Магіла Вэргіліюса
Выгляд
| Магіла Вэргіліюса | |
| Карціна 1785 року, «сонца прабіваецца скрозь аблокі»; знаходзіцца ў Ольстэрскім музэі | |
| анг.: Virgil’s Tomb | |
| Мастак | Джозэф Райт |
|---|---|
| Год | 1779, 1782, 1785 |
| Тып | палатно, алей |
| Памеры | 101,6 × 127 |
| Месцазнаходжаньне |
прыватная калекцыя; Музэй Ольстэра; Музэй і мастацкая галерэя Дэрбі, Вялікабрытанія |
«Магіла Вэргіліюса» (па-ангельску: Virgil’s Tomb) — тры карціны ангельскага мастака Джозэфа Райта, напісаныя ў 1779, 1782 і 1785 роках. Зьявіліся вынікам ягонага падарожжа ў Італію ў 1773—1775 гадах.
На карцінах выяўлены зруйнаваны будынак у ваколіцах Нэапалю, які традыцыйна лічыцца магілай эпічнага рымскага паэта Вэргіліюса. Першая з трох карцінаў мае таксама фігуру Сыліюса Італіка, крыху больш пазьнейшага паэта, вядомага прыхільніка Вэргіліюса.
Карціны «залітыя прыгнечваючым месяцавым сьвятлом»[1], што ня вельмі характэрна для Райта.
- Вэрсія 1779 року, з фігурай Сыліюса; знаходзіцца ў прыватнай калекцыі
- Вэрсія 1782 року; знаходзіцца ў музэі й мастацкай галерэі Дэрбі
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Benedict Nicolson. Joseph Wright of Derby: painter of light. — 1968 Т. 1. — С. 83.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Benedict Nicolson. Joseph Wright of Derby: painter of light. — 1968 Т. 1.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Магіла Вэргіліюса — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў