Перайсьці да зьместу

Пітэр Пэрэз Бардэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пітэр Пэрэз Бардэт
«Галава мужчыны» — адна з многіх працаў, для якіх пазіраваў Бардэт
Дата нараджэньня 1734
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 9 верасьня 1793(1793-09-09)[1]
Месца сьмерці
Занятак картограф, маляр
Навуковая сфэра малярства
Бацька Ўільям Бардэт[2]
Маці Ганна Бардэт[2]
Жонка Ганна; Фрэдэрыка Каткоўскі[3]
Дзеці Anna Nancy Perez Burdett[d][4]

Пітэр Пэрэз Бардэт (па-ангельску: Peter Perez Burdett; ~1734 — 9 верасьня 1793 году[3]) — картограф, мастак, геадэзіст і рысавальнік XVIII стагодзьдзя родам зь Іствуду[3], дзе ён атрымаў у спадчыну невялікі маёнтак і імя Perez праз тое, што яго дзед па матчынай лініі быў сьвятаром[2]. Вядомы як частым удзелам у карцінах Джозэфа Райта, так і ўдзелам у 1769 годзе ў распрацаваньні шляху каналу Лідсу і Лівэрпулу (Leeds and Liverpool Canal). Яго апісвалі як «разьмешчанага калі ня ў цэнтры, то ў паўсьвятле таварыства Lunar Society of Birmingham»[5]. Рэшту свайго жыцьця пражыў у Карлсруэ, ухіляючыся ад крыдэтораў.

«Філёзаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сыстэмы» (з калекцыі Музэю і мастацкай галерэі Дэрбі)

Бардэт пазіраваў для карцінаў Райта, у той жа час тлумачачы яму некаторыя асаблівасьці пэрспэктывы[6]. Першая іх сустрэча адбылася ў пачатку 1760-х гадоў[6].

У 1766 годзе Райт намаляваў сваю карціну «Філёзаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сыстэмы». На ёй намаляваная публічная лекцыя пра сонечную сыстэму; сьвятло на асобах паказвае фазы месяцу. Крайняя зьлева постаць на гэтай карціне — Бардэт; справа разьмешчаная постаць Вашынгтона Шырлі.

У 1767 годзе Бардэт зрабіў мапу Дэрбі ў маштабе 1 цаля:1 міля. З гэтай мапай ён стаў другім пасьпяховым прэтэндэнтам у спаборніцтве 1759 году, якое праводзілася Мастацкім таварыствам (Society of Art) сярод аўтараў мапаў у такім маштабе[7]. Акрамя таго, ён зрабіў акватынту Two Boys Blowing a Bladder by Candle-light («два хлопчыка надымаюць мачавік пры сьвятле сьвечкі»)[8].

Пітэр і яго першая жонка Ганна

У 1768 годзе Бардэт пераехаў з Дэрбі ў Лівэрпул для стварэньня мапы Ланкашыру. Ён знаходзіць новых заступнікаў і асыстуе Джорджу Пэры ў стварэньні мапы і гісторыі Лівэрпулу. Бардэт стварае замалёўкі і піша апісаньні важных будынкаў для гісторыі Пэры ў 1773 годзе[6].

Academy by Lamplight

Пераезд апынуўся нагэтулькі пасьпяховым, што Бардэт паклікаў за сабой Райта. У 1769 Бардэт засноўвае Таварыства мастакоў (Society of Artists) і становіцца яго першым прэзыдэнтам[6]. Імаверна, яшчэ адна карціна Райта, Academy by Lamplight, прысьвечаная менавіта гэтай акадэміі.

Two Boys Blowing a Bladder by Candle-light

Імаверна, Бардэт быў першым брытанскім акватынтыстам; выстава яго акватынтаў прайшла ў 1772 годзе, у рамках Society of Arts Exhibition; ён выставіў An Etching in imitation of a Wash Drawing і An Etching from a design of Mr. Mortimer[9]. Ён выкарыстаў новую тэхніку, адрозную ад раньніх мэтадаў, распрацаваных у Францыі[9], якой навучыўся ад J.B. Le Prince of Paris[10].

У 1773 годзе была выстаўленая пласьціна пад назвай The effect of a stained drawing attempted by printing from a plate wrought chemically, without the use of any instrument of sculpture. Існуюць тры захаваныя карціны аўтарства Бардэта, зь якіх вядомыя: Banditti Terrifying Fishermen (1771 год), Skeleton on a Rocky Shore і Two Boys Blowing a Bladder by Candle-light. У бібліятэцы Лівэрпулу захоўваецца копія апошняй зь іх, з подпісам на зваротным баку «First Speciman of aquatinta invented in Liverpool by P.P. Burdett, 1774, assisted by Mr. S. Chubbard.» («Першы ўзор акватынты, зроблены ў Лівэрпулу П. П. Бардэтам, 1774 год, пры садзейнічаньні містэра З. Чабарда»).

Бэнджамін Франклін 21 жніўня 1773 году напісаў Бардэту: «I should be glad to be inform’d where I can see some example of the new Art you mention of printing in Imitation of Paintings. It must be a most valuable Discovery: but more likely to meet with adequate Encouragement on this side the water than on ours.» («Я быў бы ўсьцешаны атрымаць вестку, што я змагу ўбачыць узор новага мастацтва, пра які вы згадалі ў «Imitation of Paintings». Гэта мусіць быць вельмі каштоўнае адкрыцьцё; вярнейшым было б сустрэцца на належным узроўні па нашы бок вады, чымся па вашы»)[11].

У 1771 годзе Бардэт зрабіў A Chart for the Harbour of Liverpool[12] і ў 1772 Survey of the County Palatine of Chester [13].

У 1774 годзе ён пакінуў Лівэрпул, каб пазьбегнуць выплаты пазыкі[14]. Пры гэтым ён забраў з сабой карціну з выявай сябе і сваёй жонкі, але пакінуў жонку сам-на-сам з крэдыторамі. Карціна з малюнкам Бардэта і яго жонкі цяпер захоўваецца ў Нацыянальнай галерэі ў Празе. З моманту ад'езду зь Лівэрпулу карціна была двойчы на выставах у Вялікабрытаніі[6].

У 1774 годзе Джозэф Райт наведваў яго ў паўднёвай Нямеччыне[3]. Бардэт ажаніўся тут на Фрэдэрыцы Каткоўскі (Friederike Kotkowski) 11 ліпеня 1787 году[3]; у іх нарадзілася дачка Ганна. У тым жа годзе ён намаляваў плян для рынкавага пляцу Карлсруэ, які ляжыць у аснове сучаснай забудовы[15].

Бардэт памёр у Карльсруэ 9 верасьня 1793 году.

  1. RKDartists (нід.)
  2. 1 2 3 Oxford Dictionary of National Biography
  3. 1 2 3 4 5 Karlsruhe (in German) accessed 17 June 2008
  4. Kindred Britain
  5. [Taking Notes on the Left’: The Shadowy Career and Thwarted Ambitions of Peter Burdett], Paul Laxton, UoL, Eighteenth-Century Worlds Research Centre (University of Liverpool) & Walker Art Gallery (NML), 16-17 November 2007, Merseyside Maritime Museum, Liverpool
  6. 1 2 3 4 5 Liverpool Museums accessed 17 June 2008
  7. Burdett's map of Derbyshire 1767 A History of the World in 100 Objects. BBC.co.uk. Праверана 27 January 2011 г.
  8. Timeline of art History
  9. 1 2 The Museum of Modern Art, accessed 17 June 2008
  10. Mackenzie, I. (1987), British Prints, a Dictionary and Price Guide, Art Collectors' Club, Suffolk. ISBN 0902028960
  11. Godfrey, R.T. 1978, Printmaking in Britain, Phaidon, Oxford. Page 59. ISBN 0714818380
  12. Origins of Britain’s First Lifeboat Station
  13. Bonhams & Brooks
  14. The Papers of Benjamin Franklin
  15. Zur Südentwicklung der Karlsruher Innenstadt by von Rudolf J. Schott, accessed 19 June 2008