Парцалянавая фабрыка Чэлсі

Парцалянавая мануфактура Чэлсі — першая істотная парцалянавая мануфактура ў Ангельшчыне. Паўстала прыкладна ў 1743-45 роках[1], першыя вырабы выйшлі ў 1745.
Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дакумэнтаў таго часу захавалася вельмі мала. Вядома, што яе дырэктарам быў ювэлір Нікалас Спрымант. Першыя наборы сталовага посуду, выпушчаныя да 1750 року, былі вельмі шыкоўна аздобленыя і ствараліся паводле ўзораў майсэнскай парцаляны і сярэбраных прататыпаў, такіх як салонкі ў форме рэалістычных ракавінаў. З 1760 року за ўзор прадукцыі ўсё часьцей прымаецца сэўрская парцаляна.
У 1769 мануфактуру набыў Ўільям Д’юзбэры, уладальнік парцалянавай фабрыкі Дэрбі, і ў гэты пэрыяд прадукцыя абодвух фабрыкаў не адрозьнівалася. «Чэлсійска-дэрбцкі пэрыяд» цягнуўся да 1784 року, пасьля гэтага мануфактура Чэлсі была разабраная, а яе ліцейныя формы, узоры, супрацоўнікі і мастакі перавезеныя ў Дэрбі.
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сабакі (каля 1749) у музэі Вікторыі й Альбэрта
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ У 1744 патэнт атрымала парцалянавая фабрыка Боў, аднак ня знойдзена яе вырабаў, датаваных раней за выпушчаныя фабрыкай Чэлсі
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Парцалянавая фабрыка Чэлсі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- F. Severne McKenna, Chelsea Porcelain: The Red Anchor Wares, 1951.
- F. Severne McKenna, Chelsea Porcelain: The Gold Anchor Wares, 1952.