціна напісаная каля 1845 году і цяпер захоўваецца ў мастацкіх зборах Музэю і мастацкай галерэі Дэрбі
На гэтай карціне Робэрта Брэдбэры бачны высокі шпіль царквы Сьв. Алкмунда. Карціна напісаная каля 1845 году і цяпер захоўваецца ў мастацкіх зборах Музэю і мастацкай галерэі Дэрбі
Краіна Вялікабрытанія
Горад Дэрбі
Каардынаты 52°55′36.48″ пн. ш. 1°28′42.96″ з. д. / 52.9268° пн. ш. 1.4786° з. д. / 52.9268; -1.4786Каардынаты: 52°55′36.48″ пн. ш. 1°28′42.96″ з. д. / 52.9268° пн. ш. 1.4786° з. д. / 52.9268; -1.4786
Канфэсія англіканства
Архітэктурны стыль готыка
Аўтар праекту Гэнры Ісак Стывэнс
Дата заснаваньня 1846 год
Дата скасаваньня 1968
Царква Сьвятога Алкмунда на мапе Вялікабрытаніі
Царква Сьвятога Алкмунда
Царква Сьвятога Алкмунда
Царква Сьвятога Алкмунда
Царква Сьвятога Алкмунда на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Алкмунда (па-ангельску: St Alkmund's Church) — колішняя віктарыянская царква, якая знаходзілася на геаргіянскай плошчы паміж Брыджгейт (Bridgegate) і Куін стрыт (Queen Street) у Дэрбі; гэта была адзіная геаргіянская плошча ў горадзе. Царква была збудаваная ў 1846 годзе архітэктарам Гэнры Ісакам Стывэнсам[1] за £7700 на месцы колькіх ранейшых цэркваў, датаваных яшчэ IX стагодзьдзем, кожная зь якіх была названая ў гонар Сьв. Алкмунда. Царква была выкладзена цёсаным каменьнем і мела рысы гатычнай архітэктуры. Унутры царквы разьмяшчаліся высокія калёны і каменныя аркі. Сярэдні і бакавы нэфы былі шырокімі з алтаром у цэнтры. Званіца падмацоўвалася аркамі-апорамі.

Зрэшты, будынак царквы выклікаў рознагалосьсі сярод грамадзянаў каталіцкага веравызнаньня. 65-мэтровы шпіль псаваў выгляд на каталіцкую царкву Сьв. Марыі, і пазьней шмат гадоў англіканская царква мела непахвальную мянушку «The Church of the Holy Spite». Дэрбскі мастак Джозэф Райт быў перапахаваны на царкоўным цьвінтары пад канец 1846 году.

Царква была аточаная шматлікімі двух- ці трохпавярховымі дамамі, якія фармавалі лінію з плошчай і царкоўным цьвінтаром. Іншым вартым увагі збудаваньнем быў Лэмб Ін (The Lamb Inn) на рагу плошчы і Брыджгейт, адкрыты ў 1835 годзе, які ўтрымліваў уласную піваварню і ласункавую краму, датаваную XVII стагодзьдзем, і шэраг крамаў на Кўін-стрыт, гісторыя якіх сягае да сярэднявечных часоў. Гэтая мясцовасьць была апісаная сэрам Нікаласам Пэзнэрам у ягонай кнізе «The Buildings of England».

Цягам сярэдзіны 1950-х было выяўлена, што нясучыя драўляныя бэлькі званіцы пачалі разбурацца і гніць. У выніку 6 мэтраў званіцы былі зьнятыя дзеля рэстаўрацыйных работаў, што было зроблена праз выяўленую кволасьць каменнай кладкі і драўлянай часткі збудаваньня ў самой званіцы. Быў складзены плян па замене яе верхняй часткі, але ён так і ня быў выкананы. Таксама былі разабраныя некаторыя элемэнты гатычнай кладкі.

У 1963 годзе муніцыпальная рада Дэрбі абвясьціла пра намер павялічыць плыню перавозак праз горад. Часткай пляну было будаўніцтва дарогі, якая б мусіла пралягаць па месцы, на якім стаіць царква і прылеглы цьвінтар. Такое рашэньне выклікала моцнае абурэньне сярод жыхароў Дэрбі, аднак работы былі выкананыя.

Па заканчэньні працаў месца колішняй царквы засталося адкрытым і не забудоўвалася. Меркаваную грабніцу Сьв. Алкмунда і іншыя каштоўныя артэфакты цяпер можна ўбачыць у Музэі і мастацкай галерэі Дэрбі. Цяпер на месцы царквы ўсталяваная памятная шыльда.

  1. ^ Famous Derbyshire people, accessed 27 November 2008

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква Сьвятога Алкмунда (Дэрбі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў