Эрнст Эліс Кларк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эрнст Эліс Кларк
Дата нараджэньня 1869
Месца нараджэньня Дэрбі
Дата сьмерці 1932
Месца сьмерці Дэрбі
Занятак жывапіс

Эрнст Эліс Кларк (па-ангельску: Ernest Ellis Clark; 1869? — 1932) — мастак з Дэрбі, які працаваў на Royal Crown Derby. Тры яго карціны захоўваюцца ў Музэі і мастацкай галерэі Дэрбі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Грын Стрыт, Дэрбі

Кларк нарадзіўся ў Дэрбі, і пасьля навучаньня маляваньню ў вячэрніх клясах стаў працаваць на Royal Crown Derby, і дарос да мастацкага інструктара, а затым Майстра мастацтваў ў Дэрбскім коледжы мастацтваў. Ён выйграў мноства прызоў за мастацкія працы, уключаючы тытул Нацыянальнага срэбранага мэдаліста ў арнамэнце і дызайне. У свае сорак ён служыў у Каралеўскай палявой артылерыі ў часе Першай сусьветнай вайны. Яго адзіная кніга — дапаможнік для яго вучняў аб дызайне, заснаваным на расьлінных формах. У кнізе ён паказвае варыянты, але ўстрымліваецца ад указаньняў на тое, як іх дасягнуць. Кларк сказаў: «…немагчыма занадта часта заклікаць студэнтаў да адзінага правільнага шляха для іх, каб зрабіць іх уласныя дасьледваньні ідучымі ад прыроды»[1][2].

Тры яго карціны знаходзяцца ў Музэі і мастацкай галерэі пасьля таго, як яны былі падараваныя Альфрэдам Эдўардам Гудзі. Карціна, якая паказвае Грын Стрыт, напісаная за тры гады да пабудовы Іпадрома[3].

Кларк памёр ва ўзросьце 63 гадоў у Дэрбі ў 1932 годзе, яго працы перайшлі ў грамадзкі набытак у 2002 годзе.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^
    « … it cannot be too frequently urged upon students that the only right way for them is to make their own studies direct from nature »
  2. ^ Ernest E. Clark A Handbook of Plant-Form. — New York: 1904.
  3. ^ Sarah Allard; Nicola Rippon Goodey's Derby. — 2003. — P. 157. — ISBN 1 85983 379 9