Луіза Інгрэм Рэйнэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Луіза Інгрэм Рэйнэр
Дата нараджэньня 21 чэрвеня 1832(1832-06-21)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 8 кастрычніка 1924(1924-10-08)[1] (92 гады)
Месца сьмерці
Занятак мастачка
Навуковая сфэра малярства
Жанры Акварэль

Луіза Інгрэм Рэйнэр (па-ангельску: Louise Ingram Rayner; 21 чэрвеня 18328 кастрычніка 1924) — ангельская мастачка-акварэлістка.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Луіза нарадзілася ў Матлак Бат (Matlock Bath) у Дэрбішыры[2]. Яе бацькі, Сэм'юэл (Samuel Rayner) і Эн Рэйнэр (Ann Rayner) абодва былі вядомымі мастакамі, Сэм'юэл быў дапушчаны да выставы ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў у пятнаццацігадовым узросьце. Чатыры сястры Луізы — Эн, Маргарэт, Роза і Францыс — і яе брат Рычард таксама былі мастакамі. Сям'я жыла ў Матлак Баце і Дэрбі да пераезду ў Лёндан у 1842 годзе.

Луіза вучылася маляваць з 15 гадоў пад кіраўніцтвам бацькі і сяброў сям'і, сярод якіх быў Робэрт Дэйвідс. Першая яе выстаўленая ў 1852 годзе ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў праца звалася «The Interior of Haddon Chapel»; яна была намаляваная алеем. З 1860-х, аднак, Луіза малюе акварэльлю; яна выстаўлялася з акварэльнымі працамі ў Таварыстве лэдзі-мастачак (Society of Lady Artists), Каралеўскай акадэміі мастацтваў, Каралеўскім акварэльным таварыстве (Royal Watercolour Society) і Каралеўскім таварыстве брытанскіх мастакоў (Royal Society of British Artists).

Луіза жыла ў Чэстэры ў валійскай марцы, але шмат падарожнічала ўлетку 1870-х і 1880-х, малюючы брытанскія сцэнкі. Яе малюнкі надзвычай дэтальныя, у іх глыбокі пэрспэктыва; на сёньняшні дзень яны папулярныя пры стварэнтні пазлаў. У 1910 годзе Луіза пераехала да сястры ў Танбрыдж Уэйлз, далей — у Сэнт Леанардс-он-Сі, дзе памерла ў 1924 годзе.

Айрангейт (Irongate) — Луіза Інгрэм Рэйнэр, Музэй і мастацкая галерэя Дэрбі

Работы Луізы захоўваюцца ў Бортмунце, Музэі і мастацкай галерэі Дэрбі[3] і іншых музэях.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Louise Ingram Rayner // Benezit Dictionary of Artists (анг.)OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  2. ^ Simon Fenwick, ‘Rayner, Samuel (1806—1879)’, Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, 2004 accessed 14 Feb 2011
  3. ^ Louise Rayner Irongate. Picture the Past. Праверана 23 January 2011 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Simon Fenwick, «Rayner, Samuel (1806—1879)», Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, 2004 accessed 26 June 2007

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]